Індыйскія распрацоўшчыкі ўзламалі AirPods, каб дапамагчы бабулям са слыхавымі апаратамі
Тры распрацоўшчыкі з Індыі знайшлі спосаб актываваць функцыі слыхавога апарата ў AirPods Pro 2 у краінах, дзе Apple афіцыйна не падтрымлівае гэтай функцыі.
Тры распрацоўшчыкі з Індыі знайшлі спосаб актываваць функцыі слыхавога апарата ў AirPods Pro 2 у краінах, дзе Apple афіцыйна не падтрымлівае гэтай функцыі.
На пачатку лістапада Apple выпусціла абнаўленне софту, якое актывавала функцыі слыхавога апарата ў слухаўках AirPods Pro 2. Аднак гэтыя функцыі даступныя не ва ўсіх краінах, уключаючы Індыю. Група індыйскіх распрацоўшчыкаў знайшла спосаб абысці абмежаванні геалакацыі. Для пошуку абыходнага шляху распрацоўшчыкі спачатку вывучылі розныя спосабы, якімі iOS вызначае месца знаходжання прылады. Для прылад, якія працуюць толькі з Wi-Fi, існуе некалькі праверак.
Сервер правярае рэгіён Apple Store, да якога падключаная прылада, а таксама часавы пояс, мову і рэгіён, устаноўленыя на прыладзе. Акрамя таго, АС адпраўляе просты запыт вэб-сэрвісу Apple, які адказвае кодам краіны, у якой, з усяго відаць, знаходзіцца прылада. Выяўляецца, iOS таксама вывучае ідэнтыфікатары SSID, GPS-трыянгуляцыі і MAC-адрасы найбліжэйшых гаджатаў, уключаючы маршрутызатары, для вызначэння месца знаходжання прылады.
Распрацоўшчыкі стварылі самаробную клетку Фарадэя, якая блакуе сігналы ад іншых прылад. Клетку размясцілі на мікрахвалевай печы, якую абляпілі алюмініевай фольгай. Гэта дазволіла ім змяніць налады прылады і ўключыць функцыі слыхавога апарата. Устаноўка працавала, бо бытавыя мікрахвалевыя печы награваюць ежу з дапамогай электрамагнітных хваль, якія знаходзяцца на той жа частаце, што і сігналы Wi-Fi (2,4 ГГц). Па сутнасці, даследчыкі ператварылі сваю мікрахвалевую печ у глушылку Wi-Fi.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.