Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

БДУІР-2023: паглядзелі, якім будзе набор сёлета

БДУІР агучыў план набору на першы курс. Паглядзелі, што змянілася ў параўнанні з 2022 годам. 

Пакінуць каментарый

БДУІР агучыў план набору на першы курс. Паглядзелі, што змянілася ў параўнанні з 2022 годам. 

Сёлета набор першакурснікаў у БДУІР змяніўся мінімальна. Усяго ВНУ плануе прыняць 2894 чалавекі. У 2022 годзе план набору складаў 2886 студэнтаў.

На бюджэтную форму навучання набор складае 1165 чалавек (у 2022 годзе — 1171), на платную форму навучання — 1729 чалавек (у 2022 годзе — 1715).

Што змянілася

  • На дзённую бюджэтную форму навучання сёлета БДУІР плануе прыняць 1105 студэнтаў (у 2022 годзе — 1103 студэнты).
  • Набор платнікаў на дзённую форму скараціўся на 4% — ад 1050 (у 2022) да 1009 чалавек.
  • Сёлета не будзе набору студэнтаў на дзённую бюджэтную скарочаную форму навучання. Летась было выдзелена 25 месцаў.
  • На завочную скарочаную форму навучання БДУІР плануе прыняць амаль на чвэрць больш студэнтаў, ніж летась. Для бюджэтнікаў выдзелена 25 месцаў (у 2022 годзе — 5 месцаў), для платнікаў 570 месцаў (у 2022 — 470 месцаў, або на 20% менш).
  • Агульная колькасць спецыяльнасцей (без уліку вайсковага факультэта) скарацілася амаль у два разы — ад 36 да 19

Змены па факультэтах

Паглядзелі, як змяніўся набор на дзённую бюджэтную і платную формы навучання па факультэтах.

Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак

Самы папулярны факультэт БДУІР прыме крыху менш студэнтаў на першы курс, ніж летась. Усяго выдзелена 465 месцаў, у 2022 годзе іх было 480.

Студэнты будуць навучацца трох спецыяльнасцях замест чатырох. Набор на спецыяльнасці для атрымання кваліфікацыі «інжынер-праграміст» не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам (выдзелена 270 месцаў). У той жа час скарацілася колькасць платных месцаў (ад 115 да 100) для ахвотных навучацца спецыяльнасці «камп’ютарная інжынерыя», каб атрымаць кваліфікацыю «інжынер-сістэматэхнік».

Факультэт камп’ютарнага праектавання

Агульны набор — 390 студэнтаў (у 2022 — 390).

Колькасць спецыяльнасцей скарацілася ад 9 да 4

Больш за ўсё месцаў выдзелена для ахвотных навучацца спецыяльнасці «электронныя сістэмы і тэхналогіі»: для бюджэтнікаў — 130 месцаў, для платнікаў — 50 месцаў. 

Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання

Агульны набор — 435 студэнтаў (у 2022 — 435).

Колькасць спецыяльнасцей скарацілася ад 5 да 4. 

Факультэт інфармацыйнай бяспекі (экс-факультэт інфакамунікацый)

Агульны набор — 235 студэнтаў (у 2022 — 240).

Колькасць спецыяльнасцей скарацілася ад 6 да 2

Для бюджэтнікаў выдзелена 170 месцаў (у 2022 — 168), для платнікаў — 65 месцаў (у 2022 — 72).

Факультэт радыётэхнікі і электронікі

Агульны набор — 230 студэнтаў (у 2022 — 230).

Колькасць спецыяльнасцей скарацілася ад 8 да 4

Інжынерна-эканамічны факультэт

Агульны набор — 354 студэнты (у 2022 — 378).

Колькасць спецыяльнасцей скарацілася ад 4 да 2

Для бюджэтнікаў выдзелена 100 месцаў (у 2022 — 100), для платнікаў — 254 месцы (у 2022 — 278).


Вы выдаткавалі на гэты матэрыял дзве хвіліны. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Нашто прыдумалі цэнтралізаваныя экзамены ў школе? Спыталіся эксперта
Нашто прыдумалі цэнтралізаваныя экзамены ў школе? Спыталіся эксперта
Па тэме
Нашто прыдумалі цэнтралізаваныя экзамены ў школе? Спыталіся эксперта
Як уладкаваная вышэйшая ІТ-адукацыя ў Польшчы. Спіс і рэйтынг ВНУ як паступіць
Як уладкаваная вышэйшая ІТ-адукацыя ў Польшчы. Спіс і рэйтынг ВНУ, як паступіць
Па тэме
Як уладкаваная вышэйшая ІТ-адукацыя ў Польшчы. Спіс і рэйтынг ВНУ, як паступіць
10 дыпломаў пра якія шкадуюць айцішнікі (з іх 6 — у аднаго чалавека!)
10 дыпломаў, пра якія шкадуюць айцішнікі (з іх 6 — у аднаго чалавека!)
Па тэме
10 дыпломаў, пра якія шкадуюць айцішнікі (з іх 6 — у аднаго чалавека!)
Плюсы і мінусы БДУІР па версіі студэнтаў і выпускнікоў. Сабралі меркаванні
Плюсы і мінусы БДУІР па версіі студэнтаў і выпускнікоў. Сабралі меркаванні
Па тэме
Плюсы і мінусы БДУІР па версіі студэнтаў і выпускнікоў. Сабралі меркаванні

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.