У былым офісе EPAM у Мінску адкрылі гастрамол «у стылі завода робатаў»
Пра адкрыццё фудмола па адрасе Дуніна-Марцінкевіча, 3 паведаміў Onliner. Супрацоўнікі EPAM пазналі на фота свой офіс.
Пра адкрыццё фудмола па адрасе Дуніна-Марцінкевіча, 3 паведаміў Onliner. Супрацоўнікі EPAM пазналі на фота свой офіс.
На першым паверсе памяшкання цяпер размяшчаецца гандлёвы цэнтр, але яшчэ не ўсе крамы адкрыліся. Частка боксаў пазавешваная белым палатном. На другім — пляцоўка Urban gastromall «у стылі завода робатаў».
Раней гэтыя плошчы займаў EPAM. На «Яндэкс-картах» засталося фота ўвахода ў офіс.
Да 2020 года EPAM займаў у мінскіх бізнэс-цэнтрах каля 120 тысяч кв. метраў. За 2021–2022 гады кампанія вызваліла каля 80 тысяч кв. метраў офісных плошчаў у 5+ бізнэс-цэнтрах, або амаль 70% ад займаных офісаў. Часткова паўплывала пандэмія, часткова — скарачэнне каманды ў Беларусі.
У Мінску ў EPAM цяпер ёсць будынак на вул. Купрэвіча, у які кампанія пераехала ў 2015 годзе. Уласнікам яшчэ аднаго — бізнэс-цэнтра Клевер Парк», які будавала ізраільская Fishman Group, — яна стала на пачатку 2020 года.
На пачатку 2023 года штат вытворчых спецыялістаў EPAM скараціўся больш як на 50%. Паводле інфармацыі dev.by, усяго ў беларускім EPAM пры канцы 2022 года — з улікам усіх спецыялістаў — засталося каля 6 тысяч чалавек з 10+ тысяч. Вытворчых спецыялістаў — 4,5 тысячы. Па колькасці супрацоўнікаў беларускі офіс прайграе ўжо не толькі ўкраінскаму, але таксама польскаму і індыйскаму.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Хотелось бы видеть "Вкусно и точка!" на Купревича.
Норм тренд. Ща переименуем Технопарк в Гастропарк и понеслась.
Так я не понял, радоваться или плакать, от того что Эпам силой грепцов в офисы не загоняет? Господа релоканты, подскажите, какая должна быть «правильная» реакция?))
Жреньк-жреньк-жреньк!
Приятного там аппетита! И не забудьте рассказать, что там с сырками.
А я работать побегу, у нас тут IPO скоро.