Колькі мільёнаў бігтэх-кампаніі выдаткоўваюць на асабістую ахову сваіх СЕО?
Неўзабаве пасля ліпеньскага замаху на Дональда Трампа гендырэктар Tesla Ілан Маск заявіў, што дзве спробы забойства былі зробленыя і ў дачыненні да яго. Абодвух мужчын арыштавалі недалёка ад тэхаскай штаб-кватэры аўтавытворцы.
Выручка тэхнагігантаў перавышае ВУП некаторых дзяржаў. Не дзіва, што іх гендырэктары прыцягваюць непажаданую ўвагу, а ахова каштуе кампаніям велізарных грошай. Наколькі велізарных, расказаў Visual Capitalist. Даныя за 2023 год.
Больш за ўсіх сярод бігтэхаў на бяспеку свайго СЕО Марка Цукерберга ў мінулым годзе выдаткавала Meta — звыш $23 млн. У дакументах, пададзеных у Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША ён названы «сінонімам» усёй кампаніі. Менеджмент лічыць, што негатыў у яе адрас можа перакінуцца на самога лідара.
Ахова Сундара Пічаі абышлася Alphabet утрая танней — амаль у $7 млн. На трэцім месцы ідзе Маск — $2,4 млн. Гэтая лічба можа істотна ўзрасці ў сувязі з яго прызначэннем у новы кабінет Трампа.
Nvidia выдаткавала на асабістую ахову Джэнсена Хуанга ў мінулым годзе крыху больш за $2 млн. Нарэшце, выдаткі Apple на гарантаванне бяспекі Ціма Кука склалі каля $800 тысяч.
Лічбы могуць падацца неверагоднымі. Але, паводле падлікаў Fortune, кругласутачная ахова ўсяго двума целаахоўнікамі каштуе мінімум $1 млн на год.
Читать на dev.by