EPAM споўнілася 30 гадоў
Найбуйнейшая ІТ-кампанія з беларускімі каранямі EPAM адзначае 30-годдзе.
Найбуйнейшая ІТ-кампанія з беларускімі каранямі EPAM адзначае 30-годдзе.
Кампанія была створаная ў кастрычніку 1993 года. Да юбілею кіраўнік кампаніі Аркадзь Добкін напісаў пост пра стварэнне паспяховага бізнэсу.
«Час ад часу хтосьці пытаецца мяне, як пачаць паспяховы бізнэс. Яны думаюць, што я ведаю. І, насамрэч, я нават не ўпэўнены, што такое «паспяховы» бізнэс… Улічваючы часавы аспект… І, у асаблівасці, часавы аспект апошніх некалькіх гадоў. Сёння паспяховы. Заўтра — не…
Але нядаўна мне нагадалі, што калісьці я ведаў, як пачаць нешта накшталт EPAM. Прыкладна месяц таму адзін з супрацоўнікаў нашай юрыдычнай каманды знайшоў тэчку ў адной з архіўных «юрыдычных скрынак», якую я выпусціў з-пад увагі шмат гадоў таму.
У гэтай тэчцы быў аднастаронкавы дакумент, які дакладна тлумачыў, як гэта зрабіць. Так што калі хочаце, вы зможаце папросту ўзнавіць гэта.
Узяць у мясцовай бібліятэцы… ўзор пагаднення аб партнёрстве, напісаць сваё імя і імя (імёны) вашага партнёра (аў)… і ўключыць суму, якую вы можаце дазволіць унесці…
Пасля гэтага ў вас ёсць яшчэ адная простая задача — знайсці тых самых правільных людзей і пераканаць іх далучыцца да вас. Зноў і зноў, і зноў, і зноў», — напісаў Аркадзь Добкін.
Аднастаронкавы дакумент, які згадаў Аркадзь Добкін, — гэта партнёрскае пагадненне з сузаснавальнікам Леанідам Лознерам наконт стварэння EPAM. Гэта першы дакумент пра стварэнне кампаніі.
Паводле пагаднення кожны з партнёраў уклаў у кампанію па адным долары. Цяпер рынкавая капіталізацыя EPAM перавышае 13 мільярдаў долараў. А на канец 2021 года яна была яшчэ вышэйшай — 30+ мільярдаў долараў.
«У гэты дзень, роўна праз 30 гадоў пасля таго, як мне ўдалося запоўніць гэтую старонку, я хацеў бы, зноў і зноў, сказаць дзякуй усім тым правільным людзям, якія сапраўды ператварылі гэтую „адную старонку“ ў EPAM!», — адзначыў Аркадзь Добкін.
У кампаніі, паводле апошніх звестак, працуе больш за 55 тысяч супрацоўнікаў.
Да 2022 года самы буйны офіс EPAM быў у Беларусі — там працавала 10 000+ спецыялістаў. За мінулы год беларуская каманда скарацілася больш як у два разы — да 5000+ чалавек. Шмат у чым гэта звязана з рэлакацыяй супрацоўнікаў праз вайну ва Украіне і наступствамі санкцый у дачыненні да Беларусі. Пры гэтым Аркадзь Добкін неаднаразова адзначаў, што кампанія не плануе закрываць бізнэс і сыходзіць з Беларусі.
Самы буйны офіс EPAM на сёння ва Украіне. На канец мінулага года там працавала 10 500 вытворчых спецыялістаў. У топ-3 таксама трапляе Польшча (7000+) і Індыя (5000+). У топе больш няма Расіі. Кампанія сышла з расійскага рынку і прадала свае актывы.
Па выніках мінулага года EPAM атрымаў рэкордную за ўвесь час выручку — 4,82 мільярда долараў. За шэсць месяцаў гэтага года выручка кампаніі перавысіла 2,3 мільярда долараў (нязначны рост адносна першага паўгоддзя 2022 года). Па выніках года кампанія чакае выручку ў межах 4,65-4,7 мільярда долараў — на 125 мільёнаў долараў менш, ніж у 2022 годзе. Чысты прыбытак EPAM склаў за першае паўгоддзе 222,3 мільёна долараў — у 2 разы больш у параўнанні з першым паўгоддзем 2022.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Сам в свое время отбатрачил на Епам. Помню большой корпоратив на Минск Арене на 25 летие) Идеально для старта в индустрии, особенно после универа. Благодаря ЕПАМ наверно 10-тки тысяч человек попали в профессию. Однако, к сожалению бизнес модель такова, что через пару лет работы приходиться уходить, ради боль менее рыночного дохода либо влезать в интриги с бесконечным числом менеджеров ради призрачной возможности продвинуться по карьерной лестнице.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2023, 20:43
А еще в ЕПАМе любят проверять лояльность, не повышая заработную плату и посмотреть, что же будет делать работник ну и конечно же обещать одни деньги не упоминая про налоги и какие-то там вычеты. Еще менеджмент в ЕПАМе любит чтобы ему доказывали, почему нужно накинуть денег тому или иному работнику отчитываясь как на параде за что.
Выпьем!
С юбилеем! Создать такую большую международную компанию «с нуля» - это круто!!