Атрымаць вышэйшую ІТ-адукацую сёння можна ў 26 акадэмічных універсітэтах у Польшчы.
Навучальныя ступені ў польскай адукацыі
бакалаўр (навучанне 3 гады),
бакалаўр-інжынер (3,5 гады)
магістр (1,5 або 2 гады).
Як праходзіць вучоба і з чаго складаецца
ІТ-адукацыя часцей за ўсё праходзіць на ўзроўні бакалаўра-інжынера.
практыка — каля 50% вучэбнага часу;
сістэма прамога супрацоўніцтва з ІТ-кампаніямі;
шмат праграм абмену, самая вядомая Еrasmus+ (1-3 семестры ў краінах ЕС ды інш.);
дыплом еўрапейскага ўзору;
кошт на ІТ-спецыяльнасцях: ад 720 да 3000 еўра за першы год (I ступень); бясплатна — калі ёсць карта паляка або польская не ніжэйшая за С1.
З чаго складаецца:
Агульная праграма. Уключае ІТ і абарону 1Р, матаналіз, дыскрэтную матэматыку, імавернасныя метады і статыстыку, фізіку.
Спецыялізацыя на 3-5 семестрах навучання. Модуль мае выбраць дастатковая для фармавання групы колькасць студэнтаў.
Найпапулярнейшыя праграмы спецыялізацыі:
мультымедыя (відэагульні, 3D-анімацыя);
Web mining;
аналітыка інфармацыйных сістэм;
праграмаванне бізнэс-праграм;
інжынерыя сістэм аналізу даных;
інфармацыйныя сістэмы;
ІТ-сеткі і бяспека ІТ-сістэм.
Прастора для выбару модульных прадметаў велізарная.
Якія дакументы патрэбныя для паступлення
Асаблівых правілаў паступлення менавіта на інфармацыйныя тэхналогіі няма.
Атэстат сярэдняй адукацыі. Можа спатрэбіцца апастыль.
Запоўненая анкета ўніверсітэта. Можна спампаваць з сайта, часам запоўніць анлайн.
Для навучання на англійскай — сертыфікат IELTS або TOEFL. На польскай — сертыфікат моўнай школы або дзяржэкзамену.
Фота 3,5×4,5;
Для непаўналетніх: апастыляванае пасведчанне аб нараджэнні, ксеракопіі пашпартоў бацькоў, дазвол ад бацькоў на выезд за мяжу, часам — звесткі пра апекуноў на тэрыторыі РП.
У некаторых універсітэтах перад пачаткам навучальнага года (1 кастрычніка) ладзяць моўны інтэнсіў (выдадуць сертыфікат). Ёсць і гадавыя курсы для замежнікаў — «зеруўка».
Як паступіць у Польскі ўніверсітэт
Падача дакументаў звычайна да канца чэрвеня, у 10 чыслах ліпеня ўжо ёсць вынікі. У прыватных ВНУ прыёмная кампанія можа доўжыцца даўжэй.
Падаць дакументы.
Уступныя экзамены — на патрабаванне. Як правіла, ІТ-спецыяльнасцей гэта не тычыцца.
Матывацыйны ліст — таксама на патрабаванне. Ён часцяком неабходны будучым айцішнікаў пры паступленні ў магістратуру.
Атрымаць Zaswiadczenie o przyjeciu cudzoziemiec na studia. Гэты дакумент пацвярджае факт залічэння ва ўніверсітэт. Спатрэбіцца для афармлення візы або карты побыту.
Атрымаць візу. Done!
Як перавесціся ў польскі ўніверсітэт
Пераводы паміж ВНУ ў Польшчы практыкуюцца, таксама цалкам рэальна перавесціся з-за мяжы. Для гэтага спатрэбіцца:
Знаць мову (гэта агульная ўмова і для паступлення, і для пераводу). Адпаведны сертыфікат.
Выпіска адзнак з універсітэта. Абавязкова маюць быць пазначаныя ўсе прадметы, якія вывучаліся, і час на іх вывучэнне. Выпіска мае быць перакладзеная на польскую мову прысяжным перакладчыкам.
Перадаем дакументы ў абраны ўніверсітэт.
Калі адказ ВНУ станоўчы, то дадаткова спатрэбіцца віза, фатаграфіі, меддаведка.
Топ-10 універсітэтаў (2021) паводле версіі фонду «Perspektywy»
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"Для обучения на английском — сертификат 1ЕИЗ или Т0ЕЕ1_." (C)
у вас уже chatgpt статьи пишет ?
"высшее ИТ-образование" :) , вы уже определитесь, вам либо высшее, либо "IT образование"
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 лютага 2023, 03:24