Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Да 11 500 еўра. Колькі плацяць і каго шукаюць нашыя кампаніі ў Літве

Паглядзелі, як у Літве ад пачатку года змянілася колькасць супрацоўнікаў у ІТ-кампаніях з беларускімі каранямі (паводле звестак rekvizitai.vz.lt), якіх спецыялістаў шукаюць і колькі плацяць.

23 каментарыяў
Да 11 500 еўра. Колькі плацяць і каго шукаюць нашыя кампаніі ў Літве

Паглядзелі, як у Літве ад пачатку года змянілася колькасць супрацоўнікаў у ІТ-кампаніях з беларускімі каранямі (паводле звестак rekvizitai.vz.lt), якіх спецыялістаў шукаюць і колькі плацяць.

Колькасць спецыялістаў

Ад пачатку года многія ІТ-кампаніі нязначна скарацілі літоўскія каманды.

Больш за іншых «пастараўся» EPAM, які мае найбуйнейшы офіс. Калі ў студзені ў Літве было зарэгістравана 1,5+ тысячы спецыялістаў кампаніі, то цяпер тут працуе на 100 чалавек менш.

Скарачэнне адбылося за кошт віленскага офіса. Колькасць зарэгістраваных тут супрацоўнікаў памяншаецца на працягу ўсяго года. Калі ў студзені ў віленскім офісе працавала каля 1440 чалавек, то на дадзены момант ужо 1328 (на момант напісання матэрыялу). У той жа час расце штат EPAM у Коўне: амаль за 10 месяцаў колькасць супрацоўнікаў павялічылася ад 60 да амаль 120.

Каманду ў Вільні таксама скарачае Wargaming. На працягу гэтага года штат кампаніі ў Літве даходзіў да 1000+ супрацоўнікаў, але цяпер у віленскім офісе зарэгістравана каля 950 чалавек — на 50 менш, ніж у студзені.

Амаль на 50 чалавек ад пачатку года таксама скараціў штат у Літве распрацоўшчык гульняў Melsoft. Каманда распрацоўшчыка праграм для жаночага здароўя Flо скарацілася ад пачатку года на 5% — ад 245 да 231 супрацоўніка. Пры гэтым ад жніўня штат кампаніі амаль не мяняецца.

З мабільных распрацоўшчыкаў колькасць супрацоўнікаў у Літве павялічылі ад пачатку года Belka Games і Wannaby.

З усяго топ-25 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі ў Літве самы вялікі рост штату ў Gurtam. Ад пачатку года каманда вырасла на 40% — ад 140 да амаль 200 супрацоўнікаў. Амаль на 25% больш супрацоўнікаў за гэты год стала ў літоўскім офісе Vention Development (iTechArt).

Сярэдні заробак

На сайце rekvizitai.vz.lt апошняя абноўленая інфармацыя аб заробках кампаній у Літве — за жнівень.

Сярод ІТ-кампаній з беларускім капіталам лідарам па памеры сярэдняга заробку брута за жнівень стаў Wannaby-амаль 5,9 тысячы еўра. У топ-3 таксама мабільныя распрацоўшчыкі — Flo (5,58 тысячы еўра) і Belka Games (5,3 тысячы еўра).

Толькі ў сямі кампаній з топ-25 сярэдні заробак брута ў жніўні перавысіў 5 тысяч еўра. Цікава, што ўсе яны — прадуктавікі.

У топ-10 патрапілі і аўтсорсінгавыя кампаніі, але сярод іх не апынулася, у прыватнасці, EPAM. У заробкавым рэйтынгу кампанія толькі на 12 месцы. Па выніках жніўня сярэдні заробак у віленскім офісе кампаніі склаў 4,55 тысячы еўра.

Вакансіі

Паглядзелі, якіх спецыялістаў шукаюць асобныя беларускія кампаніі з офісамі ў Літве, і які заробак гатовыя плаціць. 

EPAM

На сайце EPAM размешчана больш за 90 вакансій для працы ў Літве. Кампаніі патрэбныя інжынеры, SAP-спецыялісты, распрацоўшчыкі, аналітыкі.

Напрыклад, Development Team Lead-Data Analytics & Integration EPAM гатовы прапанаваць заробак 4600-6300 еўра на месяц (брута). Lead Security Guard будзе атрымліваць у літоўскім офісе EPAM 2200-2500 еўра (брута). Вакансіі размешчаныя на cvonline.lt. 

Wargaming

Распрацоўшчык размясціў на сайце 25 вакансій для працы ў віленскім офісе. Wargaming патрэбныя распрацоўшчыкі, дызайнеры, інжынеры. Заробак грос вагаецца ад 1700 да 11500 еўра на месяц. Вось некаторыя прапановы:

  • Lead Development Producer, WoT PC — 9500-11500 еўра (грос).
  • Senior Data Scientist (Creative Research Team) — 6000-7500 еўра (грос).
  • Senior UI Software Developer (Creative Research Team) — 5000-6500 еўра (грос).
  • Senior Unreal Developer (Rapid Prototyping Team) — 5000-6250 еўра (грос).
  • Big Data Engineer — 4250-6000 еўра (грос).
  • Python Developer — 4500-5200 еўра (грос).
  • 2D Customization Artist (World of Tanks PC) — 3000-4000 еўра (грос).
  • DevOps Engineer — 3500 еўра (грос).
  • Service Manager — 2700 еўра (грос).
  • Junior Balance Designer (World of Tanks) — 1700-2300 еўра (грос).

Flo Health

На сайце распрацоўшчыка праграмы для жаночага здароўя больш за 15 вакансій, дзе ў якасці лакацыі пазначаная Літва. Кампанія шукае дызайнераў, інжынераў, прадукт-менеджараў, маркетолагаў. 

Вось колькі кампанія гатовая плаціць спецыялістам:

  • Principal Cloud Infrastructure Engineer — 8500-10000 еўра (грос).
  • Engineering Manager — 7800-8600 еўра (грос).
  • Senior Frontend Engineer — 5300-8500 еўра (грос).
  • Senior QA Engineer — 4324-7225 еўра (грос).
  • Cloud Security Engineer — ад 6100 еўра (грос).
  • Product Manager — Premium team — 5500-6500 еўра (грос).
  • Growth Marketing Manager — Commercial — 4000-4350 еўра (грос).
  • Product Designer — 3300 еўра (грос).

Vention Development

На сайце кампаніі размешчана каля 30 вакансій для працы ў Вільні. Vention шукае ў асновам інжынераў і распрацоўшчыкаў (Java,. NET, iOS, Android, Node.js). Але ў апісанні вакансій мы не знайшлі інфармацыі пра заробкі.

Gurtam

Для працы ў Літве кампанія размясціла каля 10 вакансій. Gurtam патрэбныя распрацоўшчыкі, дызайнеры, QA Tech Lead, Data Scientist. 

Мяркуючы з інфармацыі на cvbankas.lt, заробак, напрыклад, Frontend Developer у Gurtam складае 4000-5500 еўра на месяц (грос). 

Exadel

Кампанія размясціла на сайце каля 20 вакансій, дзе ў якасці лакацыі фігуруе Літва. Для працы ў віленскім офісе кампанія шукае інжынераў, распрацоўшчыкаў, Senior Database Administrator, Data Analyst.

Напрыклад, Middle/Senior Python Engineer кампанія гатовая плаціць да 4700 еўра (брута). Прапанаваны заробак Lead FullStack Developer — да 6200 еўра на месяц (брута).

LeverX

На сайце кампаніі больш за 30 вакансій для працы ў розных лакацыях, у тым ліку ў Літве. Кампаніі патрэбныя распрацоўшчыкі, Інжынеры, SAP Consultant, Resource/Project Manager.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Літва плануе выдаваць пашпарт замежніка на 3 гады (беларусам таксама)
Літва плануе выдаваць пашпарт замежніка на 3 гады (беларусам таксама)
Па тэме
Літва плануе выдаваць пашпарт замежніка на 3 гады (беларусам таксама)
EPAM зноў першы па падатках у літоўскім ІТ. Яны выраслі 4Х (у Wargaming таксама)
EPAM зноў першы па падатках у літоўскім ІТ. Яны выраслі 4Х (у Wargaming таксама)
Па тэме
EPAM зноў першы па падатках у літоўскім ІТ. Яны выраслі 4Х (у Wargaming таксама)
Каго шукаюць і колькі плацяць EPAM Wargaming і іншыя ў Польшчы
Каго шукаюць і колькі плацяць EPAM, Wargaming і іншыя ў Польшчы
Па тэме
Каго шукаюць і колькі плацяць EPAM, Wargaming і іншыя ў Польшчы
Мигрировавшие беларусские ИТ-компании принесли Литве €90 млн чистого дохода за последний год
Мигрировавшие беларусские ИТ-компании принесли Литве €90 млн чистого дохода за последний год
По теме
Мигрировавшие беларусские ИТ-компании принесли Литве €90 млн чистого дохода за последний год
+4 кейсы пра тое як беларусам анулявалі дазволы на жыхарства ў Літве
+4 кейсы пра тое, як беларусам анулявалі дазволы на жыхарства ў Літве
Па тэме
+4 кейсы пра тое, як беларусам анулявалі дазволы на жыхарства ў Літве

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

7

Общаюсь с поляками и у меня сложилось впечатление, что в местных (польских, без бел корней) ИТ компаниях зарплаты значительно выше, чем в наших.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
5

конечно - так что учи польский

5

Таки да, в Литве тоже самое. Поэтому смысла особо привязываться к бел.конторам нет, появляется возможность - переходи.

4

Так и есть. А ещё из бонусов - там не принято выжимать все соки из людей, а пятница сокращенный день.

Особенно разрыв виден у джунов-мидлов.
Белорусским работадателям морально тяжело платить мидлу 3-4к$, вместо привычных 1200-2500.

Anonymous
Anonymous
-1

Ряяя !! ОДЫН!!! Эта все фальшивки!!! Скоро работодатели посчитают деньги и вернуться!!!!! /s

0

Кто не знает, во многих странах ЕС официально рабочий день 7ч+1ч(обед), а оплата как за 8ч. Многие ещё дорогу до работы и назад в рабочее время учитывают. Работают меньше, зарабатывают больше. Ну и отпуска и больничные есть. В Европе все для людей.

-1

Многие ещё дорогу до работы и назад в рабочее время учитывают.

Я бы не отказался. А то у меня дорога час в одну сторону.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

зато у нас два отгула дают, если в выходной с флагом постоять на официальное мероприятие запишешся. оплачиваемых!

0

Ну... В Польше нужно очень долго болеть, "окупилась" работа по UoP, по которому эти самые больничные предусмотрены. А если очень долго болеть, то можно и проект потерять, а значит и работу.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
-3

Сколько платят и кого ищут наши компании в Литве

что значит "наши компании"? А документик какой-то, подтверждающий что это ваши компании, у вас имеется? В капитализме компания это ведь компания собственников, а не компания рабочей силы. Это в СССР "наш колхоз" или "наш завод" есть "наш", потому что он государственный, в нашей значит, пролетарской собственности. А эти компании в собственности каких-то лиц, чьи права защищаются чужим государством. И это государство не социалистическое и вы в нем не граждане, у вас в нем есть право на прилежную упорную работу и право не поднимать пыль.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 кастрычніка 2023, 20:38

4

-39.5%

-3

в Польше -12% подоходный и минус ок 200$ ZUS (первые 2.5 года).

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

в Белоруссии налоги меньше а льгот больше. по-этому мы за Батьку,а про польшу ничего хорошего по телевизору не рассказывают.

1

а за себя быть нельзя? обязательно за кого-то? взрослые люди, а все поводырь нужен. пы.сы. есть такие "батьки", что лучше родиться сиротой.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 кастрычніка 2023, 13:05

0

Ну к слову, идея в том, что в Литве работодатель со своей стороны платит копейки. Если з/п брутто для работника написано 4000 евро, то работодатель платит государству что-то около 70 евро.
В Польше же работодатель платит всякие страхования, в фонд труда, пособий и т.д. (Skladka - emerytalna, rentowa, wypadkowa; FGŚP, FP, PPK) и чтобы у работника было те же 4000к брутто евро в эквиваленте, надо 800 евро доплатить государству.
Просто об этом не говорят, что работник дороже обходится, а он мог бы получить эти 800 и доплатить к тем 12% еще те же налоги, которые платит работодатель, избавив последнего от налогового бремя за "создание рабочего места")

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 кастрычніка 2023, 16:41

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

как они вообще там выживают без социальной поддержки государством. у нас работодатель 35% в фсзн отдает и то мало , не на всё чтобы хотелось хватает

0

просто очень весело читать коменты таких как ты русоботов, которые говорят что в Беларуси есть будущее и лучше чем в Польше.

ade
ade автор в t.me/adeby
4

Можно написать на девбае статью о том, как в американской SpaceX запускают ракеты в сторону Марса и все равно в комменты придет кто-то, рассказать как в Польше хорошо жить.

1

и все равно в комменты придет кто-то, рассказать как в Польше хорошо жить.

Скорее вылезит нечто из под плинтуса и расскажет как кругом ураги космас захватывают чтобы на РБ напасть. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

ade
ade автор в t.me/adeby
3

Ну этих как раз можно понять, они большей частью на зарплате

-1

Ну этих как раз можно понять, они большей частью на зарплате

Чарками?

-1

джун 0-1 год с зп 500-800
мидл 1-5 лет (на интервале между 1 и 2 годами опыта зп как раз в районе 1200)

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

это они от того нервничают, что поляков в ближайшие 20 лет в ЕАЭС не примут. исходятся что не видать им единого экономического и налогового союза с Белоруссией