Ад навукі да блогаў і тэхналогій: што пачытаць і паглядзець айцішніку на беларускай мове
На якія беларускамоўныя рэсурсы падпісацца? Тэлеграм-канал mova.how складае каталог беларускамоўных праектаў. Сабралі некаторыя з іх пад хэштэгам #тэхналогіі і дадалі іншыя цікавыя ініцыятывы.
🔹Цёмны Лёс — відэакаст ад АйЦіБарады з «утульнымі размовамі» аб беларусах, іх занятках (напрыклад, навуцы, тэхналогіях ці камп’ютарных гульнях) ды беларускасці. У праекта ёсць і тэлеграм-канал.
🔹 Stopthatnoise — новы праект аўтара падкаста «ТэхНавука». На канале ён распавядае пра гісторыю і сучаснасць камп’ютарных тэхналогій. І таксама раз на тыдзень выпускае падкаст пра падзеі ў тэхналогіях, навуцы і космасе на беларускай мове.
🔹 Пра тэхналогіі і не толькі — відэа-рубрыка кампаніі «Будзьма Беларусамі» пра сучасныя тэхналогіі.
🔹 Рудзі — YouTube-канал пра відэагульні: агляды, «сюжэткі» і іншае. Пачытаць нашае інтэрв’ю з аўтарам каналу можна па спасылцы.
Telegram
🔹 Tech Lead — тэлеграм-канал з навінамі навукі і тэхналогій (падыходзіць, каб быць у курсе тэхналагічных навін).
🔹Беларускі фронтэнд і іншая трасца — канал з уласным досведам аўтара па распрацоўцы франтэнду. Там жа вы знойдзеце карысныя спасылкі.
🔹АБАЖУРЫ — аўтар піша пра платформу Microsoft Azure і асаблівасці працы з ёю. А таксама пра стылёвыя практыкі выкарыстання воблачных сэрвісаў.
🔹 Пра IT і не толькі — сістэмны адміністратар дзеліцца сваім вопытам працы.
🔹 Усё пра ўсё — навіны тэхналогій, гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на беларускай мове.
🔹 krz — канал «дыджытал-разнарабочага, дызайнера, экс-прадпрыемца, публіцыста», які піша аб айці, дызайне, тэхналогіях і жыцці.
🔹 Бяздарныя спасылкі — блог пра дызайн карыстальніцкага інтэрфейсу праграм.
🔹Cybulinka — навукова-папулярныя артыкулы і навіны тэхналогій.
🔹 Першы Гікаўскі — не толькі тэлеграм-канал, але і падкаст па такіх «гікаўскіх» тэмах, як кінаіндустрыя, гульні, тэхналогіі і навука (дарэчы, вы можаце пачытаць аб праекце і ў нашых блогах.
🔹 Skyrim па-беларуску — беларус, які працуе дворнікам («верыце ці не») лакалізаваў гульню The Elder Scrolls V: Skyrim, Anniversary Edition. Аповед, як ён гэта зрабіў (а таксама карысныя спасылкі) шукайце тут.
🔹 Беларускі сервер платформы Mastodon. Спіс цікавых блогераў — па спасылцы.
🔹 Кароткі алфавітны спіс гульняў, дзе ёсць беларуская мова — ім з намі падзяліўся распрацоўшчык Аляксандр Клюеў, які намагаецца перакласці ІТ-тэрміналогію на беларускую мову.
Больш беларускамоўных праектаў вы знойдзеце тут на старонцы «Разнастайнае» у падзелах «Тэхналогіі і навука» і «Відэагульні».
Пакідайце сваі спасылкі і крыніцы ў каментарыях — будзем разам пашыраць спіс.
Запускай код прямо в браузере: лучшие онлайн-компиляторы для C++, PHP, Python, Java, C#, Go и не только
Не всегда есть доступ к любимой IDE или время на её запуск. Но когда нужно быстро проверить какой-то простой функционал или воплотить новую идею, пригодятся онлайн-компилятор.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Дзякую. Шукаў такі спіс.
Дзякуй!
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Адміны. Вы напэўна ідыёты. Цытата з вашага артыкулу: "Пакідайце сваі спасылкі і крыніцы ў каментарыях — будзем разам пашыраць спіс."