Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Замежныя ІТ-кампаніі з «недружалюбнага» спісу сыходзяць з Беларусі

20+ ІТ-кампаній запусцілі працэдуру ліквідацыі бізнэсу ў Беларусі за апошнія паўгода.

Сярод іх некалькі офісаў амерыканскіх і брытанскіх кампаній, якія трапілі ў «недружалюбны» спіс юрыдычных асоб — іх акцыянерам забаронена адчужаць акцыі без дазволу Мінфіна.

42 каментарыя
Замежныя ІТ-кампаніі з «недружалюбнага» спісу сыходзяць з Беларусі

20+ ІТ-кампаній запусцілі працэдуру ліквідацыі бізнэсу ў Беларусі за апошнія паўгода.

Сярод іх некалькі офісаў амерыканскіх і брытанскіх кампаній, якія трапілі ў «недружалюбны» спіс юрыдычных асоб — іх акцыянерам забаронена адчужаць акцыі без дазволу Мінфіна.

Што за спіс?

Гэта пералік юрыдычных асоб з акцыянерамі з «недружалюбных краін». Паводле рашэння ўрада, такім акцыянерам забаранілі адчужаць долі (акцыі) у статутных фондах юрыдычных асоб у РБ, якія належаць ім,  без спецыяльнага дазволу Мінфіна.

Першая версія спісу з’явілася яшчэ летась у ліпені — у мэтах выканання ўказа «Пра дадатковыя меры забеспячэння стабільнага функцыянавання эканомікі». У спіс уключылі 190 кампаній, у тым ліку з ІТ-сектара: «ЭПАМ Сістэмз», «Гейм Стрым», IBA Gomel Park, ТАА «АйЦіСапортМі».

Увосень ініцыятыва ўладаў атрымала працяг. Новым указам Лукашэнкі № 386 ад 31 кастрычніка акцыянерам «з недружалюбных дзяржаў» забаранілі рэарганізацыю юрыдычных асоб і выхад з іх. 

А сёлета ў студзені ўрад пайшоў далей і новай пастановай № 54 пашырыў спіс у 10 разоў — да амаль 1900 кампаній. У ім апынуліся і невялікія кампаніі (са штатам да 20 чалавек), і некалькі дзясяткаў вядомых буйных і сярэдніх ІТ-кампаній.

Поўны змест новай пастановы ўрад схаваў пад грыфам «для службовага карыстання». 

Вядомыя ІТ-кампаніі са спісу юрыдычных асоб з акцыянерамі з «недружалюбных» краін
  • АндэрсэнБел
  • Апалон Апс
  • Бамбу Груп
  • БайБамбу Груп
  • Вайбер Медыя
  • Вайзар Геймз
  • ІВА-Гомель-Парк
  • Ізібрэйн
  • Інтэлектсофт Бел
  • Інтэцікс Бел
  • Кажыгульні
  • Кайрыба Інжынірынг
  • КактусСофт
  • Касея БЛР
  • Клэвэтура
  • Лабараторыя Касперскага БЛР
  • Лінгванекс
  • Майкрасофт Софтвер Бел
  • Мамбу Геймс
  • Рокетбодзі Тэхноладжыз
  • СВЭГ МАША
  • Сістэмныя тэхналогіі
  • СолбегСофт
  • Софтэк Дэвелапмент
  • СОФТКЛУБ — цэнтр распрацоўкі
  • СОФТКЛУБ
  • ТангаМі
  • Таргетпроцэс
  • Тэхартгруп
  • Эксадэл
  • Эпам Сістэмз
  • Яндэкс Дэліверы Бай
  • ЯндэксБел
Акцыянераў EPAM IBA Gomel Park ды іншых зноў абмежавалі. Ці стала ім горш?
Акцыянераў EPAM, IBA Gomel Park ды іншых зноў абмежавалі. Ці стала ім горш?
Па тэме
Акцыянераў EPAM, IBA Gomel Park ды іншых зноў абмежавалі. Ці стала ім горш?

Магчыма, пашырэнне спісу было ў тым ліку рэакцыяй уладаў на масавы сыход ІТ-кампаній з Беларусі летась. 

Пры гэтым для ліквідацыі кампаній са спісу ніякіх абмежаванняў няма. 

Так, яшчэ летась у снежні ліквідацыю кампаніі ў Мінску запусціла амерыканская Apptio, якая набыла ў 2021 годзе беларускую прадуктовую кампанію Targetprocess. Паводле слоў экс-супрацоўнікаў, яшчэ ўвесну 2022 года мінскую каманду рэлакавалі ў Польшчу — у кракаўскі офіс Apptio. Частка супрацоўнікаў працуе аддалена з іншых польскіх гарадоў.

Ад красавіка гэтага года яшчэ адная вядомая амерыканская кампанія, Softeq Development, таксама афіцыйна ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. У мінскім офісе працавала каля 280 спецыялістаў. Паводле слоў супрацоўнікаў, закрыць офіс распрацоўкі ў Мінску топ-менеджмент Softeq Development вырашыў пасля 24 лютага 2022 — пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Амерыканцы і брытанцы закрываюць бізнэс

Мы знайшлі і іншыя кампаніі са спісу, якія вырашылі закрыць бізнэс у Беларусі і сысці з краіны. Дарэчы, гэтых кампаній больш няма ў спісе рэзідэнтаў ПВТ. 

«Кайрыба Інжынірынг»

Офіс распрацоўкі амерыканскай Kyriba — міжнароднага правайдара воблачных рашэнняў у галіне фінансавага кіравання. Сярод кліентаў Kyriba — вядомыя транснацыянальныя карпарацыі, у прыватнасці, Amazon, Uber, Tesla, Auchan.

R&D офіс Kyriba ў Мінску з’явіўся ў 2018 годзе. Яго стварылі на базе падраздзялення кампаніі, адкрытага сумеснага з Belhard у 2017 годзе. У беларускім офісе працавала каля 100 чалавек. У ліквідацыі — ад снежня 2022. 

«Тэаліум Бел»

Офіс распрацоўкі амерыканскай кампаніі-аднарога Tealium (ацэнка 1,2 мільярда долараў). 

Асноўны прадукт — big data-платформа, якая дапамагае сэрвісам і арганізацыям збіраць і аналізаваць даныя сваіх кліентаў з дапамогай вэб-, мабільных, аўтаномных прылад і прылад IoT. Сярод партнёраў кампаніі: Facebook, Sony, T-Mobile, Hulu, Uber, American Airlines.

Падраздзяленне ў Беларусі з’явілася ўзімку 2020 года. На працягу двух гадоў кампанія збіралася наняць да 8 інжынерных каманд. Усяго ў Беларусі працавала каля 70 супрацоўнікаў. Каманда займалася распрацоўкай вэб-платформы для кіравання інфармацыяй пра наведвальнасць сайтаў кампаній. У ліквідацыі — ад красавіка 2023.

«Дэльтатрэ»

Цэнтр распрацоўкі брытанскай «Дельтатрэ Груп Лімітэд».

Кампанія распрацоўвае софт для арганізацыі і абслугоўвання прамых трансляцый міжнародных спартовых мерапрыемстваў. У Беларусі кампанія працавала над платформай AXIS. Яна дазваляе хутка разгортваць серверы для абслугоўвання кліенцкіх праграм, апрацоўкі карыстальніцкіх даных, размеркавання медыя кантэнту. У ліквідацыі — ад лютага 2023. 

«Віякод Бел»

Цэнтр распрацоўкі амерыканскай VIAcode.

Кампанія займаецца распрацоўкай бізнэс-праграм і софту. Асноўным заказчыкам з’яўляецца Microsoft. У Беларусі працавала каля 20 чалавек. У ліквідацыі — ад сакавіка 2023. 

«Фрэшлі Дата»

Цэнтр распрацоўкі софту амерыканскай кампаніі Freshly.

Распрацоўвала софт для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў у сферы электроннага гандлю з выкарыстаннем воблачных тэхналогій і штучнага інтэлекту. У Беларусі працавала каля 25 чалавек. У ліквідацыі — ад лютага 2023. 

«Сайдвэйс 6 Дэвелапмент»

Распрацоўшчык SaaS платформы, якая дапамагае буйным арганізацыям шукаць інавацыйныя ідэі аптымізацыі працы, зніжаць страты і знаходзіць новыя крыніцы даходу. У кампаніі ёсць офісы ў Нью-Ёрку і Лондане. У Беларусі працавала каля 20 чалавек. У ліквідацыі — ад сакавіка 2023. 

«Інэвэйт Юрап»

Цэнтр распрацоўкі міжнароднай групы кампаній ENAVATE. Кампанія распрацоўвала рашэнні для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў. У Беларусі працавала каля 20 чалавек. Сёлета ў маі была цалкам ліквідаваная. 

Беларусы — таксама

Бізнэс закрываюць не толькі замежныя кампаніі з «недружалюбнага» спісу юрыдычных асоб, але і беларускія кампаніі, для якіх няма абмежаванняў. 

«Філін Дзіджытал»

VR-кампанія, займаецца распрацоўкай прадуктаў з выкарыстаннем VR/AR і real-time 3D-графікі. Сузаснавальнікам і дырэктарам кампаніі з’яўляецца Павел Фірсаў, які раней паспеў папрацаваць на беларускім ТБ і ў Wargaming. 

У мінскім офісе кампаніі працавала 20+ супрацоўнікаў. У 2020 годзе VR-праект беларусаў атрымаў узнагароду ў намінацыі Best Game на штогадовым форуме VR Days у Амстэрдаме. У 2021 годзе праект трапіў на Канскі кінафестываль. У ліквідацыі — ад мая 2023.

«Джэт Бі Ай» 

Распрацоўшчык софту, воблачных рашэнняў і сэрвісаў. Офісы кампаніі адкрытыя ў Польшчы, Украіне, Ірландыі. У Беларусі працавала каля 80 чалавек. У ліквідацыі — ад сакавіка 2023. 

«Кіндэрсонг»

Распрацоўшчык мабільных праграм і софту на заказ. У ліквідацыі — ад снежня 2022. 

«ПЦІ Салюшнс»

Кампанія займалася распрацоўкай софту. Яе стварыў экс-дырэктар мінскай PandaDoc Зміцер Рабцэвіч. На пачатку верасня 2020 года яго разам з трыма іншымі супрацоўнікамі кампаніі затрымалі па справе PandaDoc. Пасля выхаду з СІЗА ён зарэгістраваў новую кампанію. Юрыдычны адрас «ПЦІ Салюшнс» супаў з юрыдычным адрасам PandaDoc (была ліквідаваная ў 2021-м). Пра «ПЦІ Салюшнс» няма ніякай інфармацыі (штат, праекты, планы), за выключэннем сферы дзейнасці. У ліквідацыі — ад лютага 2023. 

«Хітбокс»

Распрацоўшчык гульнявых free-to-play праектаў для платформаў iOS і Android. Кампанія супрацоўнічала з такімі вядомымі паблішарамі як Voodoo, SayGames, TabTale, ZPlay. У Беларусі працавала больш за 10 чалавек. У ліквідацыі — ад студзеня 2023. 

Хто яшчэ ліквідуецца

«Бі Ізі» 

Распрацоўвала мабільную праграму для сну і агульнага здароўя пажылой аўдыторыі для кампаніі Fitsia Holdings LTD (Кіпр). У ліквідацыі — ад лістапада 2022.  

«ВентарТэх»

Распрацоўшчык софту. Кампанія спецыялізуецца на аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў на базе Odoo — модульнай ERP-сістэмы з адкрытым кодам для малога і сярэдняга бізнэсаў. У Беларусі працавала каля 10 супрацоўнікаў. У ліквідацыі — ад снежня 2022.

«ЭджЦэнтр Бел»

Цэнтр распрацоўкі G-CoreLabs — сусветнага правайдара воблачных і edge-рашэнняў са штаб-кватэрай у Люксембургу. Беларускае падраздзяленне распрацоўвала платформу ContentDeliveryNetwork, якая дазваляе палепшыць працу правайдараў пры вялікім наплыве карыстальнікаў. У беларускім офісе працавала 20+ чалавек. У ліквідацыі — ад лістапада 2022. 

«Ньюпэкс»

Уваходзіць у групу кампаній «NWP». Распрацоўшчык рашэнняў для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў. У ліквідацыі — ад лістапада 2022. 

«ОПИНОВ8»

Распрацоўшчык софту са штаб-кватэрай у Вялікабрытаніі. У Беларусі працавала каля 15-20 чалавек. У ліквідацыі — ад красавіка 2023. 

У сакавіку супрацоўнікі кампаніі расказалі dev.by на ўмовах ананімнасці, што ўласнікі прынялі рашэнне закрыць офіс у Мінску, бо кампанія не можа пераказваць грошы з Вялікабрытаніі. Супрацоўнікам прапанавалі альтэрнатыву — пераезд у Грузію або звальненне. 90% прынялі рашэнне з’ехаць. 

«Тачлайн»

 Распрацоўваюць мабільныя прадукты для стартапаў, малога і сярэдняга бізнэсаў на амерыканскі і еўрапейскі рынкі. Напрыклад, праграма Racefully для бегуноў, праграма Watcher для адсочвання месца знаходжання блізкіх і сваякоў, El expreso — пошук і купля квіткоў у ЗША і Мексіцы. У Беларусі працавала больш за 20 чалавек. У ліквідацыі — ад лістапада 2022. 

«Х’юманс АйЦі»

Беларускі офіс распрацоўкі нью-ёркскага сэрвісу Humans.net. Асноўны прадукт кампаніі — анлайн-платформа для фрылансераў любых прафесій і кліентаў. У ліквідацыі — ад мая 2023. 

Раней мы таксама расказвалі пра ліквідацыю офісаў кампаній EgoSecure, Gurtam, Akveo, Softeq Development, Verv.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Новыя ўмовы. Палова за мяжой джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Рэлакейту няма. Як ІТ-кампанія звольніла ўсю мінскую каманду пасля 10+ гадоў працы
Рэлакейту няма. Як ІТ-кампанія звольніла ўсю мінскую каманду пасля 10+ гадоў працы
Па тэме
Рэлакейту няма. Як ІТ-кампанія звольніла ўсю мінскую каманду пасля 10+ гадоў працы
Страты ІТ ад пачатку вайны — амаль 20 тысяч чалавек. Параўналі з «першай хваляй»
Страты ІТ ад пачатку вайны — амаль 20 тысяч чалавек. Параўналі з «першай хваляй»
Па тэме
Страты ІТ ад пачатку вайны — амаль 20 тысяч чалавек. Параўналі з «першай хваляй»
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі
Па тэме
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

айця очистилась от скверны и теперь впереди только процветание и отечественные продукты с высокой стоимостью

happy_roger
happy_roger Философ в Планета Земля
11

Осталось правительству только избавиться от вражеской компьютерной техники. Как говорится - сказал А, говори и Б. Процессоры Байкал-М и точка.

thats notme
thats notme Тунеядец в Забугром
11

Байкал недостаточно чист, он на вражеских технологиях основан. Только православный Эльбрус!

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
3

Только православный Эльбрус

Срочно начать выпуск транзисторов с тех процессом 1см - будет первый в мире! Запад будет рыдать, от смеха :)

-2

Наши достаточно крупные микросхемы остаются востребованными. Они надежны. Но, нам надо от этих больших микросхем двигаться в эту сторону - в эти маленькие нанометры

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

2

для замены деталей 70-80-ых годов в военных приборах бывшего СССР.

Anonymous
Anonymous
3

Зато ураги не украдут и не смогут скопировать! Их буржуйская техника такой размер сделать не позволяет! :D

Anonymous
Anonymous
2

c сопроцессором Бульба-2

1

поэтому твой идол печатный станок включил?

-10

А еще что плохо? Один негатив. Если и хорошее, но удобнее его не замечать

4

А зачем ты сюда ходишь за новостями? Есть ресурсы, где замечают хорошее. СБ Беларусь сегодня.

-5

Мне у вас разрешения надо было спросить? Комментатор-монополист?
Мое мнение непопулярное, ну и пусть. Есть притча про пчелу и муху, погуглите, раз уж мне советы даете

3

Страный коммент, который больше похож на обиду и попытку нахамить.
Ты сам сюда пришел, сам прочитал, сам увидел негатив. А хочешь позитива. И не находишь его. Т.е. меда тебе тут не дают. Выходит ты сюда ходишь за дерьмом.
Так и кто ты после этого? Пчела или муха?

-7

Во-первых, когда-нибудь все же придется перестать тыкать незнакомым людям. Во-вторых, я девушка, так что "пришлА", "прочиталА". В-третьих, я хожу сюда за новостями, а нахожу дер*мо.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 чэрвеня 2023, 21:07

4

В-третьих, я хожу сюда за новостями, а нахожу дер*мо.

Не ходи - не будет дер*ма. Всё просто. Смысл в него окунаться а потом жаловаться что пахнет?

RSS фильтры тоже никто не отменял.

0

Во первых, это мой стиль тут. Провокация.
Во вторых, я не зарабатываю ясновидением.
В третьих, "позавчера дмо, вчера дмо, сегодня д***мо. завтра опять приду" (с). Пчёлка ты наша.

thats notme
thats notme Тунеядец в Забугром
11

А что хорошего произошло в Беларуси за последние полтора года?

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
8

за последние полтора года

За последние 3 года :)

4

За последние 15 лет

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-3

скоро ж набор новых резидентов - вот тут отыграешься!

-1

поддержу. Захожу по-старинке новости почитать. Да хоть бы что интересное написали. Негатив и «закинь донат», вот и весь дев бай стал.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 чэрвеня 2023, 23:36

-1

поддержу. Захожу по-старинке новости почитать. Да хоть бы что интересное написали. Негатив и «закинь донат», вот и весь дев бай стал.

Anonymous
Anonymous
14

Иностранные ИТ-компании уходят сами...
ИП - ников/ИТ-ов добьют свои же...
Самозанятых ликвидируют как только туда перетечет большая часть ИП и станет вопрос - прыгать в какой-нибудь ЧУП, релоцироваться где можно работать или на завод...

PS. А когда никого почти не останется, героически начнут решать проблему оттока кадров и инвестиций... Для того чтобы решить проблему, ее в начале нужно создать!

14

Это смотря что называть проблемой. По-моему, там уже давно решили, что правильная идеология важнее инвестиций. Враги уйдут, оставшиеся сплотятся и будут за идею трудится, как в старые добрые советские времена. А про большие зарплаты скоро все забудут.

0

за идею уже не будет ,не то время

-1

За какую идею? В СССР хоть идея была и соц гарантии, а тут даже пенсионный возраст год от года растет.

5

А идею придумают. Фантазии у крэпких хазяйственников хватит. Например объявят войну воробьям, а, потом, будут героически бороться с последствиями. А обвинят во всём капиталистический запад.

1

объявят войну воробьям

Калорацким жукам мутантам из биолабараторий США.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Bobik Gavkalo
Bobik Gavkalo Грызу кости в БУДКА_У_ЗАБОРА
7

Скатертью дорожка... Нам не нужны ваши эти милиарды. Сами напечатаем рубликов. А рубль очень востребованная валюра во всем мире.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Юрий Бобков
Юрий Бобков Инженер допечатной подготовки в ООО Друк Сервис
-14

Предатели. Не жалко.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
6

Те, кто указ разрабатывал и принимал? :)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
8

запретили отчуждать принадлежащие им доли (акции) в уставных фондах юрлиц в РБ без специального разрешения Минфина.

Сами подтолкнули собственников к ликвидации компаний :) Айти это не завод, но чиновники этого не знают :)

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
6

Ну кажись из-за угроз ядерным оружием, будут и санкции против ПВТ, в том же Иране западных айти компаний нету, хотя страна менее токсична

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
7

Ну кажись из-за угроз ядерным оружием, будут и санкции против ПВТ

Пустыня высоких технологий :)

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

15

Уже само по себе наличие дружественных/недружественных списков делает айци в этой стране очень привлекательным 🤣

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 чэрвеня 2023, 23:23

3

наличие дружественных/недружественных списков делает айци в этой стране очень привлекательным

Все резко захотели дружить? 🤣🤣🤣

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
1

И правильно делают, что уходят. А все эти смешные попытки удержать ни к чему не приведут: можете национализировать офис (х*** квадратные метры), можете забрать железо (х*** компы и серверы), можете арестовать акции в депозитариях (кто потом в этих депо хранить что-то будет). Оплаты за квадраты прекратятся, железо купят новое, а акции довыпустят так чтобы, пропорционально всем кроме (!) [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] изменить долю участия. Ну и тут между щекой и зубами что-то зашевелится без возможности повлиять на процесс.

2

чую впереди процесс, когда любое предприятие экспортер из Беларуси, вне зависимости от того под каким флагом владелец, для разрешения экспорта в страны блока НАТО обязано будет проходить аудит, что использует легальное ПО для обслуживания своей инфраструктуры, в виду недоступности контролирующих организаций на территории Беларуси процесс, вероятно, будет дорогим