Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Якія вядомыя прадуктавікі сышлі, хто застаўся і як гэта мяняе рынак

Летась здарыўся масавы зыход рэзідэнтаў ПВТ. Паглядзелі, якія вядомыя прадуктовыя кампаніі сышлі, якія засталіся ў Беларусі. І спыталіся ў экспертаў, як гэта паўплывала/паўплывае на ІТ-рынак.

34 каментарыя
Якія вядомыя прадуктавікі сышлі, хто застаўся і як гэта мяняе рынак

Летась здарыўся масавы зыход рэзідэнтаў ПВТ. Паглядзелі, якія вядомыя прадуктовыя кампаніі сышлі, якія засталіся ў Беларусі. І спыталіся ў экспертаў, як гэта паўплывала/паўплывае на ІТ-рынак.

Змест

Кампаніі з беларускімі каранямі, якія сышлі

Wargaming

Адзін з найбуйнейшых сусветных выдаўцоў і распрацоўшчыкаў на рынку free-to-play MMO. Флагманскія праекты — World Of Tanks і World of Warships. Аўдыторыя — 200 + мільёнаў карыстальнікаў.  

На пачатку красавіка 2022 года Wargaming заявіў аб закрыцці бізнесу ў Беларусі і Расіі і перадачы яго ў лакальнае кіраванне расійскай Lesta Studio. На пачатку верасня «Гейм Стрым» (былая юрыдычная асоба Wargaming у Беларусі) перайшла ў поўную ўласнасць да расійскага ТАА «Леста».

У «Гейм Стрым» працавала больш за 2 тысячы супрацоўнікаў. Каманда мінскага офіса «Лесты» меншая ў 4 разы — 500+ чалавек. Офісныя плошчы за два гады скараціліся на 2/3.

Wargaming у 2022 годзе адкрыў новыя офісы ў Бялградзе і Варшаве (усяго ў кампаніі адкрытыя офісы ў 10+ краінах). Літоўскі офіс Wargaming уваходзіць у топ-3 ІТ-кампаній паводле выплачаных падаткаў і ў топ-3 паводле колькасці супрацоўнікаў сярод кампаній з беларускімі каранямі ў Літве (штат каля 990 чалавек). 

PandaDoc

Выдае софт для аўтаматызацыі дакументаабароту. Утвораная ў 2011 годзе. Заснавальнікі — Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк.

У 2020 і 2021 гадах PandaDoc уваходзіла ў лік найлепшых працадаўцаў ЗША сярод стартапаў па версіі Forbes. Таксама кампанія з’яўляецца адной з самых хуткарослых у ЗША. Увосень 2021 года PandaDoc прыцягнуў інвестыцыі і стаў аднарогам.

За год да гэтага Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк ініцыявалі стварэнне прыватнай ініцыятывы па зборы грошай для беларускіх сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію пасля падзей жніўня 2020. 

У верасні 2020 года ў офісе кампаніі прайшлі ператрусы. Чатыры супрацоўнікі PandaDoc апынуліся ў СІЗА, іх абвінавацілі ў махлярстве. Пазней траім з іх змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА. Даўжэй за ўсіх у няволі ўтрымліваўся менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў. Ён выйшаў на волю толькі ў жніўні 2021, амаль праз год пасля затрымання, пасля чаго пакінуў Беларусь. Летам мінулага года стала вядома, што Віктар Куўшынаў сышоў з PandaDoc і стаў CEO міжнароднай кампаніі SE Ranking.

У 2021 годзе PandaDoc адкрыла офісы ва Украіне і Польшчы, а ў лютым 2022 года ліквідавала юрыдычную асобу ў Беларусі. Экс-дырэктар мінскай PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч яшчэ ўвосень 2020 стварыў новую кампанію «ПЦІ Салюшнс», якая займаецца распрацоўкай софту і з’яўляецца рэзідэнтам ПВТ. Інфармацыі пра дзейнасць кампаніі няма.

OneSoil 

Беларускі стартап, які ў 2017 годзе стварылі Вячаслаў Мазай, Усевалад Генін і Саша Якаўлеў. Стварае праграмы і анлайн-платформу для маніторынгу стану пасяўных плошчаў, павелічэння ўраджайнасці і эканоміі рэсурсаў. Прадукты кампаніі будуюцца на алгарытмах машыннага навучання і аналізе касмічных здымкаў. У 2021 годзе алгарытмы OneSoil штодня аналізавалі 5+ млн палёў.

У 2021 годзе OneSoil прыцягнуў 5 млн долараў ад двух заходніх фондаў. Увосень таго ж года Слава Мазай, які займаў пасаду СЕО ад моманту заснавання OneSoil, перайшоў на пазіцыю дырэктара па інавацыях. Каманду ўзначаліў новы СЕО са Швейцарыі Мортэн Шміт.

Улетку 2022 года Мазай сышоў з кампаніі. Але яшчэ на пачатку 2022 года стала вядома, што OneSoil выйшаў з ПВТ і фактычна спыніў працу ў Беларусі. Ад сакавіка мінулага года беларуская юрыдычная асоба ТАА «Уансоіл» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Агратэх-стартап працягвае працаваць са Швейцарыі і Польшчы. Таксама кампанія спыніла ўсе камерцыйныя аперацыі ў Расіі. 

Flo Health

Кампанія заснаваная ў 2015 годзе Дзмітрыем і Юрыем Гурскімі.

Выпускае праграмы ў сегменце жаночага здароўя Flo. Апошнія тры гады праграма з’яўляецца найпапулярнейшай у App Store у катэгорыі Health&Fitness. Паводле даных кампаніі, у праграмы 250+ мільёнаў унікальных карыстальнікаў у свеце. 

Увосень 2021 года Flo закрыла інвестыцыйны раўнд B і стала амаль аднарогам (ацэнка кампаніі вырасла да $800 млн).

На пачатку 2022 года з’явілася інфармацыя аб сыходзе Flo з Беларусі. Пазней стала вядома пра ліквідацыю кампаніяй беларускай юрыдычнай асобы. Цяпер офіс распрацоўкі знаходзіцца ў Вільні. За 2022 года каманда літоўскага офіса вырасла ў 4 разы. Таксама кампанія мае прадстаўніцтва ў Нідэрландах і ЗША. Штаб-кватэра Flo — у Лондане. 

Targetprocess

Кампанію заснаваў у 2004 годзе Міхаіл Дубакоў. Флагманскі прадукт — сістэма кіравання аджайл-праектамі для буйных кампаній. 

Увесну 2018 года Targetprocess прыцягнула 5 мільёнаў долараў ад інвестфонду «Зубр Капітал» і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Пазней Міхаіл Дубакоў адышоў ад аперацыйнага кіравання Targetprocess і заняўся новым праектам — Fibery. 

У лютым 2021 года Targetprocess купіла амерыканская кампанія Apptio — глабальны пастаўшчык рашэнняў у галіне кіравання тэхналагічным бізнэсам.

У Targetprocess у Беларусі працавала каля 100 спецыялістаў. Але яшчэ вясной 2022 года каманда рэлакавалася з Беларусі ў Польшчу. Мінскі офіс ліквідуецца.

Fibery

Платформа для менеджменту праектаў. Стартап у 2019 годзе заснаваў Міхаіл Дубакоў пасля сыходу з Targetprocess.

У маі 2021 года Дубакоў пераехаў з Мінска на Кіпр. У ліпені Fibery прыцягнула 3,1 млн долараў. Крыху пазней кампанія выйшла з ПВТ у сувязі з ліквідацыяй мінскага офіса. Як патлумачыў Дубакоў, большасць супрацоўнікаў кампаніі пакінула Беларусь, каманда перайшла на аддалены рэжым працы, неабходнасць у развіцці офіса ў Мінску адпала. Канчаткова кампанія была ліквідаваная ў жніўні 2022 года. 

Fibery падняла $52 млн. Дубакоў расказвае пра справы
Fibery падняла $5,2 млн. Дубакоў расказвае пра справы
Па тэме
Fibery падняла $5,2 млн. Дубакоў расказвае пра справы
Wannaby

Праект запусцілі ў 2017 годзе Юрый і Аляксей Мельнічкі. Стартап займаецца распрацоўкамі ў сферы AR-commerce. Галоўныя прадукты — праграмы для віртуальнай прымеркі касметыкі (Wanna Nails) і красовак (Wanna Kicks).

Увесну 2022 года кампанію купіў Брытанскі маркетплэйс Farfetch за 29,4 мільёна долараў. У мінскім офісе працавала 60+ чалавек, пасля ўгоды яны сталі супрацоўнікамі Farfetch. Сёння, мяркуючы з Linkedin, супрацоўнікаў у Мінску не засталося, яны працуюць з Літвы, Польшчы, Кіпра. Ад лета мінулага года кампанія ў Беларусі знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. 

Vochi

AI-рэдактар, які ўмее распазнаваць аб’екты на відэа/фота і накладваць эфекты. Стартап заснаваны ў 2019 годзе Іллём Лесуном, Ганнай Буглаковай, Васілём Касніцкім, Сяргеем Малюціным. Гэта партфельны праект інвестыцыйнай кампаніі Bulba Ventures Юрыя Мельнічка і Андрэя Аўсіевіча.

За два гады ад моманту заснавання Vochi прыцягнуў каля 4 мільёнаў долараў. Сярод інвестараў — Angelsdeck, A. Partners, TA Ventures, Kolos VC, Startup Wise Guys, Flyer One Ventures, а таксама топ-менеджары беларускага Verv і эстонскага Bolt. 

Пры канцы 2021 года Vochi купіла амерыканская Pinterest. Сумы ўгоды бакі не раскрылі. Эксперты, апытаныя dev.by, казалі пра сумы ад 15 да 100 млн долараў. У чэрвені гэтага года Pinterest абвясціла пра адкрыццё офіса ў Варшаве. Ядром варшаўскага офіса планавалі зрабіць каманду Vochi. Мінскі офіс кампаніі ліквідуецца. 

Замежныя кампаніі з офісамі распрацоўкі ў Беларусі, якія сышлі  

WorkFusion

Амерыканская кампанія, заснаваная Максам Янкелевічам (выпускнік Масачусецкага тэхналагічнага інстытута) і Андрэем Волкавым (выпускнік Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута) у 2010 годзе. Займаецца распрацоўкай тэхналогій для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў. У 2017 годзе партнёрам WorkFusion па падрыхтоўцы рашэнняў па аўтаматызацыі ў фінансавым, медыя- і трэвал-сегментах стаў EPAM.

Dealroom (еўрапейская сетка краўдсорсінгавых платформаў) ацаніла кошт WorkFusion ў 880-1,3 мільярда долараў. Аналітыкі інвестыцыйнага буціка ASER Capital ацанілі кампанію яшчэ вышэй — у 5,5 мільярда долараў.

У мінскім офісе (акрыўся ў 2012 годзе) працавала больш за 100 супрацоўнікаў. Ад восені 2022 года юрыдычная асоба ў Беларусі ліквідуецца

Playrix

Уваходзіць у топ-5 найбуйнейшых паблішараў у свеце. Заснаваная ў 2004 у расійскай Волагдзе. Галаўны офіс размешчаны ў Дубліне. У студзені 2019 года 100% Playrix перайшлі да кіпрскай «Рым’ют Холдінгс Лімітэд». У верасні 2020 года кампанія ацэньвалася ў 7,8 мільярда долараў.

Кампанію ў Беларусі Playrix зарэгістравала ў снежні 2018 года. У 2019 годзе яна ўступіла ў ПВТ і інвеставала ў капітал беларускай студыі Vizor Games. У мінскім офісе на пачатку 2022 года працавала каля 100 чалавек.

Восенню 2022 года заснавальнікі заявілі, што Playrix сыдзе з Беларусі і Расіі, закрые ўсе офісы, а таксама спыніць аперацыйную дзейнасць у гэтых краінах.

Пазней кіпрская «Рым’ют Холдынгс Лімітэд», якая з’яўляецца ўласнікам Playrix, перадала беларускі актыў — «Плэйрыкс Бі Уай». Новым уласнікам кампаніі стаў грамадзянін Беларусі Уладзімір Акімаў. 

Appodeal

Сэрвіс для аптымізацыі даходаў ад мабільнай рэкламы, арыентаваны на распрацоўшчыкаў мабільных праграм. Праект у 2014 годзе запусціў расійскі бізнэсовец Павел Голубеў.

У 2018 годзе кампанія адкрыла офіс распрацоўкі ў Мінску. Тут працавала 50+ чалавек. Восенню 2020 года Павел Голубеў заявіў пра планы адкрыць офіс па-за межамі Беларусі і рэлакаваць супрацоўнікаў з Мінска.

Цяпер у кампаніі адкрытыя падраздзяленні ў трох лакацыях — у Осціне, Барселоне і Варшаве. Мінскі офіс ліквідуецца ад пачатку мінулага года. 

EIS Group

Амерыканская кампанія, заснаваная ў 2007 годзе. Адная з вядучых сусветных кампаній, якія ствараюць прадукты для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў страхавых кампаній. 

У ліпені 2021 года EIS прыцягнула больш за 100 мільёнаў долараў ад міжнароднага інвестфонду TPG. Кампанія заяўляла, што частка інвестыцый пойдзе на развіццё мінскага офіса — яго планавалі пашырыць на 30%. Але ў гэты момант мінскі офіс, у якім працавала каля 250 супрацоўнікаў, ліквідуецца. 

Адначасова летась EIS прыкладна на 30% павялічыла штат літоўскага офіса. Таксама літоўскае падраздзяленне EIS патрапіла ў топ-50 кампаній сектара «інфармацыя і сувязь» паводле выплачаных падаткаў — 1,7 мільёна еўра за тры кварталы. 

Кампаніі з беларускімі каранямі, якія засталіся 

SayGames

Самы папулярны беларускі паблішар і адзін з найбуйнейшых мабільных выдаўцоў (паводле колькасці спамповак) у свеце паводле даных App Annie (2021). Агульная колькасць спамповак гульняў — 3+ млрд. 

У беларускім офісе працуе 45 чалавек (даныя з профілю на dev.by). таксама ў кампаніі ёсць офісы ва Украіне і на Кіпры. У студзені мінулага года COO Say Games Дзяніс Вайханскі паведаміў dev.by, што кампанія была і застаецца ў Беларусі. Кампанія працягвае наймаць супрацоўнікаў, у тым ліку для працы ў РБ.

Gismart

Беларуска-брытанскі мабільны распрацоўшчык і паблішар. У кампаніі працуе каля 300 супрацоўнікаў, чацвёра з іх — у мінскім офісе. Таксама частка каманды працуе ў Польшчы (пры канцы 2022 быў афіцыйна адкрыты офіс у Варшаве), Украіне, Партугаліі і Вялікабрытаніі.

Летась Gismart адкрыла некалькі карпаратыўных хабаў у Еўропе і абвясціла аб пераходзе на фармат працы Remote First. Таксама кампанія плануе пашырыць штат у Польшчы і іншых краінах Еўрасаюза. Планаў па развіцці мінскага офіса Gismart не агучвала.

Playgendary

Міжнародны распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў. Кампанія ўваходзіць у топ-5 самых папулярных паблішараў з беларускімі каранямі. 

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў, у снежні 2021 — студзені 2022 у кампаніі працавала каля 700 чалавек. Улетку іх колькасць скарацілася да 350+. Штат беларускага офіса скараціўся са 120 (станам на кастрычнік 2021) да 40 чалавек.

Улетку мінулага года, паводле інфармацыі крыніц, Playgendary звольніла да 200 чалавек у розных лакацыях, у тым ліку ў Мінску. Некаторыя супрацоўнікі былі звольненыя пасля падпісання кантрактаў з офісам на Кіпры. Гучалі здагадкі, што мінскі офіс плануецца закрыць. Але пакуль няма афіцыйнай інфармацыі пра ліквідацыю юрыдычнай асобы ў Беларусі. 

Easybrain

Буйны распрацоўшчык мабільных гульняў, спецыялізуецца на галаваломках і лагічных гульнях. Ад 2021 года з’яўляецца «дачкой» шведскай Embracer Group, якая купіла кампанію з беларускімі каранямі за 640 мільёнаў долараў. 

У кампаніі працуе каля 300 чалавек. Колькі з іх у Беларусі — невядома. Пры канцы 2021 года ў беларускім офісе працавала каля 180 супрацоўнікаў. У профілі ў LinkedIn каля 130 супрацоўнікаў Easybrain пазначылі ў якасці асноўнай лакацыі Беларусь. Але на сайце кампаніі няма згадкі пра беларускі офіс. Ёсць толькі кантакты кіпрскага офіса. 

Belka Games

Студыя з’яўляецца стратэгічным партнёрам AppLovin — сусветнай мабільнай рэкламнай платформы. У 2019 годзе Belka Games прыцягнула стратэгічныя інвестыцыі ад AppLovin, якая на той момант ацэньвалася ў 2 мільярды долараў. Па выніках 2021 года Belka Games увайшла ў топ-3 паводле памеру атрыманай выручкі сярод паблішараў з беларускімі каранямі (2 месца).

Паводле інфармацыі крыніц, яшчэ ў 2021 годзе кампанія ўвяла мараторый на найманне ў РБ. Ахвотным пераехаць даюць магчымасць уладкавацца ў замежных падраздзяленнях. Кампанія мае офісы ва Украіне, Грузіі, Польшчы, Літве, Чарнагорыі і на Кіпры. У пераліку лакацый Беларусь адсутнічае.

Замежныя кампаніі з офісамі распрацоўкі ў Беларусі, якія засталіся

Playtika

Адзін з найбуйнейшых у свеце распрацоўшчыкаў мабільных гульняў са штаб-кватэрай у Ізраілі. 

У публічных справаздачах кампаніі ад другой паловы 2020 года Беларусь пастаянна фігуруе ў фактарах рызыкі (раз і два) праз нестабільную палітычную сітуацыю.

У офісе Playtika ў Мінску ў дакрызісныя гады працавалі 600 чалавек. У 2020 годзе кампанія зарэгістравала юрыдычную асобу ў Польшчы, куды паступова перавезла палову мінскага офіса (паводле звестак ізраільскага выдання Globes).

У сярэдзіне снежня 2022 года Playtika за адзін дзень скараціла офісы ў Мінску і Варшаве. Паводле даных заходніх СМІ, усяго было звольнена больш за 600 чалавек, або 15% штату. На афіцыйным сайце Playtika няма вакансіі для працы ў Беларусі. Але дагэтуль нават чутак пра магчымае закрыццё мінскага офіса кампаніі не было. 

Mapbox

Амерыканскі стартап, пастаўшчык карыстальніцкіх карт для вэб-сайтаў і праграм. Офісы і прадстаўніцтвы ў ЗША, ЕС, Японіі, Беларусі ды інш. Агульная колькасць супрацоўнікаў — больш за 500 чалавек.

У 2017 годзе Mapbox купіў беларускі стартап MapData, на базе якога ў Мінску быў створаны R&D цэнтр Mapbox. Мяркуючы з профілю на dev.by, у мінскім офісе працуе каля 190 супрацоўнікаў. 

Вясной 2021 года кампанія заяўляла, што збіраецца пашыраць сваю прысутнасць ва ўсім свеце, уключаючы R&D-цэнтр MapBox ў Мінску. 

Rakuten Viber

Міжнародная кампанія, якая ўваходзіць у склад Rakuten Inc. з цэнтрамі распрацоўкі ў Беларусі, Ізраілі, Грузіі (офіс у Тбілісі адкрылі ў 2022). Глабальны штат — 500+ супрацоўнікаў, з іх у Беларусі каля 140.

У 2020 годзе кампанія часова закрывала офіс у Беларусі праз перабоі з сувяззю.

У лістападзе мінулага года стала вядома пра звальненні ў офісах Viber, у тым ліку ў Мінску. Прычыны — пагаршэнне фінансавых паказчыкаў і сітуацыя ў рэгіёне. Але інфармацыі пра магчымае закрыццё офіса няма.

SK Hynix

Холдынг SK Hynix уваходзіць у топ-3 сусветных вытворцаў паўправаднікоў і спецыялізуецца на вытворчасці рашэнняў на аснове паўправадніковай памяці тыпу DRAM і NAND Flash, а таксама КМОП-сэнсараў.

Беларускае падраздзяленне SK Hynix было адкрытае ў 2014 годзе. Кампанія займаецца распрацоўкай убудаванага праграмнага забеспячэння і верыфікацыяй кантролераў цвёрдацельных назапашвальнікаў (SSD) і назапашвальнікаў мабільных прылад. Рашэнні выкарыстоўваюцца ў прадуктах сусветных кампаній і лідараў індустрыі. 

Да вайны ва Украіне ў мінскім офісе SK Hynix працавала больш за 200 чалавек. Ад лета мінулага года кампанія актыўна рэлакавала супрацоўнікаў у Гданьск для працы ў кампаніі Solidigm. Гэта даччыная структура SK Hynix, якая была створана ў выніку ўгоды з Intel. Паводле слоў супрацоўнікаў, сёлета мінскі офіс могуць закрыць.

Як зыход прадуктавікоў уплывае на рынак

Пацікавіліся ў экспертаў, як зыход прадуктовых кампаній адбіўся на ІТ-рынку. Ці будзе вяртанне рынку ў стан «бадзішопаў для непатрабавальнага заказчыка»? Ці адбылося вымыванне прадуктовых кампетэнцый? Ці можна казаць пра абнуленне перспектыў развіцця для рынку, кампаній і спецыялістаў?

Фаўндар сэрвіснай кампаніі, СЕО стартапа: «Будзе зніжацца колькасць і якасць тэхнічных талентаў»

— Цяпер сусветная эканоміка знаходзіцца ў стане рэцэсіі. Кошт грошай у развітых краінах расце, што прыводзіць да скарачэння інвестыцый у ІТ, у тым ліку венчурных. Гэта перашкаджае росту стартапаў, паколькі магчымасці фінансавання ў Беларусі абмежаваныя ў параўнанні з ЗША або ЕС. Нават у найлепшыя гады яны ў значнай ступені залежалі ад замежнага венчурнага капіталу. Гэта прыводзіць да зніжэння попыту на распрацоўшчыкаў. Акрамя таго, кліенты і інвестары не наважваюцца ўдзельнічаць у распрацоўцы прадуктаў/праектаў у Беларусі праз негатыўную рэпутацыю краіны.

Беларусь дамаглася поспеху ў ІТ-індустрыі, але яшчэ не дасягнула таго ўзроўню, каб Захад мог залежаць ад яе паслуг і не звяртаць увагі на праблемы з правамі чалавека і дапамогу расійскай агрэсіі ва Украіне. Для параўнання, у Беларусі на парадак менш распрацоўшчыкаў, чым у такіх краінах, як Германія, дзе налічваецца 900 000 прафесійных інжынераў-праграмістаў. Нягледзячы на гэта, у Беларусі былі створаныя ўмовы для росту і пазітыўнае асяроддзе навучання для новых распрацоўшчыкаў.

Але. Гэта было да 2020. У цяперашні час расце колькасць распрацоўшчыкаў, якія з’язджаюць у пошуках лепшых магчымасцей, цікавых праектаў і бяспекі, што абцяжарвае пошук настаўнікаў для новых распрацоўшчыкаў.

У выніку будзе назірацца зніжэнне як колькасці і якасці тэхнічных талентаў, так і ўзроўню заработнай платы. На жаль, малаверагодна, што гэтая тэндэнцыя будзе абарачальнай у сярэднетэрміновай перспектыве.

Нават калі Беларусь зробіць разварот на 180 градусаў у пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі і ваенны канфлікт ва Украіне раптоўна завершыцца, мы ўжо знаходзімся ў сітуацыі, калі вяртанне на ўзровень і тэндэнцыі пачатку 2020 зойме многія гады.

Хэдхантар і кар’ерны кансультант: «Канкурэнцыя сярод ІТ-спецыялістаў працягвае расці»  

— Масавы зыход прадуктовых кампаній і кваліфікаваных працаўнікоў з Беларусі значна змяніў сітуацыю на рынку працы.

Аднак ПВТ усё яшчэ рана засяваць азімымі. Змены не такія крытычныя, як здавалася 10 месяцаў таму. За шмат гадоў беларусы навучыліся хутка адаптавацца да ўзрушэнняў і здольныя захоўваць добра хаваны аптымізм у любой сітуацыі, — адзначае прафесійны хэдхантар і кар’ерны кансультант, кіраўнічы партнёр ARTITERA Аляксей Нямковіч.

Пра сыход з Беларусі

— Для беларускага ІТ-бізнэсу існуюць два фактары ад’езду:

  • Кампанія мяняе дыслакацыю, бо калі яна гэтага не зробіць, то страціць ключавых кліентаў. Страта кліентаў амаль напэўна прывядзе да краху бізнэсу.
  • Бізнэс не бачыць для сябе развіцця. Многія міжнародныя кампаніі сышлі з Беларусі і Расіі, і ўзаемазвязаныя і інтэграваныя бізнэсы, напрыклад, тыя, хто ажыццяўляў сэрвісныя функцыі, не могуць працягваць бягучую дзейнасць.

Калі заказчыкі знаходзяцца ў Еўропе, то працаваць наўпрост з беларускімі кампаніямі яны не стануць, паколькі пакутуе іх рэпутацыя. Магчыма, яны наплявалі б на рэпутацыю дзеля звышпрыбыткаў, аднак баяцца трапіць на другасныя санкцыі з боку ЗША.

Таму ў айцішных кампаній, якія працуюць з еўрапейскім рынкам, няма выбару. Яны вымушаныя ладзіць рэлакейт, калі іх бізнэс-мадэль вытрымлівае дадатковыя выдаткі. Або выкарыстоўваць «паравозік», у якім умоўныя немцы наймаюць сербаў, тыя звяртаюцца да грузінаў, а ўсю працу робяць беларускія распрацоўшчыкі, якія дружна памянялі лакацыю ў сваіх акаўнтах у лінкедзіне.

Што тычыцца вяртання рынку ў стан «бадзішопаў для непатрабавальнага заказчыка», то да тых жа індусаў нам усё яшчэ далёка. Калі попыт на ІТ-прадукты на сусветным рынку пакажа рост, то прыцягваць да распрацоўкі будуць усіх, хто на яе здольны. Таленавітыя юрысты і падатковыя кансультанты і раней знаходзілі для сваіх кліентаў з ІТ спосабы ўзаемадзеяння і атрымання грошай з «недружалюбных» юрысдыкцый. 

Пра попыт на айцішнікаў і пошук працы

— У трэцім і чацвёртым кварталах 2022 у сувязі з памяншэннем колькасці вакансій і павелічэннем колькасці рэзюмэ ў ІТ, канкурэнцыя сярод ІТ-спецыялістаў працягнула расці — 7,5 рэзюмэ на адную вакансію (даныя rabota.by). На рынак выйшлі тыя, хто трапіў пад скарачэнне альбо не захацеў рэлакавацца.

Так, цяпер суіскальнікам, якія хочуць знайсці працу ў ІТ, трэба прыкладаць больш намаганняў для атрымання прапановы працы. Аднак попыт ёсць, і гэта попыт на гатовых кваліфікаваных спецыялістаў.

Нашмат складаней знайсці працу джунам. Усё менш кампаній гатовыя інвеставаць сілы і сродкі ў іх развіццё. Трэба павышаць іх экспертызу, ментарыць, навучаць — гэта доўгатэрміновыя ўкладанні, і часцей за ўсё іх плён дастаецца іншым кампаніям. Бо ў адрозненне ад краін Усходняй Азіі беларусы значна часцей мяняюць працу — сярэдні тэрмін знаходжання ў адной кампаніі меншы за тры гады.

Пра заробкі

 — Практычна па ўсіх даследаваннях рынку працы ў гарызонце 7-8 мінулых гадоў сярэдні заробак ІТ-спецыялістаў у прадуктовых кампаніях быў вышэйшы, ніж у аўтсорсе. Усё так і выглядае, калі глядзець толькі на лічбы ў ведамасці і на назвы пазіцый. Толькі часцяком спецыялісты на ідэнтычных пазіцыях у прадукце і аўтсорсе мелі вельмі розную кваліфікацыю, досвед і ўзровень падрыхтоўкі. І ў прадуктовых кампаніях тэхнічны ўзровень спецыялістаў быў суб’ектыўна вышэйшы.

Сукупны даход ІТ-спецыялістаў цяпер змяніўся за кошт змяненняў у структуры выплат.

У сярэднім заработная плата спецыялістаў знізілася. Але гэта хутчэй часовая з’ява, звязаная з прыпыненнем міжнародных праектаў і нявызначанасцю на рынку. Кампаніі, якія прывабліваюць ІТ-спецыялістаў, імкнуцца атрымаць больш за меншыя грошы, і пакуль ім гэта ўдаецца. А вось кошт рэдкіх, унікальных спецыялістаў не змяніўся, у шэрагу выпадкаў павялічыўся, і ёсць верагоднасць, што працягне расці.

Пра перспектывы

— ІТ-спецыялісты, якія адмовіліся пераязджаць, знаходзяць сабе праекты, дзе заказчыкамі выступаюць кампаніі, для якіх не прынцыповая лакацыя ў РБ, і шукаюць альтэрнатыўныя каналы пераказу грошай. Некаторыя адкрываюць ІП за мяжой або хаваюць лакацыі, працуючы праз VPN.

Ва ўмовах сыходу заходніх тэхналагічных гігантаў вырасце попыт на айцішнікаў у Беларусі і Расіі. Летась выйшаў указ № 136. ПВТ сумесна з Мінсувязі і інфарматызацыі будзе працаваць над укараненнем беларускіх ІТ-распрацовак унутры краіны.

Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам
Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам
Па тэме
Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам
Што чакае ІТ у 2023. Прагнозы топаў
Што чакае ІТ у 2023. Прагнозы топаў
Па тэме
Што чакае ІТ у 2023. Прагнозы топаў
Рынак вакансій у ІТ усё яшчэ не можа намацаць дно
Рынак вакансій у ІТ усё яшчэ не можа намацаць дно
Па тэме
Рынак вакансій у ІТ усё яшчэ не можа намацаць дно
Адток з ІТ пры канцы 2022 — 1000+ спецыялістаў на месяц
Адток з ІТ пры канцы 2022 — 1000+ спецыялістаў на месяц
Па тэме
Адток з ІТ пры канцы 2022 — 1000+ спецыялістаў на месяц
«Будзе горш». Джун спытаў ці памёр рынак — яму адказалі
«Будзе горш». Джун спытаў, ці памёр рынак — яму адказалі
Па тэме
«Будзе горш». Джун спытаў, ці памёр рынак — яму адказалі
Какое будущее у ИТ в Беларуси. Говорят CEO
Какое будущее у ИТ в Беларуси. Говорят CEO
По теме
Какое будущее у ИТ в Беларуси. Говорят CEO

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

7

В условиях ухода западных технологических гигантов вырастет спрос на айтишников в Беларуси и России. В прошлом году вышел указ № 136. ПВТ совместно с Минсвязи и информатизации будет работать над внедрением беларуских ИT-разработок внутри страны.

Мое мнение, что это та величина, которой можно пренебречь

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
10

Внутренний рынок, а рейты будут мирового уровня? Очень сомнительно. Значит нужны дополнительные мотиваторы. Пряников на всех не хватает, значит кнут. Остаётся только гадать какой, на ум приходят удлинённое распределение, бронь от призыва, разрешение на выезд за границу и так далее, с нарастанием уровня маразма.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 лютага 2023, 10:27

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
7

Я сомневаюсь, что средний айтишник после закрытия границ будет жить лучше, чем средний милиционер.
Потому что - зачем?
Открытые границы - тот крошечный фактор, который создавал международную конкуренцию на белорусском рынке рабочей силы. Сейчас его не станет, и будем брать по-привычке, стоимостью.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
5

255 Рублей по распределению, а можно распределение и до 5-15 лет увеличить

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
7

Все мы ждём в комментариях только одного человека с его неиссякаемыми заказами)

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

да он же тролль) Не все понимают его слишком толстый (а может слишком тонкий?) юмор

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

В условиях ухода западных технологических гигантов вырастет спрос на айтишников в Беларуси и России. В прошлом году вышел указ № 136. ПВТ совместно с Минсвязи и информатизации будет работать над внедрением беларуских ИT-разработок внутри страны.

В России уже внедрять хотят - убирать бронь от мобилизации у айтишников) Так что все на Front

-10

IT в экономике Беларуси весьма специфичная сфера.

В отличие, например, от швейцарской компании Stadler который производит (производил) поезда в РБ для РБ "беларуское IT" работает почти полностью на экономику Запада, в основном на США.

В 2021 г. резиденты ПВТ пополнили бюджет на 736 млн рублей. Это
736 ÷ 2.5 = 302.4 млн. USD
736 ÷ 2.6 = 290.7 млн. USD

Да, ещё 13% (раньше было 9%) от зарплаты IT шников идёт в бюджет. Но это тоже не так много.

ITприносит в РБ валюту. Да, но это средства частных компаний. И не вся эта валютная выручка остаётся в РБ.

Так что получается что вся эта заваруха с уходом IT из Беларуси не так сильно бьёт по беларуской экономике и властям. А вот сами IT шники страдают от этого сильнее.

7

Так что получается что вся эта заваруха с уходом IT из Беларуси не так сильно бьёт по беларуской экономике и властям.

Два разных понятия "экономика" и "бюджет". Экономика оценивается через ВВП, а не бюджет. Да и в бюджете цифра вполне приличная. Можно ее изменярять в школах или больницах. Можно в зарплатах силовиков.
Ну да ладно. Вывод то какой? Ваш вывод. Я свой сделал, но хотел бы понять, для чего Вы это написали.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 лютага 2023, 12:32

-4

Мой вывод вы процитировали.

Для чего написал? Ну вы же тоже пишете здесь свои мысли/ рассуждения.
Для чего?

0

Ну вы же тоже пишете здесь свои мысли/ рассуждения.

И всегда готов ответить, еслт непонятно написал

Мой вывод вы процитировали.

Ну если это вывод, то у нас в стране много чего не сильно бьет.

14

Почему вы посчитали только прямые налоги, но забыли про косвенные, а именно они занимают основную долю поступлений в бюджет (НДС - в районе 30%, акцизы в районе 8%). Эти цифры невозможно посчитать отдельно для разных страт, но одновременно логично, что более обеспеченные группы населения и потребляют больше, то есть выше "среднего" уплачивают в бюджет косвенных налогов.

IT приносит в РБ валюту, которая тут же меняется на рубли и выплачивается в виде зарплаты + сопутствующие расходы на налоги, аренду офисов, электроэнергию и т.д. Прибыль IT в РБ из-за схемы деятельности и специфики юрисдикции близка к нулю, а точка прибыли в США, на Кипре и т.д. По факту, вся выручка от экспорта IT попадает в систему и стимулирует потребление внутри страны, давая доход условному Слуцкому мясокомбинату, Минскому молокозаводу, клининговой компании, бару, автосервису и т.д. При этом в среднем ценовая категория товаров выше, то есть и производитель получает большую номинальную маржу.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

Ага, а уже из НДС и акцизов идет республиканский бюджет, а значит на зарплаты милиции, КГБ, прокурорам и судьям. Можно легко оценить рабочий с зарблатой 1500р и айтишник с 6к руб, платя 28% налогов от акцизов и НДС, кто больше спонсирует режим

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
-2

Айтишник ваш не курит (акциз), не пьёт (акцыз), да и вообще после 65 помирать не торопится (пенсия), спортом занимается каналья. Пусть Польшчу обирает.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 лютага 2023, 17:42

Anonymous
Anonymous
1

Откуда такие идеальные айтишники? Помню когда ещё в офис ходили процентов 30-40 курили, как и в среднем в стране, может чуть ниже только процент. А уже как бухали-не у каждого рабочего хватит денег так заливаться.

Anonymous
Anonymous
-1

ещё акцизы в бензине, обуви, моторном масле и чём-то ещё

-15

ну просто айтишнику хочется чувствовать свою значимость, вот и придумывают что без них всё загнётся, но всё никак не загибается)) уже 3 год одно и тоже, одно и тоже...

6

не загнется ничего ни без айтишников. ни без Беларускалия, ни без НПЗ и других предприятий. Экономика вообще не убиваема по определению и она стабилизируется всегда на определенном уровне. Вопрос только в том, на каком уровне она будет (эта самая экономика есть даже в самой нищей стране мира).
Проблема только в том, что потеря человеческого капитала и медленное развитие экономики ведет к отставанию от соседей, а это увеличивает вероятность, что страна превратиться в банального поставщика рабочей силы без больших перспектив самостоятельного развития.

-4

и до и после пвт рб была поставщиком рабочей силы в старны соседей, только основные направления менялись, что то опять не клеится в этом мощном предсказании

1

смешались в кучу люди, кони. вопрос стоит в постепенной деградации и обнищании, а в последствие в полном утрате суверенитета. вы не переживайте, за три года вы явного результата не увидите, чтобы прямо все рухнуло. а вот в исторической перспективе вполне. должно смениться еще хотя бы одно поколение. и я не злорадствую. обычный процесс эволюции ( в данном случае отрицательный). когда образование окончательно скатится к уровню "поставить крестик в ведомости", тогда и увидите. и я не сгущаю краски, этот процесс уже виден. ведь в школы пришли выпускники БГПУ, которых брали с 15-20 баллами тестирования. кого и чему они научат - вопрос риторический. а образование - базис развития. а рабочую силу можно поставлять квалифицированную или нет. как раз последние три года вызывают отток первых. а работяга без инженера нафиг не нужен, так уж устроено. на текущих еще хватит, а вот дети и внуки хлебнут по-полной. очень жаль (

-1

как-то непонятно. можно еще раз?

-2

преподы которые преподавли у меня в школе и закончили универ лет так 30-40 назад тоже были не умнее пробки, и приходилось учить всё самому и с репетиторами тк даже решение уравнения другим способом (который они видимо не знали) вызывал у них гнев, и в решебнике по которому они проверяли было другое решение)))) ну так и о чём это говорит, может о том что образование всегда было отстающим, смысл добавлять в школьную программу то чему эти преподы научить не могут, +раньше просто небыло явной оценки, и эти 15-20 баллов были не видны? вот смотрите какая хорошая девочка ходит поёт и танцет, давайте ей 5 поставим, а то что она профиль свой не знает всем пофигу, так было всегда. И сейчас всё якобы деградирует, а вот раньше то умные были и преподы и студенты))) +1 мощное предсказание

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 лютага 2023, 15:18

0

Укажете на мое предсказание, а то я стараюсь в условиях неопределенности не делать выводов? Или вы опровергаете мысль, что дельта в доходах с соседями способствует оттоку рабочей силы, то есть сокращению потенциала территории, откуда идет этот самый отток в условиях сокращения рождаемости и численности населения, его общего старения?

Нет, конечно, принципиально в трудовой эмиграции нет особого криминала (на отдельных периодах это даже хорошо, когда в условный кризис денежные переводы гастарбайтеров помогают). Но это в случае их замещения на месте или высокой вероятности возврата уехавших. Пока же, видимо, есть проблемы, учитывая, что в Польше (официальные данные последней стороны) 26000 белорусов учится в школах (чуть больше 2% от общего числа в районе миллиона) + 11 000 студентов, которых выпихивают из РБ фактически отказом от взаимного признания дипломов. Ну, и там ходили недавно слухи, что отсрочку от армии могут получать только студенты-дневники ВУЗов РБ (не знаю, приняли или нет последнее)

-2

подумайте на досуге, что отток населения в будущем при определённых условиях может способствовать экономическому росту, люди которые ехали учится в ту же польшу уезжали с мыслью что в рб всё плохо и тд, они не приедут в большинстве своём обратно, а уже если сильно хочется, есть процедура нострификации диплома, после чего тот же польский диплом будет признан аналогом какого нибудь универа в рб

2

copycat, ну, расскажите мне, как отток населения из РБ и вообще ухудшение демографии в будущем поспособствует росту ВВП (читай экономическому росту) РБ до 100 миллиардов долларов (такая задача когда-то ставилась, если не ошибаюсь). Рекорд был чуть меньше 80 млрд в середине 10-х годов. Варианты с бьющим фонтаном условной нефти из-под земли или денежных переводов из-за границы по варианту Молдовы не рассматриваем, как нереальный почти в первом случае, и ведущих к гигантским проблемам во втором. Ну, еще можно, конечно, рассмотреть вариант летящего в тартарары доллара США, но там уже всем будет не до ВВП явно). Приведете пример?

А так, конечно, вы круто списали 11 тысяч белорусских студентов. Обычно страны наоборот привлекают выходцев обратно или отправляют своих студентов в другие страны учиться с компенсацией оплаты и условием возвращения, но тут вопрос решается в другом направлении)))

Siarhei S
Siarhei S Full Stack Developer в EPAM
5

До войны ИТ занимала 6% ВВП страны. Много это или мало, судить экспертам. В деньгах потери может не существенные, но технологическое отставание увеличится. Ну и наивно полагать, что только ИТ теряет квалифицированных специалистов. Просто ресурс про ИТ. А так сейчас большой исход во всех сферах

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

от швейцарской компании Stadler который производит (производил) поезда в РБ для РБ

Не верно, производили поезда для экспорта в ЕС, Украину и РФ - а значит не хуже айти приносило валюту

-10

моя как работала, так и продолжает. людей тоже набираем. это, кстати, стало несколько проще, чем раньше, но не сильно. причем на рынке стало больше именно сильных спецов, которые не боятся остаться без работы тут и носом крутят как и раньше.

-6

ну это примерно как некоторые в рб не верят что в европе никто не замерзает зимой, так и тут доказывать что после того как они уехали критически ничего не изменилось дело неблагодарное)) и первые и вторые фантазиями живут

2

"критически" - это когда тов майору премию не смогут выплатить?
Так этого никогда не произойдёт. Россия оплатит избиения змагаров.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 лютага 2023, 23:22

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

тем временем расия: бюджет обеспечен на 50%, и получают валюты из РБ

1

на колонии хватит, чтобы штаны не падали. Главное чтобы обнищание было постепенным. Люди любят стабильность

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Так на колонии ничего не тратят, а нужным лицам они приносят прибыль. Это же рабский труд, а то что они производят - потом продают.

0

Это цифры за 1 месяц и они необязательно могут говорить о тенденции (вполне может оказаться, что активно авансировали расходы, поэтому надо смотреть структуру, которую нам никто не покажет). Если ситуация продлится в течение еще пары месяцев, то можно задаваться вопросами