Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Грос — у два разы». Як айцішнікам даводзіцца зменшыць апетыты ў 2024

Спойлер: не ўсе, хто пагадзіўся пайсці на паніжэнне, атрымалі жаданае.

2 каментарыя
«Грос — у два разы». Як айцішнікам даводзіцца зменшыць апетыты ў 2024

Спойлер: не ўсе, хто пагадзіўся пайсці на паніжэнне, атрымалі жаданае.

«Кампанія мяне задавальняе ва ўсім, акрамя зп, — а такое нячаста сустрэнеш»

Яраслаў, бэкэнд-распрацоўшчык з 5+ гадамі досведу:

— Я знізіў свае зарплатныя чаканні, а калі дакладней — другі год ужо прашу павысіць мне заробак, але працадаўца адказвае, што сочыць за рынкам — і мне, на яго думку, нармальна плацяць. І пасля кожнай такой размовы я ў выніку ўсё роўна застаюся ў гэтай кампаніі.

Звальняцца не хачу, бо няма куды: многія кампаніі пасыходзілі з Беларусі. А я вельмі старанна выбіраю, дзе працаваць. З адной кампаніі нават сышоў неяк у часе выпрабавальнага тэрміну, хоць там плацілі на некалькі сотняў долараў больш, чым у той, куды я ўладкаваўся пасля. Што не задаволіла: прапанавалі пазіцыю на цікавым праекце з крутым стэкам, а насамрэч давялося працаваць з лютым 20-гадовым легасі, + вялікая розніца ў часе з Мінскам, познія мітынгі. Карацей, чаканні з рэальнасцю не супалі.

Часам мне кажуць, што павышэнне можна было б «прапушыць» — але без оферу гэтага не выйдзе. Але каб атрымаць офер, трэба рыхтавацца і хадзіць на сумоўі, а ў мяне якраз нарадзілася дзіця — так што не да таго пакуль.

Мая кампанія мяне задавальняе ва ўсім, акрамя заробку, — а такое нячаста сустрэнеш.

«У нас з дырэктарам «рознае бачанне прадукцыйнасці»

Дар’я, PM і COO, у ІТ 11+ гадоў:

— Раскажу гісторыю пра тое, як пад уціскам абставін знізіла свае зарплатныя чаканні — але з гэтага не выйшла нічога добрага.

Я 11 гадоў працую як PM і аперацыйная дырэктарка, да крызісу пераход на іншую працу не складаў для мяне ніякіх цяжкасцяў: мяне клікалі на сумоўі — і па іх выніках кожная другая кампанія прапаноўвала мне офер.

Я ж любіла выбіраць (каб і праект/кампанія была да душы, і ўзнагароджанне добрае) і праходзіла шмат сумоўяў. Звычайна брала адпачынак і ставіла інтэрв’ю ад раніцы і да вечара (за тыдзень іх магло быць да 16 — па 3-4 на дзень). І ў выніку за два тыдні знаходзіла новае месца працы.

Але пасля 2022 года стала няпроста атрымаць нават адное сумоўе на тыдзень — не кажучы ўжо пра новую працу. Каменем спатыкнення стала пытанне рэлакацыі (на жаль, для мяне пераезд немагчымы).

Да сярэдзіны 2020 года я 6 гадоў была COO ў дзвюх кампаніях:

  • з першай сышла, бо пасля продажу бізнэсу памянялася кіраўніцтва кампаніі — а з ім і стыль кіравання;
  • з другой звольнілася ў сувязі з сямейнымі абставінамі — мне не дазволілі працягнуць працу ў аддаленым фармаце, а працаваць у офісе я, на жаль, не магла.

У крызіс складана знайсці працу COO, таму я прыняла рашэнне вярнуцца ў Project Management, нягледзячы на тое што гэта больш вузкае кола абавязкаў і адпаведна — паніжэнне ў пасадзе і зарплаце. Але свае веды працягвала паляпшаць і абнаўляць.

І вось нядаўна мяне знайшла кампанія, якая прапанавала пазіцыю аперацыйнай менеджаркі з ростам да COO. З агучанага на сумоўях усё адпавядала маім чаканням і прыярытэтам.

Тым не менш было адное «але» — на жаль, яны маглі прапанаваць мне gross у два разы ніжэйшы, чым у PM, аднак з рэмаркай, што пасля выпрабавальнага тэрміну можна будзе вярнуцца да абмеркавання гэтага пытання (хоць я разумела, што заробак наўрад ці падымуць адразу ў 2 разы).

Аргументы прадстаўніка кампаніі былі такімі:

  • цяпер кампанія расце, выдаткі павялічыліся, бо яны нанялі трох чалавек і плануюць яшчэ;
  • дырэктар не бачыў каштоўнасці ў аперацыйным менеджару, гэта была ініцыятыва СМА кампаніі. Ён прапусціў гэтае рашэнне, бо ў кампаніі назбіралася вельмі шмат тэрміновых і важных пытанняў. Каманда спрабуе асягнуць неабсяжнае і развязаць іх сваімі сіламі, але праз гэта размываецца фокус іх асноўных задач;
  • ну і сама вакансія называецца «аперацыйны менеджар», а не «аперацыйны дырэктар», таму пакуль і не могуць прапанаваць вышэйшы ўзровень аплаты.

У мяне была праца на той момант, але колькасць гадзін знізілася з 30-40 да 10 на тыдзень. Адзін праект завяршыўся, яшчэ два набліжаліся да завяршэння — а кампанія адчувала складанасці з падпісаннем новых кантрактаў.

У сям'і таксама былі фінансавыя складанасці — муж больш за год шукаў працу, і ўся нашая вялікая сям’я, у тым ліку дзеці і пажылыя бацькі, жылі за кошт майго заробку і нашай «падушкі». Так што, калі мне сталі скарачаць час на праектах, стала зусім цяжка — даход паменшыўся ў 3-4 разы.

Таму, падумаўшы, я пагадзілася з устаноўкай, што пакажу дэма-версію, дапамагу з працэсамі, вырашу іх «болі» — і дырэктар убачыць каштоўнасць аперацыйнага кіравання не на словах, бо пакуль ён нават так не працаваў, і яму складана плаціць за тое, што ён лічыць «працай дзеля працы». А далей паглядзім.

unsplash.com

Я выйшла на працу — і панеслася.

Задачы — адна за адной, адная «тэрміновейшая» і «важнейшая» за другую, і выконваць іх трэба «тут і цяпер», хоць некаторыя з іх — не на адзін дзень. Гэта нармальна ў аперацыйным кіраванні, ненармальна толькі чаканне СЕО і каманды, што ўсе праблемы з прыходам новага спецыяліста будуць вырашаны «адразу ж».

Яшчэ высветлілася, што нашая кампанія ляціць на выставу — і я з імі. Я шчыра прызналася, што не маю досведу працы на падобных мерапрыемствах і далёкая ад продажаў і маркетынгу. Тым не менш паступіў адказ: «Там любая дапамога будзе карысная, а ты ідэальная кандыдатка, каб прывезці мерч з Мінска, бо астатнія ўдзельнікі альбо не адсюль, альбо вельмі занятыя працай, іх няможна адцягваць. Больш няма каму».

Акей, я згодная, калі мне дапамогуць падрыхтаваць прамову з апрацоўкай пярэчанняў і дадуць падрабязнасці аб прадуктах, — падрыхтуюся і паспрабую быць карыснай. Мне паабяцалі падрыхтаваць план бліжэй да даты. Вядома, яго не было — толькі ліст А4 з мінімальным канспектам, які быў карысны на 20%.

Як выявілася, мерч трэба было не проста прывезці на выставу — але спачатку вырабіць «за тыдзень па прымальных цэнах». Працаваць даводзілася нават у выходныя.

Само сабой, не мерчам адзіным — я працягвала выконваць і іншыя задачы, у тым ліку па падрыхтоўцы кампаніі да сертыфікацыі. Але, акрамя таго, разлічвала камандзіровачныя, маніторыла рэйсы і цэны на пералёт (гэта быццам бы проста, але ў мяне з сабой планавалася 47 кг мерчу), рэзервавала квіткі. А дырэктар кожны раз не паспяваў аплаціць — і рэзервацыя згарала, цэны павышаліся ў два разы, і даводзілася ўсё пачынаць спачатку. На працягу цэлага тыдня я вярталася да гэтай задачы зноў і зноў.

…Выстава прайшла нядрэнна, хоць у мяне быў цяжкі начны пералёт — ад 0:00 да 5:00, а ў 9:00 я ўжо была там і працавала. Гэта быў першы досвед для кампаніі і першы — для мяне, нас было тры «пачаткоўцы» і дзве мадэлі.

Па вяртанні ў Мінск я ўзялася за свае задачы.

А яшчэ праз два дні даведалася, што мяне звальняюць, — не ад дырэктара (з ім я амаль не камунікавала — хіба што атрымала пару задач, сфармуляваных у 3-5 словах, без дэталяў), а ад маркетолага. Яна сказала, што фідбэк ад каманды: «Хацелася б іншага тэмпу працы і развязання задач». Гаварыць канкрэтней ніхто не стаў. Хіба што мне сказалі, што ў нас з дырэктарам «рознае бачанне прадукцыйнасці».

Увогуле, гэта самае дзіўнае звальненне за ўсю маю кар’еру — і самы кароткі перыяд працы ў кампаніі: адзін месяц.

«Менш, чым раней, але калі адняць выдаткі на арэнду жытла ў Вільні, амаль тая ж сума»

Іван, фулстэк-распрацоўшчык, у ІТ 6+ гадоў:

— Мне давялося крыху паступіцца ў заробку, каб вярнуцца ў Беларусь да хворай мамы.

Вясной 2022 года працадаўца перавёз мяне і маю сям’ю ў Літву. У Мінску засталася мама. Праз нейкі час хвароба паклала яе ў ложак — і патрэбны быў чалавек, які жыў бы з ёй разам і даглядаў 24/7. На жаль, у яе няма родных, акрамя мяне і маёй жонкі.

Я наняў сядзелку, а потым іншую, трэцюю — але неяк не шанцавала: чужыя людзі то прапускалі прыём лекаў, то дапускалі ўтварэнне пролежняў. Адная сядзелка ледзь не выраніла маму ў ваннай — тая стукнулася.

Маё кіраўніцтва не дазволіла вярнуцца і працаваць з Мінска, таму я ўзяў адпачынак — і паехаў да мамы На месяц. Яна стала адчуваць сябе значна лепш. Я прайшоў курс па доглядзе за ляжачымі хворымі — і не дапускаў пагаршэння яе стану.

А яшчэ я прыняў рашэнне вярнуцца. За той месяц прайшоў некалькі сумоўяў і атрымаў офер у адной кампаніі (дзякуй калегу, які парэкамендаваў мяне). Заробак крыху меншы, чым быў раней, але калі адняць выдаткі на арэнду жытла ў Вільні (бо ў Мінску ў нас свая кватэра) і яшчэ сякія-такія, то амаль тая ж сума застаецца. І ў прынцыпе ў мяне цяпер іншыя прыярытэты — так што я не таргаваўся.

Программист потерял работу в Германии — не может найти на те же деньги. «Рынок печальный»
Программист потерял работу в Германии — не может найти на те же деньги. «Рынок печальный»
По теме
Программист потерял работу в Германии — не может найти на те же деньги. «Рынок печальный»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

10

Ивану сожалею и надеюсь все наладится с родителями, уверен что кризис в IT все же скоро закончится и мы снова сможем с 2 ног заходить с 4 офферами:)

table
table Table в Database
7

key observation: все эти люди в РБ. Да, я знаю что скоро заказчики посчитают свои убытки и вернутся в РБ, и тогда будет все волшебно