Карыстальнікі iPhone паскардзіліся на чужыя галасы з дынамікаў
На Reddit з’явілася два паведамленні ад карыстальнікаў смартфонаў Apple, якія чулі з дынамікаў сваіх гаджатаў галасы незнаёмцаў. Баг гэта ці сур’ёзнейшая праблема, невядома, піша PhoneArena.
Аднаму карыстальніку здалося, што ён чуе, як невядомы чалавек размаўляе па тэлефоне за рулём. Ён праверыў праграмы, якія працуюць у фонавым рэжыме, але тыя выявіліся ні пры чым — а невядомы між тым, мяркуючы з гукаў, трапіў у аварыю. Два дні смартфон маўчаў, але потым з яго раптам данеслася лаянка.
Іншы карыстальнік пачуў голас чужога чалавека, які гутарыць з калегамі на складзе. Ён таксама праверыў фонавыя праграмы, але крыніцы гуку не выявіў.
Як адзначае PhoneArena, тое, што адбываецца, можа быць звязана з багам, пра які Apple ведае, але пакуль маўчыць. Так было, напрыклад, калі iPadOS 18 пачала ператвараць планшэты ў «цагліны» — кампанія не рэагавала, пакуль праблема не набыла масавага характару.
Некаторыя каментатары пад пастом першага юзера нават выказалі здагадку, што галасы з дынамікаў маглі быць галюцынацыямі, выкліканымі атручваннем чадным газам. Хоць аўтар кажа, што датчыкі ўцечак не выявілі.
Верагоднейшая прычына — праблемы з забеспячэннем канфідэнцыйнасці ў iOS 18. Сёлета Apple ужо не раз выкочвала сырыя праграмныя апдэйты — магчыма, гэта тычыцца і iOS 18. Як варыянт, сістэма прайгравае выпадковыя фонавыя гукі, хоць ні YouTube, ні іншыя падобныя праграмы не актыўныя.
По ссылке из статьи: "So if you suddenly start hearing voices coming from your iPhone 16 you should force close the YouTube app before calling an exorcist."
Сенсации не случилось.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это матный гномик.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Некоторые люди слышат голоса даже без iPhone
Гарантийные человечки
По ссылке из статьи: "So if you suddenly start hearing voices coming from your iPhone 16 you should force close the YouTube app before calling an exorcist."
Сенсации не случилось.