Заробак айцішнікаў у ліпені — адзін з самых нізкіх у 2024 годзе
Белстат палічыў сярэдні заробак за ліпень (да выплаты падаткаў) у розных галінах, у тым ліку ў ІТ.
Белстат палічыў сярэдні заробак за ліпень (да выплаты падаткаў) у розных галінах, у тым ліку ў ІТ.
Белстат палічыў сярэдні заробак за ліпень (да выплаты падаткаў) у розных галінах, у тым ліку ў ІТ.
У мінулым месяцы сярэдні заробак у ІТ склаў 6808,2 рубля. За год (ад ліпеня 2023) ён павялічыўся нязначна — усяго на 2,4%, вынікае са звестак Белстата.
Між тым сёлета ліпеньскі заробак айцішнікаў — адзін з самых нізкіх. Меншым ён быў толькі ў чэрвені — 6762,6 рубля. З іншага боку, якраз у ліпені перапынілася тэндэнцыя зніжэння заробкаў, якая назіралася апошнія некалькі месяцаў (ад красавіка).
Падобная сітуацыя з сярэднім заробкам у ІТ у валюце.
За ліпень заробак (па сярэднім афіцыйным курсе Нацбанка за месяц) склаў 2143,4 долара. Гэта на 2,4% менш, чым у ліпені мінулага года.
У бягучым годзе гэта таксама адзін з самых нізкіх сярэдніх заробкаў. Антырэкорд быў усталяваны ў чэрвені — 2121,1 долара. Да гэтага самы нізкі заробак сёлета быў у красавіку (2158,8 долара), потым у маі (2148,6 долара).
Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, агулам у Беларусі сярэдні заробак за ліпень склаў 2355,1 рубля. У параўнанні з ліпенем мінулага года заробак вырас амаль на 22%.
Пры гэтым сярэдні заробак айцішнікаў выявіўся амаль у 3 разы вышэйшым за сярэдні заробак у краіне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
это все росийские кукловоды портят нам статистику по айце
Странно. Мне говорили, что работы сейчас завались.
А зарплата в долларах не растет. Это что же выходит. Работают больше, а платят столько же?
"Никогда такого не было..." (с)
Это бухгалтерские штучки. Сейчас пересчитают и хватит не только на катер и пирс, но и на отдых в Турции
уже дешевле в Европе отдыхать, чем в Турции))