Google выпусціла праграму АІ-бота Gemini для iPhone
Цяпер карыстальнікі iPhone могуць бясплатна камунікаваць са штучным інтэлектам Google. Новая праграма Gemini з’явілася ў App Store ва ўсім свеце.
Цяпер карыстальнікі iPhone могуць бясплатна камунікаваць са штучным інтэлектам Google. Новая праграма Gemini з’явілася ў App Store ва ўсім свеце.
Google запусціла асобную праграму для свайго памочніка Gemini на iOS — дагэтуль карыстальнікі iOS павінны былі выкарыстоўваць праграму Google або браўзерную версію. Новая пргарама падтрымлівае тэкставыя падказкі на 35 мовах, акрамя таго, карыстальнікі могуць камунікаваць з Gemini з дапамогай функцыі Gemini Live на 12 мовах, уключаючы англійскую, іспанскую, французскую і інш. Gemini Live адлюстроўваецца як на Dynamic Island iPhone, так і на экране блакавання.
У праграме пры запуску з’яўляецца акно чата са спісам папярэдніх дыялогаў карыстальніка, які можа адпраўляць запыты з дапамогай тэксту, голасу або камеры. Да гэтага карыстальнікам iOS-прылад для доступу да Gemini даводзілася адкрываць праграму Google і пераключацца на адпаведную ўкладку. Акрамя таго, у верасні быў абноўлены віджат галоўнага экрана праграмы Google з наладжвальнымі ярлыкамі, якія дазволілі непасрэдна атрымаць доступ да Gemini адным націскам.
Карыстальнікі праграмы змогуць генераваць выявы з дапамогай мадэлі Google Imagen 3, а таксама выкарыстоўваць пашырэнні, каб задаваць Gemini пытанні пра даныя ў іншых уліковых запісах Google: Gmail, Карты, YouTube і Каляндар. Як і ўсе іншыя чат-боты, якія не падтрымліваюць Siri, Gemini мае некаторыя абмежаванні. Ён не можа змяняць налады або атрымліваць доступ да іншых праграм.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.