Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Беларусі ўсё папулярнейшыя эйчары без досведу. +1 крызісная прыкмета?

HR Generalist напісала ў лінкедзіне пост-назіранне: апошнім часам многія ІТ-кампаніі ў Беларусі, «калі і шукаюць эйчараў/рэкруцёраў, то без досведу працы, 6+ месяцаў, 1+ год досведу, курсы вітаюцца». 

6 каментарыяў
У Беларусі ўсё папулярнейшыя эйчары без досведу. +1 крызісная прыкмета?

HR Generalist напісала ў лінкедзіне пост-назіранне: апошнім часам многія ІТ-кампаніі ў Беларусі, «калі і шукаюць эйчараў/рэкруцёраў, то без досведу працы, 6+ месяцаў, 1+ год досведу, курсы вітаюцца». 

«Эканомія бюджэту. Што праўда, часта атрымліваецца наадварот, але ў гэта ніхто не ўнікае»

Такі пост апублікавала на днях HR Generalist і тэхнічная рэкруцёрка Кацярына. У каментарах яна адзначыла, што высновы падмацаваныя назіраннямі — апошнія некалькі месяцаў дзяўчына «шчыльна маніторыла рынак»:

  • «у асноўным у лінкедзіне і на HH. Senior-пазіцый — 1 з 15, астатнія — з патрабаваннем 1+ год досведу або ўвогуле без досведу, проста з курсамі»; 
  • «ад пачатку лета з’яўлялася толькі 4 TL-пазіцыі»;
  • «літаральна тыдзень таму адная кампанія стартавала пошук senior ІТ-рэкруцёра, але на наступны дзень змяніла вектар на junior+».

У каментарах з топікстартарам згаджаюцца іншыя карыстальнікі LinkedIn: так, апісаныя выпадкі не адзінкавыя. А чаму так — «вы ж ведаеце, у якой краіне жывяце: джуны танныя, а на іншых грошай няма». 

Хтосьці выказвае меркаванне, што няма яшчэ і патрэбы «ў сур’ёзным найманні — так, невялікія рухі, якія асабліва не хвалююць».

— З досведам вы захочаце, напрыклад, $3000 (вы ведаеце, за што просіце гэтую суму), а без досведу можна даць $600. Праз год-два, калі апетыты пачнуць расці, наняць новага — без досведу. Эканомія бюджэту. Што праўда, часта атрымліваецца наадварот, але ў гэта ніхто не ўнікае. 

Хтосьці спрачаецца, што дасведчаныя і дарагія рэкруцёры цяпер і не патрэбныя, яны патрэбныя, «калі свабодных кандыдатаў на рынку мала».

На што аўтар паста адказвае, што дасведчаныя патрэбныя не толькі ў часы дэфіцыту — калі трэба жорстка ханціць, але таксама «каб падтрымліваць/развіваць HR-брэнд кампаніі. Наладжваць, перабудоўваць і паляпшаць працэсы».

— Дасведчаныя якраз карыснейшыя са сваім досведам у крызіс, каб прапаноўваць новыя рэгіёны для развіцця кампаніі і даваць пісьменную аналітыку. Плюс ніхто не скасоўваў прафесійнага правядзення і ацэнкі кандыдата.

А колькі застаецца рэзюмэ крутых распрацоўшчыкаў, аналітыкаў, проджактаў, дызайнераў і г. д. без адказу або зарэджэктана, праз тое, што junior-рэкруцёр фізічна не змог праскрыніць дакладна. Зваротная сувязь ад рэкруцёраў і ў цэлым камунікацыя з кандыдатам у працэсе адрозніваецца, калі гэта робіць прафесіянал, — піша топікстартар.

Ёсць пад пастом каментары і ад джуноў-рэкруцёраў. Некаторым «непрыемна чытаць такое». Але іншыя карыстальнікі раяць ім не прымаць напісанае на свой рахунак: «Гэта хутчэй частка вялікай карціны пра цяперашні стан рынку — кожны працадаўца выкручваецца па-свойму».

А яшчэ — каментары ад распрацоўшчыкаў: маўляў, пашанцавала ж кандыдатам-эйчарам, а вось да пошуку тэхнічных спецыялістаў у кампаній падыход іншы — «усе хочуць gods of programming, каб усё ўмелі і ведалі, як уладкавана там, пад капотам».

Меркаванні калег: ці ёсць тэндэнцыя да павелічэння попыту на джуноў-эйчараў?

Спыталі ў кіроўнага партнёра кампаніі ARTITERA, хэдхантара і кар’ернага кансультанта Аляксея Нямковіча, ці бачыць ён тэндэнцыю да павелічэння попыту на джуноў-эйчараў.

— Так, цяпер кампаніі вырашаюць у падборы прасцейшыя задачы, паколькі рынак не такі перагрэты, як раней.

Таму яны і спрабуюць вырашыць наяўныя задачы ў найманні з дапамогай рэкруцёраў-пачаткоўцаў, якія каштуюць танней і менш патрабавальныя/распешчаныя папярэднімі даходамі і бенефітамі.

Што да спецыялістаў з досведам, то яны, паводле слоў Аляксея, «сыходзяць у праектную занятасць, фрыланс, кансультаванне або зніжаюць свае заробкавыя дамаганні».

— Амаль ніхто не ідзе ў рэальны бізнэс або іншыя сферы дзейнасці, хоць банкі, фінтэх спрабуюць прыцягнуць да сябе людзей з экспертызай у ІТ-рэкрутынгу.

У CEO і фаўндаркі ІТ-рэкрутынгавага агенцтва Lucky Hunter Таццяны Мельнічук іншае меркаванне:

— Рынак заўсёды будзе мець патрэбу як у дасведчаных, так і ў рэкруцёрах-пачаткоўцах. І калі ў адзін перыяд часу назіраецца рост вакансій для спецыялістаў-пачаткоўцаў, гэта хутчэй кажа аб станоўчай дынаміцы ў рамках развіцця рынку і не з’яўляецца прыкметай зніжэння попыту на дасведчаных HR-спецыялістаў/рэкруцёраў.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Кому сейчас нужны джуны после курсов? 4 истории тех кто хочет в ИТ в 2023
Кому сейчас нужны джуны после курсов? 4 истории тех, кто хочет в ИТ в 2023
По теме
Кому сейчас нужны джуны после курсов? 4 истории тех, кто хочет в ИТ в 2023
Чаму рэкруцёры ігнаруюць суіскальнікаў і што з гэтым рабіць?
Чаму рэкруцёры ігнаруюць суіскальнікаў і што з гэтым рабіць?
Па тэме
Чаму рэкруцёры ігнаруюць суіскальнікаў і што з гэтым рабіць?
Сколько зарабатывают ИТ-рекрутеры в Беларуси? Результаты исследования
Сколько зарабатывают ИТ-рекрутеры в Беларуси? Результаты исследования
По теме
Сколько зарабатывают ИТ-рекрутеры в Беларуси? Результаты исследования

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

+1 кризисный признак?

нет

1

всё популярнее эйчары без опыта

Это 5. Хотя сейчас много где так и не только эйчары. Главное чтобы тёмная фемка лесбиянка транс, тогда норма.

А ну сейчас ещё палестинка. Тогда вообще сразу как мишаня в CEO

0

А че, senior HR по 3к нынче получают?

Anonymous
Anonymous
0

Сейчас в беларуси- вряд ли. Раньше- вполне, если синиор специалист.

Anonymous
Anonymous
0

А что делать синиор ХР на полумертвом рынке? Они просто уехали, всё. Да и за спецов бороться уже не надо, по причине отсутствия этих спецов. Все кто могли куда то двигаться, двинулись за границу, остались те, кому влом что-то менять, что с ними ХР делать-то будет?
Поэтому достаточно взять нулевого человека, который вакансии мониторить будет и спамить, тут особого скилла не надо.

charlie
charlie Мастер высоких надоев в XZ Inc
1

Развёл какого-то инвестора. Набрал команду по-дешевке. Попилил. Красиво (в соответствии с законодательством) закрылся с минимумом затрат. На кой тут дорогой ХР??? Тут вообще всё дорогое - только в минус. 🤣 А в большинстве бел ити ХР и раньше занимались чем угодно, кроме кадровой политики. А для организаторов вечеринок, дурацких обзвонов, ведения списка дней рождения и т.д. им вообще неоправданно много платили.