Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Боль — у тым, што я ў чужой краіне». У 2024 усе фаўндары выгараць?

Венчурныя інвестары прадказалі фаўндарам стартапаў «беспрэцэдэнтны» псіхалагічны крызіс. А што думаюць яны самі? Спыталі ў стартапераў і інвестараў родам з Беларусі. Інтрыга: меркаванні фаўндараў і інвестараў моцна адрозніваюцца.

12 каментарыяў
«Боль — у тым, што я ў чужой краіне». У 2024 усе фаўндары выгараць?

Венчурныя інвестары прадказалі фаўндарам стартапаў «беспрэцэдэнтны» псіхалагічны крызіс. А што думаюць яны самі? Спыталі ў стартапераў і інвестараў родам з Беларусі. Інтрыга: меркаванні фаўндараў і інвестараў моцна адрозніваюцца.

Інвестары прадказваюць стартапам +1 цяжкі год і псіхалагічнае выгаранне фаўндарам. Маўляў, на фоне дэфіцыту фінансаў і ўсебаковага ціску маральнае здароўе заснавальнікаў у Крэмніевай даліне і па-за яе межамі пахіснецца. Бо эмацыйная нагрузка, штодзённы стрэс, нізкая самаацэнка і бяссонныя ночы. Камандзе на такое не паскардзіцца, так што прыйдзецца вывозіць трывогу ў адзіночку або напару з сужэнцам.

Але ці сапраўды ўсё так дрэнна? Мы спыталі знаёмых заснавальнікаў стартапаў і аднаго бізнэс-анёла, што яны пра гэта думаюць: ці будуць зрывы і як ім даваць рады.

«Па-мойму, палітычная сітуацыя ва Усходняй Еўропе дастаўляе куды больш праблем»

Мікіта Бедункевіч, стваральнік палявой камеры Cropler:

— Я думаю, што гэты цяперашні інвестыцыйны крызіс не такі ўжо і страшны: мяркуючы са статыстыкі, былі і горшыя часы, тым больш развіццё АІ цяпер падтрымлівае рынак. Па-мойму, палітычная сітуацыя ва Усходняй Еўропе дастаўляе куды больш праблем беларускім фаўндарам у гэтым рэгіёне.

У мяне самы вялікі боль, як фаўндара, — што я знаходжуся ў чужой краіне. Гэта мацней цісне на псіхіку, ніж інвестыцыйны крызіс.

Каб выстаяць, трэба надаць больш увагі планаванню, не спяшацца, ісці невялікімі крокамі і радаваць сябе хай і маленькімі, але перамогамі. Гэта будзе падзараджаць і абараняць ад выгарання. Думаю, людзі выгараюць не ад нагрузак, а ад няўдач, якія адбываюцца з прычыны неабдуманасці прынятых рашэнняў.

«Некаторым даводзіцца ісці на зніжэнне ацэнкі ў новым раўндзе, а гэта, вядома, вельмі моцны стрэс»

Аляксандр Мацвеенка, сузаснавальнік, суінвестар і СЕО стартапа пра надвор’е Rainbow.ai:

— Пачынаць уласны бізнэс ніколі не было лёгкім заняткам. Мне здаецца, людзі, якія думаюць, што гэта лёгка, ніколі не рабілі свайго.

Ці стала складаней апошнімі гадамі? Напэўна, так. Але тут, здаецца, аб’ектыўныя прычыны: эканамічны крызіс падахвочвае інвестараў прагматычней глядзець на ўкладанні. Стала складаней падымаць інвестыцыі, маючы толькі ідэю, нават на pre-seed інвестара цікавіць эканамічная мадэль і яе абгрунтаванне. 

Думаю, вельмі складана тым стартапам, якія пачыналі ў 2019-2020, калі быў проста бум інвестыцый і патрабаванні пры прыцягненні грошай былі ніжэйшымі. Наколькі я бачу, некаторым даводзіцца ісці на зніжэнне ацэнкі ў новым раўндзе, а гэта, вядома, вельмі моцны стрэс.

Што дазваляе даць рады стрэсу? Як і заўсёды: хобі, спорт, сям’я.

«Рухацца наперад мне дапамагае дакладнае ўсведамленне таго, нашто я гэта раблю»

Марго Лазаранкава, заснавальніца B2B SMM-агенцтва Kudos Narratives, ex-EMERGE:

— Псіхалагічны крызіс назіраецца не толькі ў фаўндараў. Супрацоўнікам таксама вельмі нялёгка праз хвалю звальненняў, якая ўсё яшчэ працягваецца ў некаторых кампаніях.

У 2002 годзе мы рабілі творчыя майстар-класы на ІТ-кар’ернай выставе ў Лондане Silicon Milkroundabout. І выявілася, што творчы працэс там неўзабаве ператварыўся ў тэрапеўтычныя размовы пра доўгі пошук працы і няўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Сітуацыя на рынку сапраўды не самая лепшая: так, выстава існавала больш за 10 гадоў, але ў 2023 годзе закрылася праз недастатковы аб’ём кампаній, якія наймалі.

У складаныя часы рухацца наперад мне дапамагае дакладнае ўсведамленне таго, навошта я гэта раблю. Гучыць банальна, але калі ты выразна разумееш сваю місію, то цяжкасці становяцца развязальнымі. Карысная руціна, кола блізкіх людзей, якія падтрымліваюць цябе, вітамін D, тэрапія — гэта ўсё, што можа дапамагчы на фаўндарскім шляху. 

Вядзенне блога таксама мае тэрапеўтычны эфект. Часам адказы можна знайсці ў нечаканых месцах, напрыклад, у музеі, у бабулі перформанса Марыны Абрамовіч, якая сваё жыццё прысвяціла вывучэнню магчымасцяў чалавечага цела і духу на экстрэмуму (як на мяне, гучыць як венчур). Тут падрабязней пішу пра гэта.

Пра пошук/прыгадванне забытай місіі рэкамендую серыю вэбінараў Аляксандра Янкелевіча «Шлях сэрца». А яшчэ можна глядзець/слухаць падкаст «Мы не дагаварылі!».

І памятаем, што ва ўсіх крызісах ёсць магчымасці. Ведаеце, хто зусім нядаўна закрыў раўнд £2,25M ў Лондане? Сэрвіс для ментальнага здароўя з анлайн- і афлайн-сесіямі, якія праходзяць у вельмі прышпільных месцах, хутчэй падобных да кавярняў; у іх яшчэ ёсць спецыяльны тэрапеўтычны пакет для фаўндараў. Такія справы.

«Калі відавочна, што новы раўнд не прыцягнуць — пра што тут перажываць?»

У старшыні праўлення LATBAN і сябра рады дырэктараў European Business Angels Network бізнэс-анёла Кірыла Голуба іншае меркаванне. Ён мяркуе, масавае выгаранне фаўндарам не пагражае. Прынамсі, тым, хто ўжо банкрут. Многія проста не парацца наконт чужых грошай.

— Мой шаснаццацігадовы досвед ІТ-бізнэсу (ад трох камп’ютараў на знятай у якасці офіса кватэры да продажу кампаніі амерыканскаму холдынгу) і пяць гадоў назірання за партфельнымі кампаніямі ўжо ў якасці інвестара кажуць, што тыя, хто чакае масавага з’яўлення псіхалагічных праблем у фаўндараў, моцна памыляюцца

Што на самай справе цяжэй за ўсё ў бізнэсе, які ты будуеш гадамі? Што гэта за «велізарная эмацыйная нагрузка»? А вельмі проста: гэта калі лідар/фаўндар/СЕО вымушаны шукаць і прымаць умоўна незваротныя рашэнні ва ўмовах поўнай нявызначанасці, калі на яго пастаянна цісне думка мае ж быць лепшае рашэнне, трэба толькі яшчэ падумаць, сабраць яшчэ інфармацыю і яе прааналізаваць».

А між тым выдатна ведаеш, што інфармацыі ніколі не будзе дастаткова, і часцей за ўсё нават правільнае рашэнне, прынятае са спазненнем — ужо дрэннае рашэнне.

Ёсць жа класічны анекдот пра менеджара, які на ферме ў брата лёгка справіўся і з чысткай свінарніка, і з рэзкай куранят, а потым расплакаўся над трэцім заданнем — перабраць мех бульбы, аддзяліўшы гнілую ад добрай: «Я ўсё жыццё то чужое дзярмо разграбаю, то галовы рублю — справа звыклая, а тут — столькі рашэнняў прымаць трэба!» 

А вось калі ўжо ўсё зразумела і рашэнні прымаць позна — і выручка відавочна недастатковая для існавання без інвестыцый, і ўжо відавочна стала, што прыцягнуць новы раўнд не атрымаецца — над чым тут думаць і пра што перажываць?

Калі паўтара года таму заснавальніца аднаго беларускага стартапа, які пераехаў у ЕС, выконвала пастаўленую еўрапейскімі інвестарамі задачу — выкінуць са стартапа кафаўндараў і бізнэс-анёлаў з беларускімі пашпартамі, ніякіх эмацыйных перажыванняў я на яе твары не бачыў. Яна спакойна адпрацавала прапанаваны юрыстамі алгарытм, пераехала ў UK і працягвае працу над тым жа самым прадуктам, вось у снежні яны абнавілі праграмы ў AppStore і Google Play.

Гэта стары кейс, ужо закрыты, і ёсць яшчэ свежы, калі фаўндары, якія ўсё растрацілі, не тое што не адчуваюць нейкіх эмацыйных праблем, але цалкам сабе зручна ўладкаваліся на аддаленай працы ў цёплым клімаце.

Маю на ўвазе адзін стартап з расійскімі фаўндарамі. Калі ў іх у сярэдзіне 2022 года скончыліся 235K перадпасяўных інвестыцый, абодва знайшлі фултайм-працу, паўтара года жывуць на Канарах, а інвестарам адказваюць: «Мы не лічым вашыя інвестыцыі (прыцягнутыя ў выглядзе канверсоўных пазык — К. Г.) абавязкам — гэта вашая венчурная рызыка, спісвайце свае інвестыцыі».

Пры гэтым на грошы інвестараў створаны SaaS, які прыносіць фаўндарам маленькую, але пастаянную выручку ў USD і нават невялікі прыбытак — на аплату жытла на Канарах павінна хапаць.

Або заснавальнікі іншага стартапа (таксама расійцы, ужо не мой кейс) не тое што не адчувалі згрызот сумлення — яны пакінулі без аплаты мноства супрацоўнікаў у рэгіёне, пры гэтым паспяхова прадавалі (і, напэўна, цяпер прадаюць) платныя кансультацыі. У чаце сіндыката інвестараў вельмі абураліся з гэтай нагоды, але — гл. вышэй — «венчурная рызыка».

Яшчэ адныя экс-фаўндары выкарыстоўваюць гісторыю банкруцтва свайго праекта, «куды прыцягнулі $10,5 млн», у якасці «гісторыі поспеху» для продажу ўласнага кантэнту і кансалтынгу.

Ад dev.by

Кірыл назваў усе гэтыя стартапы, але мы не публікуем іх назваў, бо гэта патрабуе фактчэкінгу на ўзроўні асобных расследаванняў.

Так што да меркавання згаданага ў артыкуле партнёра інвестфірмы Primary я стаўлюся вельмі скептычна. Ды вось хоць бы праз гэтую фразу: «…Праява слабасці падарве давер каманды, праўлення і інвестараў, якія вырашаць іх замяніць» — каго і на што можна замяніць у венчурным стартапе, у якога скончыліся грошы і які нежыццяздольны без новых інвестыцый?

У венчуры банкруцтва і закрыццё партфельнага праекта — сапраўды непазбежная частка практыкі.

Усё пытанне, ці ведае інвестар пра гэта (я ведаў заўсёды), ці гатовы да такіх сцэнароў (я адносна гатовы) і ці ўмее такія рызыкі бачыць загадзя, зніжаць, мітыгіраваць (я раней не ўмеў, цяпер умею лепш, але ўсё яшчэ вучуся).

Але ж тэма іншая — «эмацыйнае паражэнне і псіхалагічныя праблемы заснавальнікаў». Дык вось, я сцвярджаю, што ў бізнэсе, які бутстрэпіўся (развіваўся без інвестыцый, «на свае») і які, хай у складаным становішчы, але яшчэ далёкі ад банкруцтва, з гэтым складаней:

пакуль у фаўндараў застаецца вера ў пазітыўны зыход, пакуль ад іх рашэнняў гэты зыход залежыць — яны сапраўды пад вялікім стрэсам (можа абрынуцца бізнэс, на які яны патрацілі гады жыцця; трэба прымаць складаныя рашэнні, скарачаць частку каманды, і да т. п.)

А вось у сітуацыі, калі ўсё ўжо ясна (калі няма шанцу прыцягнуць новы раўнд і выручкі загадзя не хопіць для працягу жыцця гэтага бізнэсу, як ні спрабуй скарачаць каманду), для многіх (калі не большасці) заснавальнікаў стартапаў, усё значна прасцей і да грошай інвестараў яны не адчуваюць вялікага піетэту. Для большасці гэта хутчэй easy come — easy go кейс.

Самы час казаць аб эмацыйным выгаранні інвестараў? «Страта грошай — частка ініцыяцыі»

Мне здаецца, гэтае пытанне даўно разабранае. Ёсць уяўленне аб «4th year angel investor» — аб тыповым перыядзе для бізнэс-анёла, калі ён ужо праінвеставаў у дзясятак стартапаў і з партфельнымі праектамі ўжо здарылася ўсё тое негатыўнае, што мае па статыстыцы здарыцца — а той самы кейс «узляціць ракетай і акупіць астатнія няўдачы» ўсё яшчэ не праглядаецца на гарызонце.

Але гэта ж грошы, прычым не з сямейнага бюджэту, а асобны інвестыцыйны капітал: эмацыйная прыхільнасць да яго — вялікая памылка, пра гэта яшчэ Дыкенс у «Каляднай гісторыі» пісаў на прыкладзе Скруджа.

Для інвестараў (асабліва венчурных) правалы і страты грошай — неабходная частка «сталення», лічы, ініцыяцыя. Датуль ты не інвестар, а так — «абітурыент». Вось калі ініцыяцыю прайшоў, «першую сесію» здаў, урокі вывучыў, зрабіў высновы і працягваеш інвеставаць — вось тады можаш лічыць сябе інвестарам.

Мне здаецца, што толькі такія інвестары і пачынаюць сістэмна зарабляць на інвестыцыях і толькі такім інвестарам можна думаць пра тое, каб браць чужы капітал у кіраванне, адкрываць новыя фонды і г. д.


Чытачы! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Новым годам!

Как я борюсь с выгоранием? Три простых совета от Миши Ларченко
Как я борюсь с выгоранием? Три простых совета от Миши Ларченко
По теме
Как я борюсь с выгоранием? Три простых совета от Миши Ларченко
Как распознать выгорание. Мнение айтишников
Как распознать выгорание. Мнение айтишников
По теме
Как распознать выгорание. Мнение айтишников

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Какие нафиг фаундеры? Риэлтором в Польше устраиваетесь и гребёте деньги лопатами. За последние пару лет зарплаты и обороты примерно х3-х4. А вы тут про какие-то стартапы. Секс, жильё и еда - вот вечные и стабильные стартапы.

1

Для этого язык местный знать как минимум

0

Зачем, если 99% снимающих русскоговорящие

5

Василий, а вы в стартапе секса как?

Anonymous
Anonymous
1

Встречаются два друга:
— Как дела?
— Да вот, основал новый стартап, очень быстро растём, развиваемся.
— Круто! А в чём суть стартапа?
— Я провёл исследование рынка и решил публичный дом открыть.
— Ого, интересно, и какие цены?
— Ан*л — $100, орал — $50.
— А классический секс?
— Понимаешь, это ж стартап. В общем, я пока один работаю.

-1

Отлично, и даже прекрасно. Пару лет уже как импотентом стал, как гора с плеч.

Anonymous
Anonymous
8

Ну стартап стартапу рознь.
Мы вот занимаемся всякими скучными неинновационными вычислительными штуками, но в инвестициях недостатка нет. Знакомые делают АИ для дронов, и к ним вообще очередь с деньгами стоит.

А про приложеньки навроде Rainbow - ну я не понимаю, зачем мне платить 10 баксов в месяц за прогноз погоды, если точно то же самое есть по первому линку в гугле. Справедливости ради - интерфейс у них красивый, безусловно.

Мир меняется, меняются требования к продукту. Вертолетных денег больше нет, но спрос никуда не делся. Ну и странно считать себя бизнесменом и одновременно жаловаться на отсутствие стабильности на глобальном рынке.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
0

Заголовок говорит что рело-ср..4 [горячие дискуссии] в каментах провоцируются самим девбай.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

надо было отечественный ноутбук инвестироваться, а не в полеты на марс

-1

Пойди туда не знаю куда, найди то не знаю что. Поход по шерсть и вовращение стриженным. Добру молодцу урок. Не войдя в воду плавать не научишся.
Краткие сказочные пожелания в старом Новом году предпринимателям .

Anonymous
Anonymous
7

Так они ж тут находятся не потому, что у них денег на обратный билет нет.
Что-то, видимо, подтухло в родной стране, коль уж приходится сидеть в чужой, не так ли?

Польша - это компромисс, безусловно. Но РБ, в которую хотят вернуться фаундеры - это чистая ностальгия по 2019, в реальности же там выжженная земля на десятилетия. Оттого и недвижка в Варшаве дорожает.

[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] Злые языки в Польше утверждают, что 120 тысяч человек переехало из РБ за последний год сюда, и это вроде как в 4 раза больше, чем за всё предыдущее время. Ещё слышал, что рекордное количество граждан РБ обратилось за международной защитой, там тоже счет на тысячи идет.

Так что чем-то нехорошим пованивает в вашем раю, уважаемый, раз уж оттуда люди так ломанулись. Это даже не релокация уже - это эвакуация.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 студзеня 2024, 00:53

3

представляете. даде дедушка ленин мучался годами в швейцарской кавалерке. и вернулся в россию только после того как царя свергли. так вы что - дедушку ленина тоже осуждаете? вы может быть контра недобитая? кирилловец? депутат государственной думы от кадетской фракции?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 студзеня 2024, 01:24