Найпапулярнейшы выдавец мабільных гульняў закрывае офіс у Мінску. Раней ён абяцаў не сыходзіць з ПВТ
Кампанія «Кажыгульні» — беларуская юрыдычная асоба папулярнага паблішара SayGames — ліквідуецца. Пра гэта паведамляецца на kartoteka.by.
Кампанія «Кажыгульні» — беларуская юрыдычная асоба папулярнага паблішара SayGames — ліквідуецца. Пра гэта паведамляецца на kartoteka.by.
Афіцыйна ліквідацыя кампаніі пачалася 19 чэрвеня. Рашэнне было прынятае ўласнікам. Пры гэтым кампанію яшчэ не выдалілі са спіса рэзідэнтаў на сайце ПВТ.
SayGames з’яўляецца адным з самых паспяховых праектаў з беларускімі каранямі па стварэнні мабільных гульняў.
Кампанія была заснаваная ў 2017 годзе. Сузаснавальнік і гендырэктар — Ягор Вайханскі.
На дадзены момант у партфоліа паблішара 100+ запушчаных праектаў і больш за 4 мільярды спамповак ва ўсім свеце. SayGames з’яўляецца самым папулярным выдаўцом мабільных гульняў з беларускімі каранямі.
Гульні SayGames перыядычна станавіліся хітамі, а кампанія апыналася ў сусветным топ-10.
У 2022 годзе кампанія правяла рэструктурызацыю, у выніку якой ліквідавала беларускую юрыдычную асобу «СэйГеймс». У Беларусі засталася працаваць кампанія «Кажыгульні» (яшчэ ў 2021 годзе ўвайшла ў ПВТ).
— Мы былі і застаемся ў Беларусі. Праводзім рэструктурызацыю, нашая кампанія ў ПВТ — гэта «Кажыгульні». З намі ўсё добра, мы не сыходзілі з ПВТ і не збіраемся, — казаў тады COO SayGames Дзяніс Вайханскі. На той момант паблішар працягваў наймаць супрацоўнікаў у Мінску.
Таксама ў 2022 годзе SayGames перайшла на гібрыдную мадэль манетызацыі. Кампанія запусціла гульні, якія спалучаюць манетызацыю на аснове рэкламы і куплю ў праграме. Такі пераход выявіўся эфектыўным. Прыбытак ад купляў у праграмах вырас на 350% — ад 11 мільёнаў долараў у 2021 годзе да 37,5 мільёнаў долараў у 2022 годзе.
Пры канцы студзеня 2023 года юрыдычная асоба «Кажыгульні» апынулася ў спісе кампаній з акцыянерамі з недружалюбных краін, якім забаранілі адчужаць долі (акцыі) у беларускіх юрасобах без дазволу Мінфіна (пазней указ пра спісы быў перайначаны).
Галаўны офіс SayGames знаходзіцца на Кіпры. У Мінску доўгі час працавала асноўная каманда. Аднак цяпер на сайце кампаніі няма згадкі пра Беларусь. Кампанія шукае новых супрацоўнікаў у Польшчы (у Варшаве) і на Кіпры (у Лімасоле і Пафасе).
Асноўная каманда паблішара знаходзіцца ў Польшчы. Польская юрыдычная асоба SayGames была зарэгістраваная вясной 2021 года.
За мінулы год польская юрыдычная асоба атрымала даход сумай 25,6 мільёна злотых (6,4 млн долараў). У параўнанні з 2022 годам даход вырас больш як удвая. Чысты прыбытак геймдэў-кампаніі за мінулы год склаў 0,8 мільёна злотых (0,2 млн долараў), як і ў 2022 годзе.
Ізраільская геймдэў-кампанія. Офіс распрацоўкі Playtika ў Мінску быў адкрыты ў 2012 годзе. На піку ў кампаніі працавала больш за 600 чалавек (пры канцы 2021 года). Мінскі офіс уваходзіў у топ-20 найбуйнейшых ІТ-кампаній у Беларусі. У публічных справаздачах кампаніі ад другой паловы 2020 года Беларусь фігуравала ў фактарах рызыкі праз нестабільную палітычную сітуацыю.
Афіцыйна працэдура ліквідацыі кампаніі была запушчаная пры канцы красавіка. Але пра сыход Playtika з Беларусі стала вядома яшчэ ў студзені. Першапачаткова, паводле слоў супрацоўнікаў, планавалася, што беларуская каманда дапрацуе да канца лютага.
Пазней топ-менеджмент кампаніі скарэктаваў планы. Супрацоўнікам паведамілі, што апошні працоўны дзень для ўсіх, хто застанецца ў Беларусі — 30 красавіка.Пасля гэтай даты доступу да карпаратыўных рэсурсаў з Беларусі не будзе.
Адзін з найбуйнейшых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі.
У 2019 годзе Belka Games прыцягнула інвестыцыі ад AppLovin, якая на той момант ацэньвалася ў 2 мільярды долараў. У 2021 годзе Belka Games увайшла ў топ-3 найбуйнейшых паблішараў з беларускімі каранямі па памеры выручкі. Кампанія атрымала за год 130,7 мільёна долараў — амаль на 50% больш, чым у 2020 годзе. Таксама Belka Games увайшла ў топ-100 мабільных паблішараў свету па версіі App Annie, у топ-20 па выручцы ў рэгіёне ЕМЕА.
Вайна ва Украіне вымусіла кампанію скарэктаваць стратэгію развіцця. У лістападзе 2022 года Belka Games заявіла аб сыходзе з Расіі і рэлакацыі амаль усёй расійскай каманды ў іншыя краіны. Офіс (прыкладна са ста чалавек) у Беларусі на той момант працягваў працаваць. Але, паводле слоў крыніц, яшчэ ў 2021 годзе кампанія ўвяла мараторый на найманне ў РБ.
Працэдура ліквідацыі юрыдычнай асобы ў Беларусі была запушчаная пры канцы снежня 2023 года.
Мабільны распрацоўшчык з беларускімі каранямі. Закрыццё кампаніі стала наступствам продажу інтэлектуальнай уласнасці прадуктаў Mosaic Group (мацярынскай кампаніі Apalon) італьянскай кампаніі Bending Spoons. У Apalon працавала каля 150 чалавек, з іх больш за 100 — у мінскім офісе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Раньше он обещал не уходить из ПВТ
обещать - не значит жениться)
Опять эти вражеские компании шантажом релоцируют белорусских айтишников в Польшу.
Ну и скатертью дорога. Какие-то игры. Зачем нам это? Вон почитайте соседнюю статью об айтишниках с завода: разрабатывают самые современные трафики для внедрения, интеграции и развития своих возможностей и спроса интереса. Это дело серьезное и нужное. Да и в вузы на сельхоз специальности талантливая молодежь нужна, как выяснилось там недобор. А вы тут с играми какими-то. Правильно что их закрыли.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 жніўня 2024, 09:31
Все правильно, зачем беларусам программы, если у них уже есть Программа Партии.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 жніўня 2024, 10:43
про Плэйтику уже писали?
Плэйтика ушла, а вы не знали?
не можа быць! хто наступны?
крупных уже не осталось
памыляеціся
але пальцам не буду паказваць
бегут глупцы, не видят какие у нас маленькие налоги и льготная комуналка. этой зимой все в польше замерзнут, сразу как доллар обвалится.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 жніўня 2024, 12:55
Про кавалерку забыли
А кто-нибудь может знает что случилось?
Скоро выборы, только не такие как были последние 30 лет, а более суровые.
Энди12345 ну где же ты?))