10 000 супрацоўнікаў у Індыі, ані слова пра Беларусь. Добкін і іншыя топы расказалі пра планы EPAM
У часе штоквартальнага сазвону з акцыянерамі кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін і фінансавы дырэктар Джэйсан Петэрсан расказалі пра планы кампаніі па росце даходаў і пашырэнні глабальнага штату. Пра Беларусь не згадвалі, але «попыт ва Усходняй Еўропе стабілізуецца».
Кіраўніцтва EPAM засталося задаволенае вынікамі трэцяга квартала і паляпшэннем сітуацыі з попытам. За ліпень–верасень кампанія атрымала самую вялікую ў гэтым годзе выручку (1,17 млрд долараў) і не збіраецца спыняцца.
За чацвёрты квартал EPAM збіраецца ліквідаваць адставанне па выручцы ад мінулага года і выйсці па выніках года на тую ж суму, што і ў 2023 — 4,69 млрд долараў. У кампаніі заяўляюць, што для гэтага ёсць усе перадумовы. Заказчыкі сталі больш інвеставаць у тэхналогіі.
— У чацвёртым квартале мы чакаем, што попыт у Паўночнай Амерыцы працягне стымуляваць рост выручкі ў рэгіёне. Акрамя таго, мы пачынаем бачыць пэўную стабільнасць попыту ў Еўропе, — расказаў Джэйсан Петэрсан.
Гендырэктар EPAM Аркадзь Добкін пацвердзіў, што ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе попыт паступова стабілізуецца:
— Мы гэта бачым па некаторых кліентах.
Паводле слоў Добкіна, з улікам аднаўлення попыту кампанія плануе павялічыць у Еўропе свае «вытворчыя магутнасці».
EPAM працягне купляць кампаніі
На пачатку верасня стала вядома пра куплю амерыканскай кансалтынгавай кампаніі Neoris за 630 млн долараў. Ужо ў кастрычніку EPAM паведаміў пра набыццё кансалтынгавай кампаніі First Derivative з Паўночнай Ірландыі за 300 млн долараў.
Добкін патлумачыў, што купля Neoris са стратэгічнага пункта гледжання дала кампаніі шэраг пераваг.
— У першую чаргу, гэта магчымасць выйсці на новыя прывабныя рынкі ў Лацінскай Амерыцы і некаторых краінах Еўропы. Дзякуючы ўгодзе, EPAM пашырыў сваю прысутнасць у Мексіцы, Калумбіі, Аргенціне і Бразіліі, а таксама ў Іспаніі і Партугаліі.
Паводле слоў Добкіна, угода дазволіла EPAM атрымаць «сапраўды моцны кліенцкі партфель і новыя магчымасці для росту з нашымі сумеснымі кліентамі».
— Яшчэ адная перавага — стварэнне магутнай і адзінай платформы Neoris у рэгіёне, якая, як мы лічым, будзе высока цаніцца ў Лацінскай Амерыцы і на іспана- і партугаламоўных рынках. У дадатак да ўкаранення сістэм распрацоўкі праграм, міграцыі ў воблака і аўтаматызацыі Neoris таксама распрацавала вельмі моцную практыку AI і SAP. Сёння кампанія прызнаная ў Лацінскай Амерыцы рэгіянальным лідарам рынку SAP, — адзначыў Добкін.
Кіраўнік EPAM заявіў, што кампанія плануе ў перспектыве новыя ўгоды. Паводле яго слоў, «гэта будуць невялікія набыцці з канкрэтнымі мэтамі».
Глабальны штат стане большым
Глабальны штат EPAM упершыню за два гады перастаў скарачацца. У трэцім квартале ён вырас з 52,7 да 53,2 тысячы чалавек. Штат вытворчых спецыялістаў EPAM за трэці квартал таксама вырас з 47 да амаль 47,8 тысячы.
— Мы скончылі трэці квартал з больш як 47,7 тысячы кансультантамі, дызайнерамі, інжынерамі і архітэктарамі, што на 1,5% менш, чым у трэцім квартале 2023 года. Аднак мы вярнуліся да паслядоўнага росту (каманды) упершыню за апошнія дзевяць кварталаў. Чысты прырост штата склаў 750 супрацоўнікаў, — адзначыў Джэйсан Петэрсан.
Кампанія, паводле яго слоў, чакае, што штат вытворчых спецыялістаў працягне расці і ў чацвёртым квартале на фоне стабілізацыі попыту на розных рынках.
У Індыі будзе 10000 супрацоўнікаў
Верагодна, асноўны прырост глабальнага штату адбудзецца за кошт далейшага пашырэння офіса EPAM ў Індыі. Гэтую лакацыі топы карпарацыі разглядаюць як адную з перспектыўных, таму інвестуюць у развіццё мясцовага падраздзялення.
За мінулы год штат індыйскага офіса вырас амаль на 20%. За гэты год каманда мае вырасці яшчэ на 40%.
— У Індыі мы задаволеныя тэмпамі росту, абумоўленымі попытам на дыферэнцыраваныя паслугі, а таксама тым, што нашае падраздзяленне ў большай ступені арыентаванае на распрацоўку прадуктаў у параўнанні з большасцю іншых гульцоў рынку паслуг. Нашыя інвестыцыі, пачатыя ў 2015 годзе, прыносяць свой плён. Толькі сёлета мы павялічылі каманду на 2 тысячы спецыялістаў (цяпер яна налічвае каля 9 тысяч супрацоўнікаў) і чакаем, што да пачатку 2025 года колькасць супрацоўнікаў у Індыі дасягне 10 тысяч чалавек, — расказаў Аркадзь Добкін.
EPAM укладваецца і ў пашырэнне каманды ў Заходняй і Цэнтральнай Азіі. Сёння ў гэтым рэгіёне працуе каля 7 тысяч чалавек. Акрамя таго, паводле слоў Добкіна, з улікам аднаўлення попыту кампанія плануе пашыраць каманду і ў Еўропе.
Офіс у Польшчы дае чысты прыбытак
У трэцім квартале EPAM павялічыў на 40% чысты прыбытак. Кіраўнікі ўдакладнілі, што на чыстым прыбытку адбіліся льготы, атрыманыя кампаніяй ад даследаванняў і распрацовак у Польшчы:
«Ільготы даюцца ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам. Прадпрыемствы могуць памяншаць падаткаабкладаную базу за кошт вылікаў па пэўных расходах, уключаючы выдаткі на аплату працы, пры ажыццяўленні інавацыйнай дзейнасці».
Паводле слоў Джэйсана Петэрсана, даванне льгот знізіла сабекошт выручкі. Таксама ён ацаніў эканамічную выгаду ад давання «польскай» льготы сумарна за мінулы і гэты год у 52 млн долараў. У чацвёртым квартале, паводле ацэнак Петэрсана, эканамічная выгада складзе каля 9 млн долараў.
А што з Беларуссю?
У часе штоквартальнага сазвону з акцыянерамі топ-менеджары EPAM не згадвалі Беларусі.
Штат кампаніі ў нашай краіне скарачаўся апошнія гады. Толькі за 2023 год ён зменшыўся на 20%. Пры канцы 2023 года ў офісах кампаніі ў Беларусі працавала 3,5 тысячы вытворчых спецыялістаў — гэта на 22% менш, чым пры канцы 2022 года. Апошні раз столькі вытворчых супрацоўнікаў у EPAM было 10 гадоў таму — у 2013 годзе.
Але за апошнія месяцы EPAM павялічыў колькасць прапаноў для працы ў беларускім падраздзяленні. Калі пры канцы жніўня на сайце кампаніі было каля 10 вакансій, то цяпер іх каля 30.
Што праўда, асноўная частка вакансій мае на ўвазе аддаленую працу. Пры гэтым вельмі шмат прапаноў для рэкруцёраў (як з вопытам, так і без). Таксама кампаніі патрэбныя фінансавыя аналітыкі, Administrative Office Specialist. А вось для тэхнічных спецыялістаў прапаноў не шмат. У прыватнасці, ёсць вакансія для Senior C/C++ Software Engineer.
EPAM памяншае колькасць грошай на рахунках у беларускіх банках
Інфармацыя пра Беларусь з’явілася ў абноўленай справаздачы кампаніі для Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША.
Як і ў папярэдніх справаздачах, інфармацыя тычылася рызык працы ў Беларусі ў тым ліку праз санкцыі, вайну ва Украіне і перагляд кліентамі ўмоў працы з кампаніяй. Таксама кампанія абнавіла інфармацыю пра актывы і сродкі на рахунках у беларускіх банках.
EPAM працягвае карэктаваць грашовыя сродкі ў банках Беларусі ў залежнасці ад патрэб беларускага офіса.
Калі за другі квартал кампанія павялічыла аб’ём сродкаў на рахунках у банках на 7 млн долараў, то за трэці квартал грошай у банках стала менш на 9 млн долараў (або на 23,5% ад пачатку года). Усяго пры канцы верасня на рахунках кампаніі ў банках Беларусі было 29,3 млн долараў — мінімальная сума сёлета.
Як адзначаецца ў справаздачы EPAM, у выпадку, калі аб’ём грашовых сродкаў перавышае суму, неабходную для падтрымання працы беларускага офіса, «кампанія размяркоўвае залішнія сродкі на рынкі з больш развітым банкаўскім сектарам, наколькі гэта магчыма».
Працягваюць плаўна скарачацца і актывы EPAM у Беларусі. Пры канцы верасня 2024 года яны ацэньваліся ў 46,6 млн долараў. Ад пачатку года іх кошт знізіўся на 3,3 млн долараў (або на 6,5%).
За апошнія амаль чатыры гады кошт актываў кампаніі ў Беларусі знізіўся амаль на 45 мільёнаў долараў (-40%).
ох уж эти слёзы, а ведь все лето в 20м долбили, что махания дубинками будут очень дорогими.
Это какими же необразованными дураками нужно быть, когда прямым текстом людям говорят очевидные вещи вида "Если биться головой об стенку, голову разобъеш. Если с разгона удариться о стенку, очень сильно разобьешь. Сова - птица. Муха - летает.", а люди кивают головами и лупятся головой об стенку, потому что так у них в секте заведено.
да, вообще лупить вместо 13% нужно хотя бы 40%, а лучше 60%. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024] говорят что ПВТ по налогам резко вверх пойдет, но, зато будет быстро :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 лістапада 2024, 13:55
У @hugnugospe даже спрашивать не буду. Он сам не сможет обьясеить, как это связано с написанным в статье.
Может кто то подскажет, зачем он это написал?
Да вовсе нет, белорусСкие льготы это очень хорошо и намного более эффективны [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 лістапада 2024, 13:56
Сбербанк, яндекс, ржд, [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024] и т.д.
Про то что люди 3 год не получают райзов и то что на остальные локации положили болт, менеджмент конечно промолчал. Зато покупают фирмы и развивают Индию. А вы дурачки работайте, вам бэйджики дадут за усердный труд.
давайте вам попробую относительно короткой и простой фразой сказать: белорусСкое направление, в случае наступления определенных событий будет полностью закрыто, но окно для того что бы переехать будет открыто некоторое время, если его конечно принудительно не закроют изнутри, последнее вполне может случиться, т.к. события могут привести к оттоку из Беларуси еще около 150..250 тыс человек в разных направлениях.
ПС: если война, то на уничтожение и выжженое поле - самизнаете кто и не только, эту стратегию выбрали. Что бы не поддержать её - отказать себе в удовольствии.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 лістапада 2024, 14:24
Впервые за два года штат перестал сокращаться и в третьем квартале вырос на 500 человек - то есть до этого только сокращался. И при этом за год нанято 2к индусов. Следовательно 1.5к гребцов уволено из других локаций. И компания планирует продолжать этот тренд.
Офис в Польше даёт чистую прибыль
т.е. это достижение?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лістапада 2024, 02:50
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да уж... Предатели. Страна им все, а они...
Страна дала дешевую раб силу и низкие налоги)) больше ничего
Ничего
не выкупаешь
ох уж эти слёзы, а ведь все лето в 20м долбили, что махания дубинками будут очень дорогими.
Это какими же необразованными дураками нужно быть, когда прямым текстом людям говорят очевидные вещи вида "Если биться головой об стенку, голову разобъеш. Если с разгона удариться о стенку, очень сильно разобьешь. Сова - птица. Муха - летает.", а люди кивают головами и лупятся головой об стенку, потому что так у них в секте заведено.
в смысле - на уровне 0? Это ж тоже сталибизация
на уровне того, что там есть сейчас.
пора доначислить налоги.
да, вообще лупить вместо 13% нужно хотя бы 40%, а лучше 60%. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024] говорят что ПВТ по налогам резко вверх пойдет, но, зато будет быстро :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 лістапада 2024, 13:55
Интересно, приговор брату Добкина (6.5 лет колонии) как то связан с динамикой активов ЕРАМ в Беларуси?
нет конечно. это же разные уголовные дела.
Так в Польше тоже льготы. Сейчас релоботы объяснят, что польские льготы это хорошо, а белорусские плохо.
Del
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 лістапада 2024, 17:50
У @hugnugospe даже спрашивать не буду. Он сам не сможет обьясеить, как это связано с написанным в статье.
Может кто то подскажет, зачем он это написал?
наводит тебя на мысль что Батька молодец, делает как и Польша
Да вовсе нет, белорусСкие льготы это очень хорошо и намного более эффективны [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 лістапада 2024, 13:56
Посчитали риски и перспективы и ушли в Индию
То есть. Будут наняты 10.000 индусов по рублю пучок?
Могу ли я поинтересоваться а как же мы?
Первый на вылет , жди RMа в гости ,чтобы проверил , прочел ли ты дайджест на внутренней стороне двери кабины гальюна.
Ох... Тогда я баррикадируюсь в гальюне и объявляю эту территорию своей собственной айти компанией.
Так тебе же ответили. Ты "стабилизировался".
Сбербанк, яндекс, ржд, [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024] и т.д.
а вы - увы
Старые добрые песни про Индию)
На что спрос в восточной европе восстанавливается? На яйца и кости в бедронке?
яйца только у крепкого орешка есть
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
В данном конкретном случае на команды, с которыми готовы работать заказчики
а в восточной европе нету бедронок) Шах и мат, рядовой)
А он Беларусь не считает Восточной Европой. Он продвигает мысль, что ллучшее место это ОАЭ.
А ещё там есть Грошык. Там тоже спрос восстановливается на кости.
Спорно, ООН считает, что бедронки есть в Восточной Европе.
Про то что люди 3 год не получают райзов и то что на остальные локации положили болт, менеджмент конечно промолчал. Зато покупают фирмы и развивают Индию. А вы дурачки работайте, вам бэйджики дадут за усердный труд.
давайте вам попробую относительно короткой и простой фразой сказать: белорусСкое направление, в случае наступления определенных событий будет полностью закрыто, но окно для того что бы переехать будет открыто некоторое время, если его конечно принудительно не закроют изнутри, последнее вполне может случиться, т.к. события могут привести к оттоку из Беларуси еще около 150..250 тыс человек в разных направлениях.
ПС: если война, то на уничтожение и выжженое поле - самизнаете кто и не только, эту стратегию выбрали. Что бы не поддержать её - отказать себе в удовольствии.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 лістапада 2024, 14:24
Так беги оттуда.
А если сбежал, то толку за другить болеть. У них своя голова.
Впервые за два года штат перестал сокращаться и в третьем квартале вырос на 500 человек - то есть до этого только сокращался. И при этом за год нанято 2к индусов. Следовательно 1.5к гребцов уволено из других локаций. И компания планирует продолжать этот тренд.
т.е. это достижение?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лістапада 2024, 02:50
И если бы ты умел читать, то нашёл бы в статье, какая локация сильно сократилась.
Да. Возражения?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лістапада 2024, 11:10
Планы за 3-4года нарастить Индию в 2 раза. Т.е ожидается 20к человек