Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ці ёсць ІТ-жыццё ва Узбекістане? Меркаванні беларускіх рэлакантаў праз паўгода

Ад сакавіка, калі ва Узбекістан рэлакаваліся некаторыя беларускія ІТ-кампаніі, прамінула дастаткова часу. Спыталі чатырох айцішнікаў, якія дагэтуль у Ташкенце, як яны ацэньваюць ІТ-жыццё ў гэтай краіне.

15 каментарыяў
Ці ёсць ІТ-жыццё ва Узбекістане? Меркаванні беларускіх рэлакантаў праз паўгода

Ад сакавіка, калі ва Узбекістан рэлакаваліся некаторыя беларускія ІТ-кампаніі, прамінула дастаткова часу. Спыталі чатырох айцішнікаў, якія дагэтуль у Ташкенце, як яны ацэньваюць ІТ-жыццё ў гэтай краіне.

«Беларусаў тут не так і шмат. Расійцаў — маса»

— Жыву ва Узбекістане ад сёлетняга сакавіка. На той момант з Беларусі ўжо не было квіткоў ані ў Грузію, ані ў Арменію, то кампанія прапанавала Ташкент.

Першым часам нам вельмі дапамагаў мясцовы IT Park (у 2019 годзе ўрад Узбекістана заснаваў тэхналагічны парк праграмных прадуктаў і інфармацыйных тэхналогій, які стаў чымсьці накшталт беларускага ПВТ — заўв. dev.by). Яго прадстаўнікі сустрэлі нас па прылёце, падагналі мікрааўтобус, развезлі па гасцініцах. Нават дапамаглі мне валізу дацягнуць да нумара, бо я госць у іх краіне.

І потым IT Park таксама падтрымліваў. Вылучыў юрыстаў, эканамістаў, каб яны кансультавалі прыезджых у розных пытаннях. Напрыклад, дапамаглі нашай кампаніі вельмі хутка адкрыць тут офіс. Знайшлі агенцтва нерухомасці, якое зрабіла нам зніжку. Нават карпаратыў у гонар трохгоддзя парку ладзілі за кошт дзяржавы! На тле новай хвалі рэлакантаў з Расіі ладзяць усякія канферэнцыі для новапрыбылых. Але мяне такое не цікавіць, я ўжо дасведчаны, скажам так.

Так, тут ёсць сайты для пошуку працы, у тым ліку спецыялізаваны рэсурс па падборы спецыялістаў, дзе можна размяшчаць рэзюмэ і вакансіі. Плюс тут адкрылі офісы шматлікія кампаніі накшталт iTechArt і EPAM (таксама ў спісе рэзідэнтаў IT Park ёсць EXADEL і Itransition — заўв. dev.by).

Што тычыцца падаткаў, калі ты наёмны працаўнік кампаніі-рэзідэнта парка, то падатак аўтаматычна робіцца 7,5%. У Беларусі я плаціў 14%, то-бок заробак прыкметна павялічыўся.

Ці ёсць тут супольнасць айцішнікаў? Ёсць агульны чат рускамоўных рэлакантаў у тэлеграме і асобныя чаты па гарадах. Але беларусаў тут не так і шмат, насамрэч. Вось расійцаў маса.

Як ва Узбекістане ставяцца да новапрыбылых? Цяпер не ведаю, бо на рынку нерухомасці пачаўся моцны крызіс. Вельмі моцна падаражэлі кватэры, іх проста няма. А людзі з Расіі працягваюць прыбываць. Але вось у сакавіку, куды б я не зайшоў, мяне ўсе лічылі мясцовым. Бо тут шмат славян з грамадзянствам Узбекістана. Напрыклад, я здымаў кватэру ў рускай, якая за сваё жыццё так і не вывучыла ўзбекскай.

Усюды ёсць свае плюсы і мінусы. Многія мае знаёмыя з’ехалі з Узбекістана ў Грузію. Па большай частцы таму, што ў Ташкенце, у адрозненне ад Тбілісі, не робяць PBH-візы. Але маё меркаванне — у Грузіі горш. Там ідзе дыскрымінацыя на ўзроўні банкаў, палітыкаў. А ва Узбекістане прэзідэнт казаў, што перажывае за рэлакантаў, «як яны ператрываюць тут 40-градусную спёку».

Я б сказаў, што не планую жыць доўга ва Узбекістане або Грузіі. Альбо ў адной развітай краіне, альбо буду жыць у розных, а тут, ва Узбекістане, атрымліваць заробак і захоўваць дакументы. Жыццё адное, а тут моцна ўсё адстала. Няма ніякай працы, акрамя аддаленай на развітыя краіны.

Ташкент. Фота Anna Romanova для https://www.pexels.com

«Ва Узбекістане адзін з самых нізкіх сярэдніх заробкаў у Сярэдняй Азіі»

— Я падпісаны на тэлеграм-групу IT Park і ведаю пра іх імпрэзы. Але быў толькі на адной — у азнаямленчых мэтах, і тое не да канца.

Даклады рабілі на рускай, англійскай і ўзбекскай. Імпрэза ладзілася, хутчэй, для мясцовых. Там былі даклады ад спецыялістаў з розных сфер, яны расказвалі сваю гісторыю станаўлення ў ІТ, а таксама пра цяперашнія перспектывы і магчымасці.

Што ва Узбекістане можа не спадабаецца беларусам? Адсутнасць сэрвісаў, да якіх прызвычаіліся ў Беларусі, напрыклад, па дастаўцы прадуктаў. Яны тут ёсць, але на вельмі-вельмі ранняй стадыі развіцця, і ўзровень камфорту ад іх выкарыстання ніжэйшы, чым у РБ. Гэта можна экстрапаляваць і на іншыя сэрвісы са сферы паслуг. Яны тут не развітыя або адсутнічаюць.

Якасць інтэрнэту ўнутры краіны — норм, але затык здараецца ў расійскую гадзіну пік (час, калі людзі ў Расіі пачынаюць актыўна карыстацца інтэрнэтам, прыблізна праз гадзіну пасля канца працоўнага дня). Маршруты на еўрапейскія айпішнікі ляжаць праз Расію. Гэта раздражняе, бо ў Беларусі няма такой праблемы. Аддалена працаваць, у прынцыпе, можна, але вось воблачны геймінг часам ускладнены.

Тут яшчэ момант. Разам з нейкай суб’ектыўнай нездаволенасцю, якая ў кожнага свая, прысутнічае нечакана высокая цана арэнды. Я чытаў, за жытло, якое раней было 700$, цяпер хочуць 1000$. За такія грошы ёсць сэнс ехаць у Польшчу і здымаць там.

Мне здаецца, ва Узбекістане не так моцна адчуваецца прыезд расійцаў, бо з Расіяй няма простай мяжы, і не кожны расіец можа сабе дазволіць рушыць далей за Казахстан. Да таго ж ва Узбекістане адзін з самых нізкіх сярэдніх заробкаў у Сярэдняй Азіі. Так што не-айцішнікам тут рабіць няма чаго.

Тут таннейшая электрычнасць, цёплае надвор’е большую частку года, вялікі выбар для ўнутранага турызму. Адносна недарагія паслугі. Ва Узбекістане ёсць свае плюсы, але трэба быць гатовым імі карыстацца. Я зараз пра карупцыю. Бо калі сістэма працуе пэўным чынам, то самы эфектыўны спосаб знаходзіцца ў ёй — гэта дзейнічаць паводле яе правілаў.

Ташкент. Photo by Sergio Franklin on Unsplash

«Аднаго разу нават быў вялікі банкет для прыезджых»

— Так, IT Park моцна дапамагаў буйным кампаніям з рэлакейтам першым часам. Прыезджых сустракалі з самалёта, дапамагалі з квіткамі (ці нават чартарам), пошукам месцаў у гасцініцы, жытлом, медыцынай, садамі і школамі ды многімі іншымі пытаннямі. Вельмі моцна дапамагло тое, што яны скасавалі атрыманне дазволу на працу для супрацоўнікаў рэзідэнтаў парка.

Часта IT Park сам піша мне пра нейкія свае імпрэзы. Раней такіх было шмат.

У сакавіку-красавіку парк арганізоўваў экскурсіі, і аднаго разу нават быў вялікі банкет для прыезджых. Цяпер мерапрыемстваў стала паменш, і яны больш рэкламнага характару або накіраваныя на кіраўнікоў кампаній.

У асноўным аб’явы пра айцішныя імпрэзы можна знайсці ў чаце ІТ-рэлакантаў «Рэлакейшн — IT», але там вельмі багата флуду, і ўсе запрашэнні губляюцца. Яшчэ ёсць канал IT Park Livechat і «Рэлакейшн ва Узбекістан», там звычайна праскокваюць аб’явы пра імпрэзы. Наконт айцішнай тусоўкі не чуў, думаю, усе спробы сабрацца не ўвянчаліся поспехам.

Цяпер з маіх знаёмых больш за палову раз’ехалася. Але частка па-ранейшаму жыве ва Узбекістане. Чаму з’ехалі? Колькі людзей, столькі і меркаванняў. Мне асабіста тут падабаюцца горы. Можна кожныя выходныя наведваць новыя вадаспады, цясніны і пікі.

Ташкент, спецыі на базары. Unsplash. 

Што тычыцца мінусаў, то так, з інтэрнэтам тут бываюць праблемы, як і з электрычнасцю. Моўнага бар’ера няма толькі ў Ташкенце, ну, можа, яшчэ ў Самаркандзе. І я думаю, што не ўсім падабаюцца ўсходнія тонкасці. Тут усюды трэба таргавацца на рынках, крам нармальных няма, аўто — толькі Chevrolet і па касмічнай цане. Няма каршэрінгу, толькі трохі ровары і самакаты.

Банкі — асобная размова. У кожным банку, у кожнай касе — свае правілы, і часта гэта не закон, а адсутнасць ведаў супрацоўнікаў.

Напрыклад, захочаш зняць долары. Сёння не выдадуць, а заўтра, калі пашанцавала, дадуць. Або заўтра іх ужо і няма. І так ва ўсім, выдаюць новы ўказ, а старыя не мяняюць, і блытаніна поўная ў законах, бухгалтэрыі фінансах.

Ці ўплывае мясцовая аўтакратыя на жыццё рэлакантаў? Думаю, што не. Але гэта пакуль ты чаго лішняга не напішаш. 

У цэлым, інфраструктура развіваецца хутка, будуюць школы і сады (што праўда, з настаўнікамі бяда). Гадоў праз пяць Ташкент стане вялікім сучасным мегаполісам. Але я б не хацеў затрымлівацца тут надоўга. Краіна ўсё ж нібы адстала гадоў на 10-15 ад той жа Беларусі. Ну і спачатку, калі ты толькі прыехаў, табе ўсё ўсміхаюцца, ты думаеш, ну, норм краіна. А потым выяўляецца, што ўсміхаліся не табе, а, умоўна, тваім грошам.

«Няма варожасці і шавінізму наогул»

— Жыву ва Узбекістане ад канца красавіка (толькі на 1,5 месяца ездзіў дадому). Пераехаў па рэлакацыі ў буйной аўтсорсінгавай кампаніі, прычым у маім выпадку рэлакацыя азначала ўладкаванне на працу. Раней я не быў айцішнікам.

Сцверджанне, быццам ва Узбекістане мала беларусаў, бо ўсе з’ехалі, пастаўлю пад сумнеў. Беларусаў тут менш, бо іх проста ў свеце менш, прыкладна ў 16 разоў, чым расійцаў. Плюс у бок Беларусі крыху менш нянавісці, санкцый, і пакуль няма мабілізацыі.

Я тут акукліўся ў сваёй тусоўцы чалавек на 10. Ведаю толькі, што быў хакатон унутры нашай кампаніі. У нас гэткая дзяржава ўнутры дзяржавы.

Наконт інтэрнэту — так, троху горшы, чым у Мінску. Але дрэнным б я яго не назваў. Тут лакальныя адрозненні, у канкрэтным доме, офісе ёсць месцы, дзе сувязь горшая. Наогул, «добры», «дрэнны» — гэта адносныя паняткі.

І тут амаль няма аптавалаконнага інтэрнэту. Хуткасць нашмат ніжэйшая за заяўленую ў параўнанні з Мінскам, абрывы здараюцца часцей, і сэрвіс у выпадку праблем горшы. Пракладка правадоў прымушае валасы на галаве варушыцца, як гэта выглядае. Але відэасувязь працуе добра (гэта як паказчык хуткасці). 

Ахвотна паверу, што з боку Узбекістана стаўленне да прыезджых больш усхваляванае. Няма варожасці і шавінізму наогул. Проста да іх пакуль не прыязджалі на танках і, спадзяюся, не прыедуць (прабачце такі злы жарт).

«Не так дёшево как ожидалось». Впечатления айтишников которые уехали в Узбекистан
«Не так дёшево, как ожидалось». Впечатления айтишников, которые уехали в Узбекистан
По теме
«Не так дёшево, как ожидалось». Впечатления айтишников, которые уехали в Узбекистан
Что бесит и радует в Узбекистане. Отвечают 25+ айтишников (никто не хочет оставаться)
Что бесит и радует в Узбекистане. Отвечают 25+ айтишников (никто не хочет оставаться)
По теме
Что бесит и радует в Узбекистане. Отвечают 25+ айтишников (никто не хочет оставаться)
Узбекистан ловит волну: что там предлагают айтишникам в 2022
Узбекистан ловит волну: что там предлагают айтишникам в 2022
По теме
Узбекистан ловит волну: что там предлагают айтишникам в 2022

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

5

Как только появилась возможность - сразу уехал из Узбекистана. После наплыва россиян - цены как в Европе, при этом инфраструктуры нету и сферы обслуживания - тоже. Как в Минске начала нулевых. Люди добрые, русский язык все понимают. Если надо ухать быстро - то хороший перевалочный пункт, на несколько недель или месяцев, на постоянку - большой вопрос. Культура существенно отличается, "своим" там стать скорее всего не получится. И смысла в этом нету.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 лістапада 2022, 11:57

4

Ну как вам сказать про "как в Европе". Двушка в новостройке уже стоит 800, хотя на пике наплыва пытались сдавать уже и по 1200. А еда, услуги и не дорожали - всё дёшево. Но жить тут всё равно я бы никому не советовал, только если зп получать, ибо ни моря, ни какой-то супер природы, ни крутого климата.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-5

Назовите хоть одну страну кроме РФ, в которой можно стать "своим". Я лично таких не знаю вообще. Ни Польша, ни США, ни Автралия, ни Канада.

5

В Польше чувствую себя гораздо больше "своим", нежели в Беларуси 🤷‍♂️

5

руский наш старший брат, нам хорошо жить с ним, говорит что нам делать и когда

5

Путешествие в Узбекистан, это как не самолет, а машина времени, которая улетает лет так на 20 назад :-) Тепло, "лампово", для меня - как воспоминания о юности :-)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 лістапада 2022, 12:01

3

В компании была мысль нанять много дешевых узбеков, но оказалось, что узбекский мид примерно равен минскому джуниору, а узбекский джуниор это как как минский школьник, который не прогуливал информатику и интересовался программированием. Может каких-то мануал куа там можно и нанимать или бежавших русских, но наем квалифицированного персонала за дешего там весьма сложный.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 лістапада 2022, 12:03

1

Да, тут вообще у народа как-то не принято качать мозги, к сожалению. Дети с дества приучены помогать родителям по их работе, хозяйству, в школе говорят сильно учителя не спрашивают: не сделал домашку - ну и ладно.

4

Природа там действительно красивая, это не только пустыня, как может показаться. Красивы старинные города - Бухара, Хива. Но одно дело туризм, другое - релокация.

2

Для меня Узбекистан - это просто место для получения зп с низкими налогами и низкими рисками по части блокировки карты/зп проекта. А жить можно где-то в другом месте. При том есть коллеги, кто живёт в РФ и РБ и получает зп в УЗ. Есть и Турция, Таиланд. В Грузии смысла нет, так как там 5% налоги, но делать так с Грузией из-за 2,5% экономии не стоит, там могут заблокировать карту, если все платежи будут заграницей.

0

Из Белоруссии вообще в Грузию не стоит ехать, столько рисков ради чего - чтобы 1% подоходного за ИП платить (малый бизнесс), и каждый раз бояться рассчитываясь google pay виртуальной картой привязаной к грузинской физической что тебя заблокируют.
И в ФСЗН на пенсию никто отчислений не делает - это сейчас ты молодой, а потом в Белоруссии собес насчитает минималку и как жить?

8

Аўтарытарная стабільнасьць і "парадачак" можа за адну ноч ператварыцца ў інфернальны п*ц. Не прыгадваеце такіх выпадкаў?

1

не будет так, у нас есть защитники стабильности, они этого не допустят

Anonymous
Anonymous React dev в United Federation of Planets
0

Из одной авторитарной страны в другую перехали...налоги ниже 😂 Люди ... думайте о будущем, а не об одномоментной "выгоде"

1

оказывается авторитарная страна авторитарной стране рознь