Для школьнікаў і студэнтаў увялі асобную рэгістрацыю на атрыманне польскай візы
Пра гэта паведамляецца на сайце VFS Global.
Пра гэта паведамляецца на сайце VFS Global.
Асобная рэгістрацыя ўведзеная ў візавых цэнтрах Мінска, Гомеля і Магілёва. Падаваць дакументы на нацыянальную візу для навучання ў адукацыйных установах Польшчы змогуць вучні сярэдніх школ і студэнты ВНУ.
«У выпадку падачы на дадзеную катэгорыю віз непаўналетніх асоб (да 18 гадоў), адзін з бацькоў/законных апекуноў можа падаць дакументы сумесна з непаўналетнім на атрыманне візы для суправаджэння непаўналетняга без папярэдняй рэгістрацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
На гэтым тыдні польскія візавыя цэнтры таксама ўвялі асобную рэгістрацыю для людзей старэйшых за 60 гадоў. Гаворка вядзецца пра тых, хто плануе падаваць дакументы на запрашэнне дзяцей і ўнукаў, зарэгістраваных у ваяводстве.
Раней візавыя цэнтры Польшчы змянілі правілы верыфікацыі для беларусаў.
Змены закранулі верыфікацыю асобы пры рэгістрацыі анлайн. Каб зарэгістравацца, заяўніку прыйдзецца ўключыць камеру на сваёй прыладзе (смартфоне, камп’ютары). Таксама пры рэгістрацыі неабходна мець пры сабе арыгінал пашпарта.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.