Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Дзе будзе офіс VK у Мінску і каго хочуць наняць? Даведаліся

Расійскі холдынг VK адкрыў прадстаўніцтва ў Беларусі. Даведаліся, дзе з’явіўся першы офіс кампаніі, каго і колькі VK плануе наняць у найбліжэйшыя паўгода і ці збіраецца ў ПВТ.

12 каментарыяў

Расійскі холдынг VK адкрыў прадстаўніцтва ў Беларусі. Даведаліся, дзе з’явіўся першы офіс кампаніі, каго і колькі VK плануе наняць у найбліжэйшыя паўгода і ці збіраецца ў ПВТ.

Офіс

Як расказалі dev.by у VK, офіс плошчай 400 кв. метраў адкрыўся ў мінскім бізнэс-цэнтры на вуліцы Смалячкова.

Гэта вядомы бізнэс-цэнтр (увялі ў эксплуатацыю ў другім квартале 2021 года), які будавалі на фоне скандалаў і інтрыг. У прыватнасці, супраць яго выступалі жыхары раёна, а былы галоўны архітэктар Мінска быў асуджаны за хабар ад прадстаўніка забудоўшчыка. Першапачаткова заказчыкам бізнэс-цэнтра была ІТ-кампанія, але назвы забудоўшчыкі так і не агучылі.

Бізнэс-цэнтр працягвае пазіцыянаваць сябе як офіс класа «A» для ІТ-кампаній. На галоўнай старонцы ёсць слоган «Смалячкова 14А — месца, дзе вашая каманда забудзе пра аддаленую працу».

На сайце бізнэс-цэнтра няма інфармацыі аб кошце арэнды. Мяркуючы з інфармацыі агенцтва нерухомасці «Сільван — Інвест», пры канцы лістапада цана складала каля 19 долараў за адзін кв. метр.

Штат і найманне

У офісе VK плануецца размясціць 50 распрацоўшчыкаў з каманд «УКантакце», «Дзэна» і VK Tech. 15 працоўных месцаў адведзена пад каворкінг, дзе змогуць працаваць супрацоўнікі VK або госці офіса, якія прыязджаюць з іншых гарадоў.

— У мінскі офіс мы наймаем лакальна беларускіх распрацоўшчыкаў: частка з іх ужо ў камандзе, і мы плануем пашыраць найманне ў Беларусі ў далейшым. Таксама ёсць унутраныя рэлакацыйныя палітыкі, яны будуць распаўсюджвацца і на Беларусь. План наймання на найбліжэйшыя паўгода — да 50 распрацоўшчыкаў дадаткова, таму ў тым ліку разглядаем пашырэнне офіса, — паведамілі dev.by ў прэс-службе кампаніі.

Наймаць у мінскі офіс VK плануе ў асноўным распрацоўшчыкаў і тэсціроўшчыкаў. «Вакансіі датычацца вялікага спісу нашых прадуктаў, таму і стэк тэхналогій таксама вельмі шырокі: ад frontend і backend да mobile і ML», — удакладнілі ў прэс-службе VK. Назваць заробкавыя дыяпазоны для спецыялістаў у кампаніі адмовіліся. 

ПВТ

Таксама спыталі, ці збіраецца VK у ПВТ.

— VK знаходзіцца ў працэсе падачы заяўкі на ўступленне ў ПВТ, — адказалі ў кампаніі.

Можна меркаваць, што ў VK не будзе праблем з уступленнем у ПВТ і кампанія папоўніць спіс рэзідэнтаў Парка з расійскімі каранямі. Яны былі і сярод набораў гэтага года

У лістападзе гэтага года ўжо другі офіс у Беларусі адкрыла расійская кампанія Tinkoff — цяпер у Брэсце. ​​Офіс у Мінску з’явіўся 2 гады таму і пры канцы 2023 вырас да 500 чалавек. 

Пытанне, як беларускі ІТ-рынак змяніла поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, мы разбіралі з экспертамі. Нашыя апытанні паказваюць, што амаль чвэрць ІТ-спецыялістаў, якія цяпер застаюцца ў Беларусі, разглядаюць расійскія праекты як альтэрнатыву заходнім. У дыскусіі пра этычны бок гэтых працэсаў можна паўдзельнічаць тут.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Разделили бизнес: как теперь дела у команды Andersen (западный рынок) и Aston (российский)
Разделили бизнес: как теперь дела у команды Andersen (западный рынок) и Aston (российский)
По теме
Разделили бизнес: как теперь дела у команды Andersen (западный рынок) и Aston (российский)
Каго толькі што ўзялі ў ПВТ: яшчэ адзін ІП і шмат кампаній створаных у 2023
Каго толькі што ўзялі ў ПВТ: яшчэ адзін ІП і шмат кампаній, створаных у 2023
Па тэме
Каго толькі што ўзялі ў ПВТ: яшчэ адзін ІП і шмат кампаній, створаных у 2023
Мінэканомікі: ІТ аднаўляецца ўжо чацвёрты месяц. Ці так гэта?
Мінэканомікі: ІТ аднаўляецца ўжо чацвёрты месяц. Ці так гэта?
Па тэме
Мінэканомікі: ІТ аднаўляецца ўжо чацвёрты месяц. Ці так гэта?
У Беларусі ўсё папулярнейшыя эйчары без досведу. +1 крызісная прыкмета?
У Беларусі ўсё папулярнейшыя эйчары без досведу. +1 крызісная прыкмета?
Па тэме
У Беларусі ўсё папулярнейшыя эйчары без досведу. +1 крызісная прыкмета?
Адток айцішнікаў працягвае запавольвацца (ужо ад пачатку вайны)
Адток айцішнікаў працягвае запавольвацца (ужо ад пачатку вайны)
Па тэме
Адток айцішнікаў працягвае запавольвацца (ужо ад пачатку вайны)

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-8

Не любитель этой соц сетки, но развитие IT в Беларуси и создание новых рабочих мест не может не радовать.

9

а что стало со старыми рабочими местами?

4

"они утонули"

9

Предлагаю сразу узаконить в уставе юр.лица передачу части прибыли и всех налогов - красауцам. А то оставшиеся яйцеголовые борцы с режимом очевидно не понимают сами, куда их налоги идут. За себя, как говорится, и за того парня, который сидит сейчас с отмороженными почками.

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
6

Думаю этот вопрос там уже порешали. Без широкой общественности.

10

Эх, а ведь когда-то было место работы мечты можно сказать. А теперь мало того что это российская рос контора, так ещё и марать себе резюме этим такая себе история.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

там спецконтингент восточный сидит, попрошайки, инфоцыганы и ворованый контент

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

стремная шарашка, у них подписки экстремистские распространяют. хотя, многие добровольно на себя досье заводят и шарят с органами. посмотрела что это, что то типа wechatа на минималках.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 снежня 2023, 17:39

1

Zашквар какой-то там работать

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

не больше чем инженером, сконструировавшем выхлопную систему газенвагена

0

Все равно наберут, вайтишников толпы ходят. Как и заипотеченых. Что вообще делать в ВК без Дурова и в Тинькове без Тинькова?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

ваш дедушка под оккупацией наверное так же считал, когда немецкие танки ремонтировал