Крызіс мяняе рынак, але не заробкі. Айцішнікі баяцца шукаць працу. Вялікі рэсёрч

Крызіс у нацыянальнай ІТ-індустрыі, які адбыўся на фоне вайны ва Украіне і грамадска-палітычных узрушэнняў у Беларусі, сур’ёзна паўплываў на розныя аспекты працы і жыцця айцішнікаў. Але фактычна не адбіўся на ўзроўні заробкаў. 

17 каментарыяў

У 2022 у галіне з’явіліся першыя прыкметы рэальнага беспрацоўя, а таксама рэзка выраслі песімістычныя настроі сярод спецыялістаў.

Тым не менш, зніжэння заробкаў не адзначана, больш за тое — па асноўных спецыяльнасцях медыяны толькі выраслі. 

Дзелімся фінальнай часткай вялікага рэсёрчу індустрыі-2022.

Галоўнае
  • Палова распрацоўшчыкаў атрымлівае больш за 2750$.
  • Незадаволеныя заробкам 38,5%.
  • Задумваюцца пра змену або шукаюць працу 24,3%.
  • Станоўчы баланс даходаў і выдаткаў у 76,6%.

Змена ландшафту заробкаў. Медыяны заробкаў выраслі за кошт джуніяраў і рэлакантаў

Штогод мы падкрэсліваем, што ў індустрыі раслі як сярэдні век, так і колькасць гадоў досведу ў спецыялістаў. Гэта азначае ў тым ліку і зрушэнне заробкаў часцей да вышэйшых значэнняў, ніж у перыяды, калі галіна масава ўбірае пачаткоўцаў.

Крызісная сітуацыя прыплюсавала да гэтага скарачэнні праграм наймання джуніяраў і інтэрнаў, якіх стала менш у разы, а таксама аптымізацыю бэнчу і часткова занятых супрацоўнікаў.

Асобна варта ўлічваць і міграцыйны фактар. Рэлакацыя можа патрабаваць дадатковага перагляду заробкаў для найбольш каштоўных супрацоўнікаў. Ніхто не зацікаўлены ў зніжэнні маржынальнасці або росце кошту распрацоўкі, але для захавання носьбітаў ведаў і ключавых кампетэнцый у праекце або прадукце — кампаніі ўсё ж павышаюць заробкі.

Акрамя таго, частка спецыялістаў, якіх сітуацыя выштурхнула з зоны камфорту, знаходзяць за мяжой новыя магчымасці і вышэйшыя заробкі самастойна. 

У выніку, калі параўноўваць з данымі, напрыклад, двухгадовай даўнасці, у прадстаўнікоў усіх найбольш папулярных прафесій у ІТ мы можам бачыць рост як медыян, так і значэнняў для ніжніх і верхніх кварціляў.

У якасці прыкладу можна ўзяць аснову індустрыі, распрацоўшчыкаў — паводле рэсёрчу канца 2020 года палова з іх зарабляла не больш за $2000, цяпер жа гэтае значэнне складае амаль $2800. Ніжні кварціль пры гэтым і зусім скокнуў ад $1000 да $1800. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

У абсалютных значэннях гэта ўсё гучыць выдатна, але ў набліжэнні неабходна разумець, што гэта ў выніку не абавязкова рост заробкаў, а хутчэй змена «ландшафту» заробкаў. Выказваючыся прасцей — ніжні кварціль цяпер не джуніяры, а многія мідлы. 

Слушна выказаць здагадку, што пакуль назіраецца інерцыйнасць рынку. Па меры працягу сітуацыі, калі прапанова пачне на парадак пераважаць над попытам (колькасць рэзюмэ на колькасць вакансій), мы ўбачым зніжэнне ўзроўню заробкаў, але ў 2022-м асаблівых змен няма. Усе застаюцца як мінімум пры сваіх.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Пакуль доля жанчын у індустрыі — на ранейшым узроўні ў 20-25%, медыянныя значэнні заробкаў для розных гендараў будуць заставацца ў прыкладна такім жа становішчы. У першую чаргу за кошт таго, што ў катэгорыях дасведчаных спецыялістаў шмат мужчын, у якіх за спінай 10-15 гадоў — а жанчын менш, бо прыходзіць у ІТ больш масава яны сталі пазней. 

Гэта добра заўважна па ліках для распрацоўшчыкаў узроўню Senior або лідоў. 

Пры гэтым паказальна, што сярод тэсціроўшчыкаў, дзе доля жанчын большая за 40%, інтэрвалы па разбежцы заробкаў для дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак значна меншыя. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Тэхналагічнай «срэбнай кулі», якая дазваляла б скараць чарговыя рубяжы дабрабыту, няма. Асабліва гэта заўважна на ўзроўнях мідлоў і сеньёраў, дзе разбежкі ў заробках у адэптаў больш і менш трэндавых тэхналогій — ад сілы 10%. 

На ўзроўні Lead варта вылучыць Python і TypeScript. Першы праз папулярнасць у праектах, дзе важны перфоманс, другі хутчэй за распаўсюджанасць і масавасць, гэта дазваляе спецыялістам паспяхова прадаваць свае навыкі проста цяпер. 

Мне недаплачваюць, але працы я не шукаю

Традыцыйна прыкладна траціна беларускіх распрацоўшчыкаў лічыла, што яны вартыя большага ў матэрыяльным плане. Цікава, што за апошнія пару гадоў пературбацый іх колькасць вырасла да 38%

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Збольшага гэта можна растлумачыць расчараваннем рэлакантаў.

Але куды цікавей, што пры росце незадаволенасці амаль ва ўсіх прафесіях колькасць тых, хто знаходзіцца ў пошуку новай працы — актыўным або пасіўным — зменшылася ў паўтара разу да 24%. Крытычна ацэньваючы сваё бягучае месца працы, многія пры гэтым чакаюць лепшых часоў для пошукаў. 

Сярод незадаволеных лідзіруюць прадстаўнікі так ці інакш звязаных з JavaScript тэхналогій. Апошнія пару гадоў іх пры добрым партфоліа адрывалі з рукамі і нагамі, але цяпер знайсці добры офер або атрымаць прасоўванне на бягучай працы стала складаней.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Пасля разгубленасці 2020 года ў 2021-м кампаніі пачалі аператыўна прымаць рашэнні наконт заробкаў. Каму павышаць, а каго проста адпраўляць на рынак працы. Дадамо фактар рэлакантаў, дзе зарплаты даводзілася павышаць проста таму, што трэба захоўваць core каманду праектаў або проста таленавітых распрацоўшчыкаў. У 2022 мы ўжо можам назіраць адкат па пераглядах заробкаў «больш ніж на 20%» у першую чаргу за кошт «не змены».

Асобна варта адзначыць і сегмент тых, каму не пашанцавала: як беспрацоўе вырасла да 5%+, так і колькасць збяднелых па рэальных заробках вырасла да 8,5%. Пры гэтым да паказчыкаў дэвальвацыйных крызісаў усё роўна яшчэ далёка. Аднак не варта забываць, што гэта параметры, якія «спазняюцца» (lagging) — цалкам верагодна, негатыўныя змены мы яшчэ ўбачым.

Чакана, часцей за ўсё заробкі павялічваліся ў спецыялістаў з досведам 1-2 гады і 3-5 гадоў. Гэта ўзровень джуніяраў, якія пераходзяць у мідлоў, і мідлоў, якія набліжаюцца да сеньёр-узроўню, але яшчэ маюць пэўны запас па заробку, кампаніі закладваюць яго ў праграмы развіцця супрацоўнікаў.

Сярод спецыяльнасцей вылучаюцца прадаўцы. Ва ўмовах рынку, які стагнуе, кампаніі ўкладваюцца і ў прадаўцоў, і ў маркетынг у пошуках выратавальных новых кантрактаў. Зрэшты, гэта не касуе таго, што з неспрактыкаванымі прадаўцамі і маркетолагамі развітваюцца без шкадаванняў у рамках аптымізацыі бюджэтаў. 

Крыпце вераць тыя, хто ўжо інвеставаў, астатнія ўкладаюць пад падушку

Тры чвэрці спецыялістаў пры ўмове занятасці могуць адкладаць грошы на будучыню або інвеставаць. Крэдытамі практычна ніхто не захапляецца, узровень заробкаў у айці дазваляе пераважнай большасці спецыялістаў не перабівацца ад заробку да заробку нават пры наяўнасці іпатэкі або доўгіх крэдытаў.

Пры гэтым асаблівай розніцы паміж рэлакантамі і беларускімі спецыялістамі па фінансавых звычках практычна няма. Нягледзячы на розніцу ў падатковых рэжымах адкладаць могуць і тыя, і іншыя. 

Актыўнымі інвестыцыямі займаецца 18,6% беларускіх айцішнікаў. Мяркуючы з усяго, асноўны інструмент — менавіта крыптавалюта як найбольш просты для выкарыстання і набыцця. У Беларусі іншыя толкам не даступныя, а ў рэлакантаў было яшчэ занадта мала часу, каб укладвацца ў доўгія інструменты, ды і ўладкаванне на новым месцы патрабуе інвестыцый у першую чаргу ў побыт.

Пры гэтым росту папулярнасці крыптавалют не чакаецца: практычна ўсе тыя, хто не ўклаўся, ужо не плануе рабіць гэтага ў будучыні. Пік цікавасці прайшоў. 

У дэпазіты верыць толькі кожны дзесяты, а большасць адкладае «пад падушку». Памяць пра дэвальвацыі ў Беларусі жывая, тады як у многіх іншых краінах мінімальныя стаўкі дэпазітаў многіх проста не прыцягваюць здзяйсняць дадатковыя рухі цела, і грошы захоўваюцца на разліковым рахунку, ну або па рэйверскай звычцы ключы, цыгарэты, запалкі хаваюцца ў шкарпэтку. 

Апцыёны ў тым ці іншым выглядзе абяцаныя або ўжо вызначаныя для 12,7% рэспандэнтаў. Насамрэч гэта важкае значэнне, бо раней самое паняцце апцыён было чымсьці з фільмаў пра C-лэвал. Адбіваецца ўзрослая роля прадуктовай распрацоўкі. Аднак для дзвюх трацін апцыёншчыкаў дадзеныя актывы пакуль віртуальныя — яны або абяцаныя, або існуюць на паперы і ў сумленных вачах топ-менеджараў. 

Пры гэтым памер падушкі шмат у каго даволі сціплы, гэтым і тлумачыцца даволі нізкая цікавасць да інвестыцыйных інструментаў. 

Такім чынам, востры крызіс і масавая міграцыя мяняюць рынак працы, але (на дадзены момант) не ўзроўні заробкаў спецыялістаў.

Структура рынку змянілася за кошт памяншэння цікавасці да джуніяраў і асаблівасцей рэлакацыі, але ў асноўным спецыялісты працягваюць працаваць як мінімум за дакрызісныя заробкі. Пры гэтым яны куды асцярожней мяняюць кампаніі — адбіваюцца асцярогі пры занадта актыўных рухах завіснуць без працы. Заробкі дазваляюць большасці адкладаць грошы штомесяц, але сыходзяць яны ў асноўным «пад падушку».


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

Дапамажыце нам з выпускам гэтага ды іншых рэсёрчаў: 

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Індустрыя-2020 і 2021, папярэднія анкетаванні

Палова індустрыі — сеньёры. Апошні вагон з увайсцішнікамі. ІТ у Беларусі-2021

Жанчын рэзка больш. Айцішніку стукнула 30. ІТ у Беларусі-2020, частка 1

JavaScript тармозіць. React расце. «Кавідныя» праекты не ўзляцелі. ІТ у Беларусі-2020, частка 2

Эйчары замаркоціліся. Астатнія пакуль на пазітыве. ІТ у Беларусі-2020, частка 3

Заробкі стабільныя, а іх перагляд — не. ІТ у Беларусі-2020, частка 4

Першыя прыкметы беспрацоўя. Трывога расце. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Першыя прыкметы беспрацоўя. Трывога расце. ІТ у Беларусі-2022
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Вярніце мой 2019. Як змянілася ІТ у Беларусі за тры гады
Па тэме
Вярніце мой 2019. Як змянілася ІТ у Беларусі за тры гады
ІТ-экспаты ў Польшчы: хто яны, дзе працуюць і як перажываюць крызіс. Шмат графікаў
Па тэме
ІТ-экспаты ў Польшчы: хто яны, дзе працуюць і як перажываюць крызіс. Шмат графікаў

Читать на dev.by