Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Колькі мільёнаў бігтэх-кампаніі выдаткоўваюць на асабістую ахову сваіх СЕО?

Неўзабаве пасля ліпеньскага замаху на Дональда Трампа гендырэктар Tesla Ілан Маск заявіў, што дзве спробы забойства былі зробленыя і ў дачыненні да яго. Абодвух мужчын арыштавалі недалёка ад тэхаскай штаб-кватэры аўтавытворцы.

Выручка тэхнагігантаў перавышае ВУП некаторых дзяржаў. Не дзіва, што іх гендырэктары прыцягваюць непажаданую ўвагу, а ахова каштуе кампаніям велізарных грошай. Наколькі велізарных, расказаў Visual Capitalist. Даныя за 2023 год.

Пакінуць каментарый

Больш за ўсіх сярод бігтэхаў на бяспеку свайго СЕО Марка Цукерберга ў мінулым годзе выдаткавала Meta — звыш $23 млн. У дакументах, пададзеных у Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША ён названы «сінонімам» усёй кампаніі. Менеджмент лічыць, што негатыў у яе адрас можа перакінуцца на самога лідара.

Ахова Сундара Пічаі абышлася Alphabet утрая танней — амаль у $7 млн. На трэцім месцы ідзе Маск — $2,4 млн. Гэтая лічба можа істотна ўзрасці ў сувязі з яго прызначэннем у новы кабінет Трампа.

Nvidia выдаткавала на асабістую ахову Джэнсена Хуанга ў мінулым годзе крыху больш за $2 млн. Нарэшце, выдаткі Apple на гарантаванне бяспекі Ціма Кука склалі каля $800 тысяч.

Лічбы могуць падацца неверагоднымі. Але, паводле падлікаў Fortune, кругласутачная ахова ўсяго двума целаахоўнікамі каштуе мінімум $1 млн на год.

Маск узначаліць дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання пры Трампе
Маск узначаліць дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання пры Трампе
Па тэме
Маск узначаліць дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання пры Трампе
Цукерберг Хуанг Пичаи: как 9 топ-менеджеров используют ИИ
Цукерберг, Хуанг, Пичаи: как 9 топ-менеджеров используют ИИ 
По теме
Цукерберг, Хуанг, Пичаи: как 9 топ-менеджеров используют ИИ
Wall Street Journal назваў самага высокааплачванага СЕО мінулага года. Гэта не Кук і не Хуанг
Wall Street Journal назваў самага высокааплачванага СЕО мінулага года. Гэта не Кук і не Хуанг
Па тэме
Wall Street Journal назваў самага высокааплачванага СЕО мінулага года. Гэта не Кук і не Хуанг

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.