Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой

У 2023 нацыянальная (ужо даволі інтэрнацыянальная) ІТ-індустрыя прывыкла да шокаў і перафарматавалася. Наш вялікі рэсёрч дапамог намацаць яе новыя абрысы.

74 каментарыя

Пры канцы 2023 эканамічныя працэсы і ланцужкі ў рэгіёне паспелі перабудавацца пасля 24.02 — гэта можна аднесці і да беларускай ІТ-індустрыі. Калі ў 2022 людзі і бізнэсы беглі хаатычна, то ў 2023 гэтыя рашэнні былі ўпарадкаваныя. Адныя прадавалі крэслы і фармавалі апошнія эшалоны перад закрыццём офіса, другія выпраўлялі памылкі спантаннай рэакцыі — напрыклад, мянялі ўмовы рэлакейту, скарачалі бэнчы ў новых офісах, адкрытых у спешцы.

Так ці інакш, кадравая палітыка кампаній у выніку перафарматавалася пад новыя ўмовы. Штогадовы рэсёрч dev.by мае дапамагчы акрэсліць першыя межы таго, у якім выглядзе і дзе цяпер існуе нацыянальнае ІТ.

Першая частка справаздачы прысвечаная партрэту беларускага распрацоўшчыка. Ці змяніўся ён за гэты кароткі, але пераломны перыяд?

Галоўнае

  • 57.2% айцішнікаў па-за межамі Беларусі, але рэлакацыя запавольваецца.
  • Гендарны баланс не мяняецца 5 гадоў.
  • 10% айцішнікаў — 40+ гадоў.
  • Цяпер БДУ РФіЭ — самы праграмерскі факультэт.

Цяжар самавызначэння

Па выніках 2023 наш рэсёрч канчаткова стаў апытаннем беларусаў-айцішнікаў worldwide. 

Паколькі масавая міграцыя адбылася за апошнія некалькі гадоў, большасць так ці інакш адчуваюць прыналежнасць да родных пенатаў. Таму проста цяпер мы не дзелім удзельнікаў на «тых, хто з’ехаў», і «тых, хто застаўся».

На жаль, у будучыні гэтае пытанне стане актуальным для многіх: вы ўсё яшчэ беларускі айцішнік, ці ўжо польскі, літоўскі, нямецкі, амерыканскі?

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

У 2021 (апошні да абвальнай міграцыі год) 17,6% удзельнікаў рэсёрчу паведамлялі, што жывуць за мяжой. У 2022 — адразу шакавальныя 47,7%, але ў 2023 прырост ужо не такі істотны — анкету з-за мяжы запоўнілі 57,2%. 

Пры канцы 2023 тэмпы ўцечкі прыкметна знізіліся. Наўрад ці мы ўбачым у 2024 годзе больш за 2-3% кадравых страт індустрыі ўнутры краіны. Але нават гэта давядзе да суадносін, калі па-за межамі краіны будзе ў 1,5 разу больш актыўных беларускіх спецыялістаў, чым унутры.

Рэлакацыя прымае кропкавы характар, перавозяць вопытных супрацоўнікаў або новыя таленты. Нават прадуктовыя кампаніі апошнім часам пастрожылі ўмовы пераезду, часцяком без бонусаў і з захаваннем зп брута ў новай лакацыі.

+1 фактар, які ўдарыў па інтэнсіўнасці міграцыі, — згасанне, а затым і закрыццё PBH, якая давала магчымасць «тэставага» пераезду без вялікіх намаганняў, а таксама выбар паміж кантрактам і фрылансам.

Але і ў адваротны бок гэты працэс не ідзе. Нават экспаты, якія паспелі расчаравацца ў рэлакейт-праграме свайго працадаўцы, хутчэй шукаюць працу ў новай краіне, чым плануюць вяртанне на мясцовы рынак. Толькі 3,3% удзельнікаў апытання адзначылі, што «ўжо вярнуліся» ў Беларусь.  

Назад у будучыню

У 2021 па-за межамі Мінска працаваў кожны дзявяты беларускі айцішнік. А цяпер ужо кожны чацвёрты! Доля рэгіёнаў вырасла больш чым удвая. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Вось толькі прычына ў тым, што лакацыю змянілі самі мінчукі — ужо па-за межамі краіны. Не ідзе гаворкі пра новыя офісы ў абласных гарадах (зрэшты, у Мінску таксама). Сталіца ўцягвала ў сябе найбольш амбіцыйныя і прафесійныя кадры, але ў выніку стала для многіх транзітным горадам. На жаль, гэта не рост узроўню абласнога ІТ, а страты мінскага — у колькасці і якасці. 

Гендарная стабільнасць насуперак усяму

Размеркаванне па гендарам — гэта фактар, які адстае, таму нават лакальны крызіс такой глыбіні пакуль не адбіўся на суадносінах мужчын і жанчын у ІТ.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Аднак доля жанчын — 25% — застаецца стабільнай на працягу ўжо 6 гадоў. А значыць, пункт раўнавагі дасягнуты, асаблівых змен чакаць не варта.

У тлустыя гады галіна ўвабрала жаночыя кадры з іншых прафесій, падрыхтавала больш новых спецыялістак, пашырыла набор прафесій па-за межы класічнага кодарства і тэсціравання. Але ўсяму ёсць мяжа.

Цікава, што на балансе не адбіўся нават фактар скарачэння сумежных прафесій. Напрыклад, HR у ранейшых колькасцях цяпер не патрэбныя ні ў Беларусі, ні за мяжой. Але пункт раўнавагі ўсё там жа.

З шырока зачыненымі дзвярыма

Сярэдні ўзрост беларускага айцішніка працягвае расці, але павольней. На дадзены момант ён ушчыльную наблізіўся да 32 гадоў.

Пры гэтым плато размеркавання па колькасці гадоў пашыраецца, і верагоднасць сустрэць прадстаўніка кожнага ўзросту ад 23 да 37 гадоў прыкладна аднолькавая.

Асобна варта адзначыць, што нарэшце колькасць спецыялістаў 40+ перавысіла сімвалічны парог у 10%, і зумерскія жарты варта асцярожней ужываць на колах.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Проста цяпер асноўны фактар, які змяняе гэтае размеркаванне, — амаль поўная адмова ад новых кадраў у галіне.

Яшчэ ў 2021 годзе неафітаў з досведам працы ў ІТ да года было амаль 10%, а цяпер гэтая доля скарацілася ў 4 разы!

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Калі ўлічваць, што сярод пачаткоўцаў — не толькі старшакурснікі і выпускнікі, але і % старэйшых «увайсцішнікаў», сітуацыя для прафадукацыі выглядае ўжо вельмі напружанай.

Акрамя недахопу практыкуючых выкладчыкаў, такімі тэмпамі неўзабаве будзе не хапаць і абітурыентаў — знікне цікавасць. Прамога шляху ў ІТ праз адукацыю ўжо фактычна няма. Каб стаць хоць бы джуніярам-стажорам, трэба шукаць нелінейныя падыходы. Яшчэ цікавей на гэтым фоне гучаць прапановы ІТ-курсаў з «гарантыямі» практыкі, працаўладкавання і іншага светлай будучыні.

Апошнія 5 гадоў няўхільна зніжаецца і доля спецыялістаў з 1-2 гадамі вопыту.

У выніку сфармаваўся «сярэдні клас» — палова работнікаў у індустрыі — спецыялісты з вопытам 3-7 гадоў. Колькасць работнікаў з вопытам 7+ гадоў практычна не змянілася, там ідзе хутчэй працэс назапашвання вопыту. 

Кар’ерны рост па гарызанталі

Пры такім імклівым сцісканні сегмента людзей без вопыту колькасць джуніяраў зменшылася не так значна — усяго да 8,6% ад агульнай колькасці.

А вось сеньёраў стала менш — упершыню за 5 гадоў і адразу на 6,6%.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Гэта тыповы маркер крызісу ў беларускай ІТ, дзе прывыклі да частых пераглядаў заробкаў, за якімі звычайна ідзе і перагляд статусу па карпаратыўных матрыцах кампетэнцый\пасад.

Калі замарожаная (або амаль) першая частка працэсу, то і другая застаецца без змен. Калі раней пераход паміж градацыямі ўзроўню спецыялістаў адбываўся хутка, то на сціснутым рынку прыйдзецца даўжэй сядзець у джуніярах і мідлах.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Размеркаванне па асноўных тэхнічных спецыяльнасцях апошнімі гадамі практычна не мяняецца.

Колькасць распрацоўшчыкаў вагаецца на ўзроўні 40-42% ад агульнай колькасці занятых, тэсціроўшчыкаў — 12%, кіраўнікоў групы яшчэ ў 2 разы менш, а аналітыкаў — у 3.

З устойлівых тэндэнцый — працягвае плаўна падаць колькасць PM. У цяжкія часы ў аўтсорсе заказчыкі не гатовыя плаціць за асобнага менеджара, занятага толькі на адным праекце. Ды і ў цэлым прайшлі часы, калі на пяць распрацоўшчыкаў — адзін менеджар.

Пры гэтым доля менавіта тэхнічных спецыялістаў з класічнымі назвамі пасад знізілася. Тлумачыцца гэта проста: замест вертыкальнага ідзе гарызантальны рост — з прысвойваннем новых прыгожых пасад аднаго ўзроўню (накшталт Solution Developer). 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Доля жанчын у прафесіях, дзе за імі і раней была колькасная перавага, толькі павялічылася. Гэта тычыцца дызайнераў, прадаўцоў (асабліва), а таксама аналітыкаў.

Прафесія тэсціроўшчыка застаецца ў гендарным парытэце, хоць калісьці здавалася, што і тут жанчын будзе больш. Відавочна, рэч у балансе паміж ручным тэсціраваннем (там больш жанчын) і аўтаматызацыяй (больш мужчын).  

Доля жанчын-распрацоўшчыц у нейкі момант вырасла да значэнняў у 12-14% ад агульнай колькасці такіх спецыялістаў. І застыла ў гэтым пункце.

Без перамен і акадэмій

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Размеркаванне па альма-матэр не змяняецца апошнія 5-7 гадоў.

Калі дзесьці і намячаецца нейкі трэнд — напрыклад, дынаміка долі БДУІР — то праз пару гадоў адбываецца адкат на ранейшыя пазіцыі.

Адукацыйная сістэма інерцыйная, а разнастайныя курсы і школы наогул ніяк не адбіваюцца на індустрыі. Доля людзей з адукацыяй з няпрофільных універсітэтаў або без адукацыі значна не мяняецца.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Доля распрацоўшчыкаў сярод выпускнікоў КСіС працягвае павольна, але непазбежна зніжацца. І калі павелічэнне долі «іншага» сярод іх было даволі чаканым, то вось колькасць сісадмінаў сярод іх вырасла адразу да 7%. Складана растлумачыць, чым выкліканая такая флуктуацыя.

Нечакана па долі распрацоўшчыкаў у лідары вырваўся РФіЭ БДУ — адразу 59% рэспандэнтаў. «Радыёфак» стаў кузняй шараговых распрацоўшчыкаў у БДУ не менш за традыцыйныя ФПМІ і «мехмат».

Рэзюмэ

  • Масавая рэлакацыя сканчаецца, яе тэмпы зніжаюцца і найбліжэйшым часам могуць сысці на нішто. Аднак, на жаль, гэта азначае, што большая частка інтэлектуальнага патэнцыялу і назапашанага вопыту распрацоўкі ўжо пакінула краіну.
  • Набор новых кадраў без вопыту спынены незалежна ад лакацыі. Увайсці ў галіну, не маючы гатовага рэзюмэ з рэлевантнымі запісамі, практычна нерэальна.
  • У новых умовах спецыялісты з затрымкай выходзяць на наступныя ўзроўні кампетэнцый: атэстацыі замарожаныя, і ў цэлым кампаніі перагледзелі падобныя працэсы.

А так было год таму:

Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Першыя прыкметы беспрацоўя. Трывога расце. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Першыя прыкметы беспрацоўя. Трывога расце. ІТ у Беларусі-2022
Крызіс мяняе рынак, але не заробкі. Айцішнікі баяцца шукаць працу. Вялікі рэсёрч
Па тэме
Крызіс мяняе рынак, але не заробкі. Айцішнікі баяцца шукаць працу. Вялікі рэсёрч

Читать на dev.by