Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Адкладаем больш, ніж у Грузіі». Як айцішніку працуецца ў ААЭ

Аляксандр у лістападзе мінулага года пераехаў у Абу-Дабі. Пагаварылі з ім пра заробкі ў мясцовым айці, спякоту, лічбавізацыю і аддзелы крам з немусульманскімі таварамі (напрыклад, мармеладам Haribo).

38 каментарыяў
«Адкладаем больш, ніж у Грузіі». Як айцішніку працуецца ў ААЭ

Аляксандр у лістападзе мінулага года пераехаў у Абу-Дабі. Пагаварылі з ім пра заробкі ў мясцовым айці, спякоту, лічбавізацыю і аддзелы крам з немусульманскімі таварамі (напрыклад, мармеладам Haribo).

«Побач з Эміратамі Індыя, якая вельмі моцна дэмпінгуе»

На шляху ў Эміраты ў Аляксандра і яго жонкі быў прыпынак у Грузіі. Яны перабраліся туды ў сакавіку мінулага года. «Кампанія пушыла, што: „Давайце, пераязджайце“, плюс я тады прахварэў досыць моцна, а ў Батумі — мора, гаючае паветра. Было вырашана ехаць», — тлумачыць гэтае рашэнне Аляксандр.

Але, нягледзячы на прыгожую прыроду і пастаянныя падарожжы ў кампаніі з калегамі, Аляксандр не мог прадставіць сваю будучыню ў гэтай краіне. Яму не падабалася сярэдняя якасць сэрвісу, праблемы з арэндай жытла, пастаянныя перамены настрояў у грамадстве, нестабільнасць у рэгіёне і блізкасць Расіі. «Я зразумеў, што не хачу вучыць грузінскую мову. Не было жадання асімілявацца. У маім разуменні Грузія — краіна на перакур: абдумаць, куды далей», — кажа суразмоўца.

Сярод варыянтаў «куды далей» была Польшча, але да яе ў Аляксандра не ляжала душа. У рэшце рэшт ён спыніўся на ААЭ.

«Даўней я ўжо быў у Эміратах. Гэта спакойная бяспечная краіна, знаходзіцца далёка ад цэнтра канфлікту. І калі ўжо дзесьці і перачакаць гэты час, дык тут. Я вырашыў дзейнічаць з меркантыльнага гледзішча — што лепш зарабіць і захаваць больш грошай», — дадае Аляксандр.

Першым крокам стаў пошук новай працы з вышэйшым заробкам. Усе кантакты з рэкруцёрамі ў Аляксандра праходзілі толькі праз яго знаёмых. «Побач Індыя, якая вельмі моцна дэмпінгуе, — тлумачыць ён. — Такога, каб як у Беларусі — выклаў рэзюмэ на сайт, і на цябе наляцелі рэкруцёры — не. Я спрабаваў штосьці шукаць такім чынам, але былі стандартныя адпіскі, што „мы інфармацыю ўспрынялі, запомнілі, да пабачэння“. Рынак меншы, ніж у Беларусі, Еўропе». У выніку Аляксандр з дапамогай сябра знайшоў месца ў эмірацкай прадуктовай кампаніі. 

Перад ад’ездам ён разам з жонкай падлічыў прыкладныя выдаткі на год і параўнаў іх з выдаткамі ў Грузіі.

— У мяне сябры ў Эміратах, то я ўяўляў, колькі выдаткуем. Напрыклад, як мы прыкладна падлічылі кошт прадуктаў: жонка зайшла на сайт эмірацкага Carrefour і накідала ў кошык прадуктаў. Пра камуналку і кошт арэнды расказалі сябры. Выйшла, што на жытло прыйдзецца выдаткаваць на год не менш за 17 тысяч долараў, на камуналку — 2400, а на ежу — 12 тысяч долараў. Пазней яшчэ былі карэктавальныя падлікі, і выявілася, што на прадукты мы заклалі крыху больш, ніж трэба ў рэальнасці. Усё ж крупы і макароны за адзін раз не расходуюцца, а расцягваюцца на некалькі сталаванняў. Наогул, у ААЭ велізарная разнастайнасць прадуктаў, у цэлым, мы пачалі харчавацца правільней.

Плюс мы падлічылі нашыя траты-выдаткі ў Грузіі. І выявілася, што гэта такая разгульная краіна: трацішся, калі выходзіш кудысьці ўвечары або ў выходныя з сябрамі. Атрымліваецца, што ў Эміратах у нас атрымліваецца больш адкладаць.

Заробкі — па 5-20 тысяч долараў (у залежнасці ад пасады і стажу)

Пералёт абышоўся прыкладна ў $200 на дваіх у адзін бок. Паводле слоў Аляксандра, усім працэсам пераезду і легалізацыі занялася яго цяперашняя кампанія: яна проста дасылала сканы, якія трэба было запоўніць, падпісаць і адправіць назад. Адзінае, Аляксандру і яго жонцы давялося асабіста з’ездзіць здаваць адбіткі пальцаў і прайсці медагляд для атрымання рэзідэнцкай працоўнай візы (аналіз крыві і флюараграфію). 

Плюс у Аляксандра прасканавалі сятчатку вока. Так што ў наступны раз, калі ён будзе ў аэрапорце, зможа скарыстацца смарт-гейтам (спосаб перасячэння мяжы без мытніка).

Цяпер айцішнік — «на экватары» выпрабавальнага тэрміну. У Эміратах ён доўжыцца 6 месяцаў, прычым калі ты сыдзеш да заканчэння гэтага тэрміну, то мусіш пакрыць працадаўцу ўсе выдаткі на свой пераезд. 

Усе фота з асабістага архіва суразмоўцы

Адпачынак можа доўжыцца да 30 каляндарных дзён, калі супрацоўнік адпрацаваў год. Таксама Аляксандр мае права на 15 sick days (але калі хварэеш больш за два дні запар, трэба ўзяць даведку ў доктара). 

— Тут аддаленая праца не такая распаўсюджаная. У мяне гібрыдны графік працы: частка з дому, частка з офіса, — кажа суразмоўца. — Не сказаў бы, што сустракаў шмат мясцовых у айці. У нас шматнацыянальная каманда: ёсць з Беларусі, Расіі, Германіі, Непала, Індыі. А мясцовыя, хутчэй, будуць на кіраўнічых пасадах. Хаця нядаўна я даведаўся, што ў іх ёсць мясцовыя джуны-распрацоўшчыкі. Але якія ў іх умовы працы, не ведаю і нават выказаць здагадкі не магу. 

У мясцовым ІТ заробкі могуць вар'іравацца ў межах 5-20 тысяч долараў (так, у 4 квартале 2021-га сярэдні заробак Front End Developer-а/інжынера складаў 25 тысяч дырхамаў, або $6,8 тысячы; QA — 22,5 тысячы дырхамаў, або крыху больш за $6 тысяч; VP of Engineering — 65 тысяч дырхамаў, або $17,8 тысячы — заўв. dev.by). Плюс тут бяруць пад увагу стаж працы.

Ты можаш заставацца ў Эміратах, пакуль маеш працу, або ты можаш адкрыць бізнэс. Або купіць нерухомасць коштам ад 200-250 тысяч долараў. Шмат расійцаў тут купілі жытло. Бурбалка нерухомасці вельмі раздзьмутая, бо многія лічаць за лепшае «закапаць грошы» ў бетон. Як вынік, кватэры будуюцца, але бывае, што і пустуюць.

«Я чуў, раней, калі ў банку не было абяцаных грошай, то жыльца маглі і ў турму пасадзіць»

Аляксандр разам з жонкай знялі кватэру ў Абу-Дабі прыкладна за месяц. Спачатку яны думалі, ці не пераехаць у Дубай, бо там прапаноў па жытлу больш і яны таннейшыя і разнастайнейшыя. Але «ў Дубай не хацелася, бо ён шумны»: там мноства рознаўзроўневых аўтамабільных развязак і ў цэлым адчуванне цясноцця. Як кажа суразмоўца, у параўнанні з Дубаем Абу-Дабі — нібы ціхая вёсачка. 

— Эміраты — краіна, заточаная пад замежнікаў. Прывоз, легалізацыя пастаўленыя на паток, таму праблем з пошукам жытла не было, — дадае ён. — Кватэры, як правіла, здымаюцца на год. Для гэтага табе трэба Emirates ID (умоўна, гэта як унутраны пашпарт) і рахунак у банку. Ты закідваеш на рахунак патрэбную суму грошай і выпісваеш лэдлорду чэкі, якія потым можна будзе абнаявіць, калі надыдзе час аплаты. 

Я ўпершыню тут сутыкнуўся з чэкамі, і ў мяне быў дзікі страх, што банк іх не прыме праз неразборлівы подпіс. Я чуў, што раней, калі лэндлорд ішоў у банк, а там не было абяцаных грошай, то жыльца маглі і ў турму пасадзіць на некаторы час. Цяпер такога ўжо няма.

Кампанія дала мне заклад: яна перавяла суму за першы год арэнды на мой рахунак, з якога я ўжо і выпісваў чэкі. І потым яна будзе паступова вылічваць з майго заробку штомесяц.

Жытло беларусы глядзелі на сайце Property Finder.

— Там даволі багата аб’яў, але, як мне здаецца, мы пераехалі ў гарачы сезон, таму прапаноў было менш, ніж звычайна. Прыйшлося пашукаць. 

Напрыклад, на адной з прагледжаных кватэр від з акна быў такі, быццам ты ў Батумі і глядзіш з адной вежы Orbi на другую. У іншай кватэры стаяла канапа, на якой была нейкая незразумелая субстанцыя ванітна-зялёнага адцення. Аднаго моманту мы нават запанікавалі. Але затым наткнуліся на кватэру за 1560 долараў на месяц. Яна вялікая, 80+ квадратных метраў, з мэбляй (тут шмат кватэр здаецца пустымі). Нават незразумела, чаму яна прастаяла пустой так доўга. Пэўна, праз дрэнныя фатаграфіі ў аб’яве.  Але па факце кватэра выявілася прыемнейшай і цікавейшай.

Мы ўклалі дамову з прадстаўніком лэндлорда. Я нават не ведаю, хто ён і ці жыве ўвогуле ў краіне.

Акрамя аплаты 5% ад гадавога кошту арэнды сыходзіць як камісія агенту. Яшчэ 5% ад гадавой арэнды — гэта муніцыпальны падатак (але ён раскідваецца на 12 месяцаў). Яшчэ патрэбны сек’юрыці дэпазіт — ён зваротны, 5000 дырхамаў (прыкладна 1,3 тысячы долараў). І яшчэ патрэбныя дэпазіты на газавую пліту, кандыцыянер ды іншае. То-бок, на добры лад, на арэнду на старце трэба 5 тысяч долараў. 

«На Apple Watch розніца склала не менш за 150 долараў»

Цяпер Аляксандр жыве на Al Reem Island, які лічыцца «еўрапейскім» раёнам («Жартую, што жыву на выспе»). З акна — від на ваду вакол квартала; у кожным жылым комплексе ёсць трэнажорка і басейн. Яшчэ ёсць зона барбекю і «пакой для вечарынак», якімі Аляксандр пакуль не карыстаўся.

Абу-Дабі — горад для машын. Тут ходнік можа раптам скончыцца пасярод трасы, і часам, каб перайсці дарогу, трэба вельмі доўга ісці да пераходу. Але, як кажа Аляксандр, ужо цяпер, у лютым, тэмпература паветра дасягае 28 градусаў. Улетку, калі яна падымецца да 35-40, будзе значна камфортней перамяшчацца на машыне з кандыцыянерам, ніж ісці пешшу ўздоўж напечанай аўтастрады.

Тут добра развітыя службы дастаўкі, у крокавай даступнасці — прадуктовыя крамы і гандлёвы мол з велізарным Carrefour. Паводле слоў суразмоўцы, у Эміратах кавярні, рэстараны і кава даражэйшыя, ніж у той жа Грузіі. Але затое і якасць лепшая. 

— Шмат свежай гародніны, шмат мясцовых брэндаў. У цэлым, прадукты даражэйшыя за мінскія. Напрыклад, тут курынае філе каштуе 12 долараў за кілаграм, а ў Беларусі — дзесьці 3-5. Але тут і зарплаты вышэйшыя, і можна знайсці штосьці на акцыях. У цэлым, мы закладвалі на харчаванне тысячу долараў на месяц, а насамрэч атрымліваецца 700. 

Цэны на бытавую тэхніку і электроніку значна меншыя. Amazon нашае ўсё, дастаўка да дзвярэй. Напрыклад, у Беларусі навушнікі JBL каштуюць 90 долараў, а тут — 60. А на Apple Watch розніца склала не менш за 150 долараў.

«Унутры прадаюцца немусульманскія прадукты, такія як свініна або мармеладкі Haribo»

Пытаем, ці трэба жонцы Аляксандра прытрымлівацца мусульманскага дрэс-коду. На што той смяецца і кажа, што не. Нават наадварот, тут стае людзей еўрапейскай знешнасці, якія ходзяць у даволі адкрытай вопратцы.

У гэтым плане Дубай крыху наперадзе. Абу-Дабі трохі кансерватыўнейшы, але, у прынцыпе, гэта не стварае ніякіх нязручнасцей. 

— Магчыма, некаторыя ўнутрана абураюцца, але я не бачыў, каб хтосьці на кагосьці лаяўся. У мяне быў прыклад, калі я купляў машыну, і мне трэба было зайсці ў дзяржаўны будынак. Але я быў у шортах, а ў шортах у такія месцы няможна. Так што былы ўладальнік машыны дамовіўся з ахоўнікам, што я хуценька ўвайду, падпішу, аддам грошы і выйду. 

У астатнім — усё як звычайна. У офіс — нагавіцы, кашуля або майка без абразлівых прынтоў. З мясцовых асаблівасцей — толькі што няможна крытыкаваць мусульманскія законы. І няможна здымаць людзей без дазволу. Некалькі гадоў таму хтосьці запісаў на відэа канфлікт на дарозе, выклаў у сеціва, і яго пакаралі. Я пытаўся наконт відэарэгістратара, ці можна яго ставіць, і сышліся на тым, што можна, але запісы з яго лепш паказваць толькі ў паліцыі. 

Алкаголю няма ў агульным доступе, але мне гэта нават падабаецца. Ён прадаецца толькі ў спецыялізаваных крамах. Свініна ёсць у сетцы White Rose. Там такі пакойчык, дзе напісана «non-Muslim», ты націскаеш кнопачку, дзверы адчыняюцца, і ты заходзіш. Унутры прадаюцца немусульманскія прадукты, такія як свініна або мармеладкі Haribo (мармелад, які змяшчае жывёльны жэлацін, не з’яўляецца халяльным — заўв. dev.by). 

Ну і ўмовы давання крэдыту або тарыфы на мабільную сувязь адрозніваюцца для мясцовых і прыезджых. Ты заходзіш на сайт мабільнага аператара, а там пакет для мясцовых, «эміраці», і для рэзідэнтаў. Разбежкі ў цане, здаецца, асабліва няма, але бонусы налічваюцца па-рознаму.

Мы неяк абмяркоўвалі гэта ў кампаніі і прыйшлі да высновы, што так і мясцовым ёсць магчымасць жыць нармальна, і прыезджыя могуць зарабіць і пажыць тут.

«З найвялікшых мінусаў — надвор’е. Спякота ўлетку будзе неймаверная»

— Што мне тут падабаецца, дык гэта лічбавізацыя дзяржапарату. Практычна ўсё можна зрабіць анлайн. Раскажу на прыкладзе машыны: я яе купіў, аформіў дакументы, і яны тут жа падцягнуліся маім Emirates ID у сістэму. Я прайшоў аналаг тэхагляду і аддалена аформіў страхоўку. Страхоўка таксама падцягнулася. Потым я зайшоў у праграму, выбраў «Зарэгістраваць машыну», заплаціў за нумары і забраў іх зранку. І не трэба было сядзець, як у Беларусі, у чарзе ў ДАІ. Шмат сэрвісаў, дзе ты ўсё або амаль усё робіш анлайн.

Дарэчы, нашыя беларускія пасведчанні тут не прызнаюцца. Калі ты становішся рэзідэнтам, у цябе маюць быць мясцовыя дакументы. Калі ты, прыпусцім, грамадзянін Брытаніі або Украіны, то можаш абмяняць свае старыя правы на новыя ў аддзяленні паліцыі. А грамадзянам Беларусі і Расіі трэба здаваць экзамен.

Але ў Абу-Дабі ёсць такая рэч як golden chance. Калі ў цябе ўжо ёсць сваё лакальнае пасведчанне, то ты толькі здаеш тэорыю, потым праходзіш 6 гадзін абавязковай практыкі і здаеш горад. У Дубаі такога няма.

Тут англійская практычна паўсюль. Аднак не факт, што чалавек, які цябе слухае, усё разумее або размаўляе па-англійску нармальна (я сутыкнуўся з такім падчас куплі машыны). Але часам ловіш сябе на думцы,што, магчыма, мне было б цікава павучыць арабскую.

На дадзеным этапе мяне нічога асабліва не ятрыць. Хіба што таксісты, якія любяць разганяцца, а потым рэзка тармазіць. І яшчэ тут штрафы вялізныя, за перавышэнне хуткасці ў тым ліку. Напрыклад, калі перавышэнне не большае за 20 км, то штраф — 300 дырхамаў (ледзь не 80-85 долараў). Але калі заплаціць у першы месяц пасля атрымання штрафу, то зніжка — 30%.

У Беларусі і Грузіі я не парыўся наконт трафіку. А тут за гадавы пакет жонцы (6 гігабайт на месяц) аддалі дзесьці 200 долараў. Памесячна — яшчэ даражэй. А хатні інтэрнэт — парадку 120 долараў на месяц. 

І з найвялікшых мінусаў — надвор’е. Спякота ўлетку будзе неймаверная. Гэта складана апісаць, яе проста трэба прачуць.

Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
По теме
Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
Загореть, а не выгореть от 9 до 18 тысяч долларов на руки «чистыми» и будущее которое уже наступило. 5 поводов для айтишника побывать в ОАЭ
Загореть, а не выгореть, от 9 до 18 тысяч долларов на руки «чистыми» и будущее, которое уже наступило. 5 поводов для айтишника побывать в ОАЭ
По теме
Загореть, а не выгореть, от 9 до 18 тысяч долларов на руки «чистыми» и будущее, которое уже наступило. 5 поводов для айтишника побывать в ОАЭ
Техлид сравнивает зимовку в Малайзии Индонезии Вьетнаме Таиланде. Гид по подготовке и нюансам
Техлид сравнивает зимовку в Малайзии, Индонезии, Вьетнаме, Таиланде. Гид по подготовке и нюансам
По теме
Техлид сравнивает зимовку в Малайзии, Индонезии, Вьетнаме, Таиланде. Гид по подготовке и нюансам
Как после трёх зимовок на Бали семья улетела туда без обратного билета. + История про Вьетнам (всё плохо)
Как после трёх зимовок на Бали семья улетела туда без обратного билета. + История про Вьетнам (всё плохо)
По теме
Как после трёх зимовок на Бали семья улетела туда без обратного билета. + История про Вьетнам (всё плохо)

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Это спокойная безопасная страна, находится далеко от центра конфликта.

ага, посмотри где Иран

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
1

Было интересно, спасибо.

-2

ни чарки ни шкварки, странная страна - на чем у них там стабильность держится?

5

Наверно на том, что все местные там прекрасно чувствуют себя хозяевами и знают, что им не нужно будет работать на Junior позиции, да и вообще на какой либо рабочей профессии, для этого есть приезжие.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

На оффшорах, как батька и обещал гандлолы - так и построил гандолы возле Бурж Халифа за деньги беларусов! Так же с Зимбабве через компании в ОАЭ торгоуют. Так что бюджет Беларуси не оставит братскую ОАЭ с голодом!

Андрей Хозяев
Андрей Хозяев Product Manager в BP Mobile
1

ух, жара все желание там жить убьет))

2

Аренда в ОАЭ очень высокая (вдвое выше московской, например), не знаю что они там нашли за квартиру ( и да, чаще квартиры без мебели. Те купи туда всю мебель , потом когда будешь съезжать - вывези её куда хочешь)
Я на букинге смотрел от 3000$/мес с мебелью более-менее ничего и не в 30 километрах от центра (ну годовая аренда может меньше будет, да)..
Плюс жара, сиди в кондиционере ибо на улицу не выйти..
Плюс еще работа в воскресенье - четверг (ну привыкнуть можно, наверное)

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

да впринцепе норм, только утром в море покупаться выйдет)

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

ну так живи в отеле, примерно 75$ и завтраки включены - а завтраки там объедение

1

Ну если зп позволяет, можно и в отеле )

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну этот вариант дешевле 3к в месяц

0

Смотря какой отель, что за отель за 75$?

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

примерно столько было по путевке от туркомпании в 5 звезд, у второй волны у моря. Но это летом, не в сезон

Йозеф Швейк
Йозеф Швейк My na vojnu nepůjdeme в my se na ni vyséreme
0

А я бы снял квартиру без мебели.

0

Ну если есть лишние деньги, можно и без мебели)

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Товары дешевле - потому что НДС 5%, а вот ВПН пользоваться нельзя, а так же звонить по интернет мессенджерам

-1

Там запрещено шифрование? Как можно запретить ВПН?

1

Законодательно можно. Практически нет.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
3

Чушь, всё работает. И звонки по ваццапу (и местные звонят), скайпы, зумы отлично работают без впн. К слову, впн тоже работает.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-2

в 2021 был, гид говорил что запрещены вотсапы, телеграммы и т д

Только для работы типо скайпа, тиммса можно

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
0

Странная информация. Мы больше года работали с соотечественником, который жил в Дубаи. И вполне себе спокойно пользовали и VPN и мессенджеры.

1

Чудны дела твои, господи. :) Диктатора променял на короля. А как же свобода? Право выбора? Так может и тут нужно было не за демократию на площадь выходить, а за монархию. Основали бы династию Лукашенко и жили бы в стабильной стране без всех этих дестабилизирующих ситуацию выборов... Хотя нет, не жили бы, кроме короля нефть нужна для этого, а у нас нету, к сожалению.

ПС удачи там, передавай там привет наследному президенту!

2

В очередной раз вижу, как Энди перегодит на наративы ябятьковской пропаганды. А начиналось все с "карасика в пруду" и "моя хата с краю"

Йозеф Швейк
Йозеф Швейк My na vojnu nepůjdeme в my se na ni vyséreme
2

Так а в чём Энди не прав в этом случае? Действительно из одной диктатуры в другую. Правда, в первой диктатуре могут на войну погнать, да и заказчики почему-то разбегаются, но это всё мелочи и нюансы.

0

Ок. Не вопрос. Из диктатуру в диктатуру, как Вы говорите. А теперь вопрос. А кто Вам сказал, что герой статьи борец с диктатурой? Ась?
К чему все эти всхлипы "а у них там негров линчуют"?
Не, ну хотите монархию в РБ - зарадибога. Предлагайте.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 лютага 2023, 20:05

3

так а чем у нас хуже не монархия? как бы король уже почти 30 лет правит, Николай подрастает. Все условия созданы - работай, давай продукт с высокой добавочной стоимостью и не думай о дворцовых заботах. просто работай и плати льготные налоги

2

---> Среди вариантов «куда дальше» была Польша, но к ней у Александра не лежала душа. В конце концов он остановился на ОАЭ.
Всё правильно, лучше поехать жить в страну с варварскими обычаями.

0

Но зато безопасную, комфортную и удобную для жизни

1

Ты серьезно попытался засрать чувака за его выбор. Причем вполне обоснованный. Зимой в эмиратах настолько комфортно, что в Польшу можно заехать увидеться с друзьями и остудиться на лето , и снова назад.

Fareed Al Qabuli
Fareed Al Qabuli Smuggler/Sniper в OOO Taliban Solutions
0

Верю герою. Тем более, что в Эмираты летаю в отпуск дважды в год в последние несколько лет.
Как раз подумываю над тем, чтобы там пожить и поработать. Ибо надоело летать туда-обратно. )
Кто-то писал, что телеграм и вацап не работают, вы из пальца это высосали?
Все работает там отлично. В ноябре 2022, по крайней мере, проверял. И айфоны продаются с поддержкой фейстайма -) Не вводите людей в заблуждение.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

работают и запрещено законом это разные вещи

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

https://www.dubai-tickets.co/travel-guide/whatsapp-in-dubai/

Ну тут про Дубай, а Абу-Даби могут быть уже другие законы

3

Белорусские смогут?

4

Ябатьки только этим и занимаются.

0

у них денег на комунналку в польше еле хватает. а у нас государство бесплатно гарантирует, или льготы дает

0

У тебя хватает? Тогда делись с красауцами, всё что осталось.

3

Очередной гениальный пост от ябатьки.
Я так понимаю, что ты можешь заниматься онанизмом после прочтения статьи. И даже перед написанием позанимался. Клаву или смартфон хоть протер?

0

зато дома, а не на коленях в очереди "беглых" из польши. не понимаю что им нехватало - могли бы тем же самым тут заниматься, государство все условия предоставило