Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«У Калінінградзе было непрыемнае пытанне». Як беларусы едуць дадому праз трэція краіны

Праз «дружалюбную» Еўропу, Азію і Блізкі Усход.

34 каментарыя

Праз «дружалюбную» Еўропу, Азію і Блізкі Усход.

Закрытыя памежныя пераходы на мяжы з ЕС, стрэс ад чэргаў і памежнага кантролю, выбарачных праверак і патэнцыйных праблем падахвочваюць беларусаў-рэлакантаў шукаць альтэрнатыўныя шляхі дадому. Каб зрабіць пашпарт, вырашыць пытанні з маёмасцю, пабачыць блізкіх.

Сабралі гісторыі пра тое, як айцішнікі вярталіся ў Беларусь праз трэція краіны.

Змест

Праз Калінінград

— Трэба было вырашыць пытанне з нерухомасцю. Аўтобус Гданьск — Мінск едзе вельмі доўга. Таму ехаў аўтобусам да Калінінграда, потым самалётам да Мінска і тым жа шляхам назад.

Час праходжання польска-расійскай мяжы залежыць ад колькасці ўкраінцаў у аўтобусе: прыкладна паўгадзіны на кожнага. Яны (украінцы) пішуць нейкія паперы, і кожнага потым дапытваюць.

Транспартныя кампаніі імкнуцца перасадзіць пасажыраў, якія прайшлі памежны кантроль, на аўтобусы, у якіх ёсць месцы, і якія едуць раней, але самі чакаюць да апошняга пасажыра. І гэта можа заняць вельмі шмат гадзін. Ёсць імавернасць, што памежнікі выпусцяць пасажыра пешшу, тады можна выклікаць таксі да Калінінграда, калі ёсць расійскія грошы. Паездка не вельмі дарагая, дадатак паказваў нешта паміж 1000 і 1500 расійскіх рублёў (11—16 долараў).

На зваротным шляху ўкраінцаў таксама правяраюць больш дбайна, чым астатніх, але ўжо не так доўга. Іх просяць ісці першымі, каб не затрымліваць астатніх, аднак ужо не дапытваюць, а проста трымаюць у некалькі разоў даўжэй каля стойкі. Нягледзячы на гэта, праходжанне расійскай мяжы ўсё адно заняло 3-4 гадзіны: проста ўвесь час дзесьці стаялі бессэнсоўна, наперадзе нікога не было. Польскую прайшлі даволі хутка.

Пра палёт Калінінград — Мінск асабліва расказваць няма чаго: на расійскім баку памежны кантроль у абодва бакі, параўнальна доўгі. Людзі ў форме сканавалі пашпарты і задавалі пытанні: куды лячу, навошта, чым займаюся ў Польшчы. Штампаў не ставілі. Прыхільнасці не заўважыў.

З беларускага боку кантроль быў толькі перад вылетам з Мінска, лайтовы. Пашпарты правяралі, але агулам там не было адчування праходжання мяжы.

Адзіны непрыемны момант — па прылёце ў Калінінград памежніца даволі агрэсіўна спыталася, ці ёсць прычыны, па якіх не мог перасекчы беларускую мяжу. Патлумачыў, што ў паўночную частку Польшчы так бліжэй, і ўвогуле на мяжы з Беларуссю можна стаяць суткі і больш. Пасля гэтага яе тон памяняўся на больш спакойны, іншых здарэнняў не было.

Праз Бялград

— На пачатку сакавіка я ездзіла з Еўропы ў Мінск праз Бялград і Маскву. З рэйсам Air Serbia ніякіх праблем, акрамя цаны (яна вельмі высокая) і самога факту, што ляціш у РФ.

Прылёт у Шарамеццева. Пашпартны кантроль для неграмадзян РФ рухаецца вельмі-вельмі павольна. Мужчын-украінцаў часта адпраўляюць на дадатковыя праверкі. Мяне як дзяўчыну з беларускім пашпартам прапусцілі хутка, спыталіся толькі, адкуль прыляцела.

У Маскве чакана не працуюць плацежныя карты, так што трэба мець альбо сяброў у РФ, альбо наяўныя расійскія рублі. І частковую слепату, каб не заўважаць банераў на вуліцах.

З Масквы ў Мінск — на хуткасным цягніку РЧ. Пры куплі білета трэба падаць даныя пашпарта. Пасадка ў цягнік таксама па пашпарце, прычым праваднікі правяраюць, каб усё супадала. Калі нешта не так, яны робяць фота пашпарта і кудысьці адпраўляюць для выпраўленняў. Памежнікаў або нейкіх дадатковых праверак па дарозе ў маім выпадку не было.

Я прыязджала абмяняць пашпарт. Старому заставалася чатыры месяцы, а альтэрнатывы не было, бо ў маёй краіне няма паспяховых кейсаў выдачы падарожных дакументаў беларусам. Заказала біяметрычны, бо па паскоранай працэдуры ён робіцца на два дні хутчэй і пры падачы ў АГІМ стары пашпарт не забіраюць.

У АГІМ усё прайшло штатна, нічога нечаканага. На падачу на біяпашпарт прыносіш з сабой толькі стары пашпарт і пацвярджэнне аплаты (або плаціш на месцы праз АРІП). Анкету запаўняе супрацоўнік, з заяўніка — толькі подпіс, адбіткі пальцаў і лічбавае фота. Пашпарт быў гатовы праз два дні (паводле паскораных нарматываў — пяць), але праз выхадныя я забрала яго толькі на пяты. У чацвер падалася, у аўторак забрала. 

На вылеце з Масквы я паказала расійскім памежнікам новы біяпашпарт, але яны папрасілі яшчэ і беларускую ID-карту. Можа быць, таму, што ў біяметрычным няма кірылічнага імя.

Праз Дубай

— Прыязджала ў Беларусь у студзені. Ляцела рэйсам Дубай — Дамадзедава, потым цягніком у Мінск. Назад такі ж шлях праз два тыдні. 

У аэрапорце памежны кантроль прайшоў хутка: глядзелі пашпарт, але не бачыла, што канкрэтна. Спыталі, адкуль лячу, і аддалі пашпарт. Перада мной стаяў грамадзянін Украіны, яго адразу павезлі, як нам сказалі, у іншы аэрапорт, дзе больш сур’ёзны дагляд. Не ведаю, праўда гэта ці не, але сказалі, што туды ўсіх украінцаў адпраўляюць незалежна ад аэрапорта прыбыцця.

Яшчэ перада мной была пара — руская і эстонец, якія разам жывуць у Расіі. Расіянку прапусцілі адразу, а эстонца адправілі на размову. Адпусцілі хутка.

На зваротным шляху спыталіся, куды лячу і што я там забылася. Сказала, што жыву, больш пытанняў не было. Пра мэту візіту ў Расію не пыталіся.

Пры пасадцы ў цягнік (звычайны, не «Ластаўка») у Маскве праваднік сказаў: «Наступным разам пры браніраванні білета пішыце таксама імя па бацьку». Пасля адпраўкі ён прыйшоў у купэ і выпісаў імя па бацьку з пашпарта.

Па дарозе з Мінска (ехала ўжо «Ластаўкай») пра адсутнае імя па бацьку ніхто нічога не казаў. Праз цягнік праходзілі расійскія памежнікі, але ні ў кога дакументаў не глядзелі.

 У Маскву прыехалі своечасова і без прыгод.

Праз Казахстан

— У мяне перад вяртаннем дадому гэтай зімой былі справы ў паўночных абласцях Казахстана плюс трэба было праведаць сябра ў Маскве, таму маршрут у Мінск праклаў праз казахстанска-расійскую мяжу.

Калі ў «Белавія» няма акцыі, то так увогуле і танней, і ў пэўным сэнсе зручней: да прымежных расійскіх рэгіянальных цэнтраў ходзяць т. зв. «таксі» (проста прыватнікі, якія набіраюць поўны салон пасажыраў і развозяць па адрасах), а ўнутраныя расійскія рэйсы, як правіла, недарагія. Дарэчы, квіткі на расійскіх сэрвісах можна купляць картай «Белкарт» (банкі прапануюць і лічбавыя). 

«Таксі» прывозіць проста ў аэрапорт, адтуль — самалёты ў Маскву, Санкт-Пецярбург або з перасадкай у Мінск.

Мяжу таксісты звычайна праходзяць хутка, рэйсавыя аўтобусы, бывае, затрымліваюцца з-за небесстаронняга стаўлення да грамадзян Цэнтральнай Азіі (неказахстанцаў), якія едуць праз Казахстан транзітам. Нашай машыне пашанцавала — прыехалі ноччу на пустую заставу. Памежны кантроль, зрэшты, быў не вельмі прыемны: і казахстанца, і расійца зацікавіў мой маршрут перад прылётам у Казахстан, расійскі памежнік, здаецца, да таго ж адсканаваў маю шэнгенскую візу. Ну, і ўсё на гэтым.

Далей — проста. Чаканне рэйса ў аэрапорце і прызямленне ў Маскве. 

З Масквы ў Мінск можна даехаць не толькі цягніком ці аўтобусам, але і маршруткай ці нават спадарожнай машынай. На мяжы расійцы тармозяць любы аўтатранспарт, але зусім ненадоўга.

Я пасля пары дзён у Маскве паехаў у Мінск маршруткай. Наш мінівэн спынілі на трасе літаральна на дзве хвіліны: расійскі памежнік зазірнуў у салон і папрасіў усіх адкрыць пашпарты. Мімаходзь глянуў, не беручы ў рукі, і адпусціў. Здаецца, іх асноўная задача — пераканацца, што ўсе пасажыры беларусы ці расійцы (грамадзянам трэціх краін перасячэнне мяжы РФ — РБ па зямлі забаронена).

Праверка аўтобусаў, чуў, займае 10-15 хвілін, але кажуць, што памежнік можа падысці не адразу, і тады аўтобус чакае.

З пацешнага: у машыне са мной ехала дзяўчына-масквічка — у мінскі аэрапорт. Яна не сказала, куды ляціць, заўважыла толькі, што для яе палёт з «Мінск-2» — самы танны і хуткі варыянт.

«Досмотр занял полтора часа». Релоканты рассказали про повышенный контроль на границах
«Досмотр занял полтора часа». Релоканты рассказали про повышенный контроль на границах
По теме
«Досмотр занял полтора часа». Релоканты рассказали про повышенный контроль на границах
«Автобус был забит как на Новый год». Что на границе после потери +2 пунктов пропуска
«Автобус был забит как на Новый год». Что на границе после потери +2 пунктов пропуска
По теме
«Автобус был забит как на Новый год». Что на границе после потери +2 пунктов пропуска
На польскай мяжы пастрожыліся праверкі беларусаў з візамі PBH
На польскай мяжы пастрожыліся праверкі беларусаў з візамі PBH
Па тэме
На польскай мяжы пастрожыліся праверкі беларусаў з візамі PBH
«Колькі зарабляеш?». Што правяраюць на мяжы і ў аэрапорце летам
«Колькі зарабляеш?». Што правяраюць на мяжы і ў аэрапорце летам
Па тэме
«Колькі зарабляеш?». Што правяраюць на мяжы і ў аэрапорце летам

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

Так и через Грузию можно

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
6

посмотрела цены на билеты белавиа из грузии - откуда столько денег взять бедным релокантам, в одну сторону 300 долларов перелет. такие билеты европейцам недоступны, слишком дорого для них. они виззэйром экономят по 9.95 покупают

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 красавіка 2024, 11:50

0

эти билеты на визэйр по 9.95, они сейчас с тобой в одной комнате?

Anonymous
Anonymous CEO в Десантно-велосипедный взвод "Морские ежики"
4

Я встречаюсь с родителями в Европе на середине пути из США - например в Дании. Границу РБ не пересекала уже много лет - да и желания такого за собой не замечаю. По родным действительно скучаю. А по «песочку» не сказала бы. У родителей есть многолетний шенген. На автобусе до Вильнюса они всегда доезжают не более чем за 5-6 часов. Это в Варшаву всегда очередь из автобусов. В Вильнюсе на самолет и до пункта назначения.

-8

Скажите спасибо пану, который перекрыл вам кислород на границах, оставил один ботлл нэк на всю страну. А самым ярым сторонникам кавалерки напоминаю, пока вы сутками стоите в очередях в Бресте, в это же время грузовые поезда спокойно себе гоняют через западные границы. Такие вот санкции и «барацьба з рэжимам»)) Ну а вы можете продолжать петь оды пану и летать через Антарктиду с пересадками за XXXX суммы😁

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 красавіка 2024, 11:12

Anonymous
Anonymous CEO в Десантно-велосипедный взвод "Морские ежики"
6

Лучше вообще не ездить в РБ если такая возможность есть. И тогда и очередей нет, и нервная система не страдает.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-9

Ну и че ты тогда забыла на сайте про белорусское it? Если ты даже сюда возвращаться не планируешь. Что, ностальгия по сыркам замучала?))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 красавіка 2024, 11:26

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
10

какое ж белорусское айци если без впна сюда не пускают комментировать. давно уже свой сайт конструктивным айтишникам сделать пора, с аутентификацией по паспорту и соревноваться кто лучше Президента похвалит

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
7

Я всё ждал, когда это случится и - о чудо! Оказывается даже у бывалых сапогов со стажем подгорает публично. Это говорит о том, что теряешь квалификацию. Привыкли там в своей будке за колючкой, что уже и послать некому публично, а тут вас так стебут :) Неблагодарная работа, все болезни от нервов начинаются. А вот работал бы на заводе, там бы тебя только мастер ругал. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 красавіка 2024, 13:56

Anatole Salanevich
Anatole Salanevich Engineer, Entrepreneur в Salaniewicz
5

Идите на завод работать или колхозы поднимайте. Меньше проблем будет с нервами, но это не точно :)

nursultan
nursultan LEAD в Astana
-10

потому что обычный бот с придуманной историей

Anonymous
Anonymous CEO в Десантно-велосипедный взвод "Морские ежики"
7

Это уже что-то новое. Не забудь перелогиниться.

Anonymous
Anonymous CEO в Десантно-велосипедный взвод "Морские ежики"
4

То ты пишешь, что сайт про польское айти, а теперь переобуваешься. Ты сначала методичку выучи.

7

Это не диагноз, это социальный лифт.
Так бы коровам хвосты крутил, а тут - в айти роте с врагами сражается на форуме, на окладе, хату наверняка арендную дадут, а за отдельные заслуги - норку в кредит на КГ.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-2

Так это ж все просто ответная реакция, на твою завозку мигрантов - не делай вид из себя жертвы

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

table
table Table в Database

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-5

Правда в этом есть. Какие-то препятствия создаются и с той стороны. Например, у меня белорусский паспорт старого образца - в него нельзя поставить шенген. С ним нельзя податься на гринкарту (которая через лотерею). Европа и США хотят новый паспорт, который действует не дольше 10 лет. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]. Получить его без заезда в родную страну и тюрьму я тоже не могу. Тут уже земляки постарались. Даже россияне могут менять паспорта, не возвращаясь домой.

Итого. Сидеть без шенгена или сидеть в тюрьме - что посоветуете?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 красавіка 2024, 15:51

table
table Table в Database
4

что за бред? с каких пор с паспорт старого образца (который не биометрический, я так понимаю) нельзя. поставить шенген? Всем ставят, а ты особенный?

-3

И ведь кто-то за этот коммент плюсы ставит. Паспорта, выпущенные больше 10 лет назад, не принимаются: https://europa.eu/youreurope/citizens/travel/entry-exit/non-eu-nationals/index_en.htm

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 красавіка 2024, 14:07

1

Похоже, некоторые прыткие юноши тут не в курсе, что раньше в РБ выдавали паспорта на 20 лет

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 красавіка 2024, 17:37

table
table Table в Database
-2

про это уже известно давным-давно (лет 10 назад так точно уже выдавали на 10 лет и шенген примерно столько же перестали ставить в паспорта старше 10 лет). И если ты даж не соизволил паспорт поменять (даже когда его можно было поменять за границей без заезда в бсср) - ну сам себе буратино, тогда тебе шенген не нужен. А если у тебя нету шенгена - значит ты в бсср. А если ты в бсср - значит можешь и паспорт поменять)) Шах и мат)

3

В голове у вас бсср. Меня в школе вахтеры примерно так же отчитывали за порванный крючок на куртке

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

table
table Table в Database

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

2

ездил в Калининград делать доверенность (в Беларуси принимают рос доверенности). 6ч продержали автобус на границе.
ps. сам Калининград - мега депрессивное место, особенно если сравнивать с Гданьском.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

это наша область. наш Президент на нее давно права Белоруссии озвучил.

"Почему говорю "наши калининградцы"? Я Ельцину и нынешнему президенту Владимиру Владимировичу Путину часто говорю, когда обсуждаем какие-то проблемы: Калининград — это наша область, мы за нее отвечали и отвечаем прежде всего."

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 красавіка 2024, 11:42

table
table Table в Database
0

зря смотался, кмк. Там где принимают росс доверенности примут и польскую (ну и с переводами и апостилями). А для особенных операций покатит только от нотариуса из бсср

0

по сложности перевод + апостиль = 10 поездок

table
table Table в Database
2

шутишь что ли? апостиль на польскую доверку в Варшаве ставят день в день если сам приедешь. Можешь не ехать - тогда будет почтой и дольше.