Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Сказалі, з беларускімі машынамі звязвацца не будуць». Досвед продажу аўто ў Польшчы

Канал Dzik Pic пагутарыў з чытачом, які змог спачатку замяніць беларускія нумары на польскія, а потым прадаць аўтамабіль фірме-перакупу. 

4 каментарыя

Канал Dzik Pic пагутарыў з чытачом, які змог спачатку замяніць беларускія нумары на польскія, а потым прадаць аўтамабіль фірме-перакупу. 

— Я пераехаў у Польшчу ў 2021 годзе. На пачатку 2022 замяніў беларускія нумары на польскія — размытніў аўто з нулявой стаўкай як маёмасць перасяленца. Змог гэта зрабіць, бо тады аўто знаходзілася на тэрыторыі Польшчы менш за год. Калі б больш, паўстала б праблема.

Яшчэ ўмова, каб аформіць маёмасць перасяленца — аўто мае вам належаць не менш за год ці паўгода, дакладна не памятаю (каб не плаціць пошліны на аўто, вы маеце валодаць ім не менш за 6 апошніх месяцаў на тэрыторыі краіны, з якой вы яго перавозіце — заўв.).

Чаму вырашыў змяніць нумары? Доўга збіраўся гэта зрабіць, каб ездзіць у іншыя краіны ЕС, не парушаючы правілаў увозу аўто.

Штуршком паслужыў адзін выпадак неўзабаве пасля пачатку вайны, то-бок у лютым 2022-га. Я ехаў па дарозе, калі мяне падрэзаў «абцасік» на польскіх нумарах, і кіроўца нешта крычаў у акно і паказваў сярэдні палец. Тады я вырашыў: «Пара!».

Да гэтага знаёмы змог перарэгістраваць сваю машыну, таму я прыкладна разумеў, адкуль пачынаць. Спачатку трэба аформіць размытнёўку (тут самае складанае — знайсці агенцыю для размытнёўкі, якая ўмее рабіць rejestracja samochodu jako mienie przesiedleńcze). Затым варта правесці тэхагляд «для першай рэгістрацыі ў Польшчы». Потым ужо робіце рэгістрацыю на польскія нумары ва ўжонде і афармляеце страхоўку.

Так, я ведаў, што калі паеду на польскіх нумарах у Беларусь, то давядзецца аформіць часовы ўвоз, то-бок пакінуць на мяжы суму, роўную кошту размытнення аўто. Але я і не планаваў вяртацца ў Беларусь. 

Трэба сказаць, што машыну з уліку ў Беларусі на той момант я не зняў, а пасля пераезду плаціў за яе транспартны падатак. Але па сканчэнні трох гадоў, калі ты не «свяціўся» на дарогах у Беларусі, можна звярнуцца ў ДАІ для ўтылізацыі, поўнага зняцця аўто з уліку (для гэтага патрэбная даверанасць альбо асабістая прысутнасць уладальніка).

Продаж аўто

— Пры канцы 2023 года я вырашыў прадаць сваё аўто (яго няможна прадаваць на працягу года пасля размытнёўкі, таму вычакаў час).

Па польскіх дакументах усё было ў парадку, бо машына аформленая на мяне, на польскіх нумарах. Адзінае, што яна была набытая ў Беларусі, і гэта, насамрэч, выявілася праблемай.

Спачатку я звяртаўся да дылераў, каб памяняць па трэйд-іне. Мяне адфутболілі амаль усе.

У Volkswagen спачатку сказалі, што нават звязвацца не будуць. Потым неяк дамовіліся, што я магу выбраць новую машыну. Але выставілі такую цану, што проста смешна было. Для іх гэта вельмі вялікія рызыкі, і яны хацелі іх прыкрыць цаной.

А вось афіцыйны дылер прапанаваў больш-менш нармальную цану, і іх нават не збянтэжыла, што першая рэгістрацыя была беларуская. 

Я яшчэ спрабаваў прадаць праз Otomoto. Выставіў аб’яву, але, мабыць, гэта быў «мёртвы» сезон (кастрычнік–лістапад). Хоць мая цана была ніжэйшай на 10-15%, чым у аналагічных прапаноў, за месяц не паступіла ніводнага званка.

Я вырашыў паспрабаваць шчасця і паездзіць па аўтаперакупах. AAA Auto таксама сказаў, што з беларускімі машынамі звязвацца не будуць. А вось Papis выставіў цану, якая была вышэйшай, чым ва ўсіх афіцыйных дылераў.

У выніку я ім аўто і прадаў. Проста прыехаў, мы аформілі дамову куплі-продажу, і мне перавялі грошы. Ніякіх дакументаў або формаў больш не патрабавалася.

Потым я яшчэ апавясціў ужонд, што машына прададзеная, прыклаў дамову куплі-продажу (ранейшы ўладальнік абавязаны паведаміць уладзе аб продажы аўто цягам 30 дзён, інакш яму/ёй пагражае штраф сумай 200-1000 злотых — заўв.). Плюс напісаў у страхавую, што ў машыны новы ўладальнік, каб страхоўка перайшла яму.

Ці можа беларус узяць аўто ў лізінг у Польшчы? Варыянты ёсць
Ці можа беларус узяць аўто ў лізінг у Польшчы? Варыянты ёсць
Па тэме
Ці можа беларус узяць аўто ў лізінг у Польшчы? Варыянты ёсць

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Находиться авто должно меньше года от какого момента? Последнего въезда самого авто? Въезда в Польшу? ЕС? Шенген? Или привязка к году жизни владельца в Польше?

0

Если речь про 12-месячный срок, в течение которого можно авто расстаможить как имущество переселенца, то в законодательстве чётко не написано, от какого конкретно момента считаются эти 12 месяцев.

В одном акте написано od dnia osiedlenia с последующим определением этого дня через pobyt stały, который там же локально определён как то, что живёшь в Польше более 185+ дней в году.
В другом написано od przeniesienia miejsca zamieszkania без последующего определения, что такое miejsce zamieszkania.

Т.е., как я понимаю, можно брать несколько возможных точек: 1) дата ввоза авто, 2) дата начала налогового резидентства, 3) дата начала работы по договору на территории Польши, 4) дата получения ВНЖ. Но какую точку возьмёт конкретный таможенник - это уже как ему вздумается, у всех по-разному. Вздумывается ему совместно с таможенным брокером, так что тут ещё от силы коррупционного взаимопонимания между брокером и чиновником зависит.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 верасня 2024, 13:37

0

Эт все хорошо. А где такого брокера найти? Чтобы и ценник гуманный при этом был.

table
table Table в Database
0

гугл agencja celna <город>. Ну или в локальных суполках поспрашивать кто пользовался какие отзывы