Apple Intelligence стаў крыніцай абсурдных і страшных апавяшчэнняў
На iPhone, iPad і Mac ёсць функцыя абагульнення апавяшчэнняў на базе АІ Apple Intelligence. Часам штучны інтэлект ад Apple спраўляецца з задачай добра, але, на думку шматлікіх даследчыкаў, часцей вынік атрымліваецца вельмі смешным.
Уладальнікі прылад Apple, якія апрабавалі фірмовыя АІ-функцыі, адзначаюць, што часам яны даволі карысныя. Напрыклад, АІ умее апрацоўваць апавяшчэнні Apple Home і прыводзіць іх да зручнага для ўспрымання выгляду — паведамленне «Статус гаража мяняўся некалькі разоў; нядаўна зачынены» значна інфарматыўнейшае за дзясяткі аднатыпных паведамленняў аб адкрыцці/закрыцці гаражнай брамы. Уладальніку не трэба лішні раз зазіраць у Apple Home або ў камеру ў гаражы.
Праблемы ўзнікаюць, калі Apple Intelligence спрабуе коратка рэзюмаваць тэкставыя паведамленні, электронныя лісты і апавяшчэнні Slack. Вельмі часта АІ ад Apple прапускае іх сутнасць, не разумее кантэксту і змешвае разрозненыя паведамленні.
Напрыклад, аглядальнік The Verge Уэс Дэвіс быў здзіўлены, калі ўбачыў на сваім айфоне запрашэнне ад Гільдыі пісьменнікаў Амерыкі «зірнуць на яго стары азадак». Паведамленне суседнічала з інфармацыяй пра квартальную справаздачнасціь Apple.
Шчанюк, які падышоў ноччу да дзвярэй дома галоўнага рэдактара The Verge, справакаваў трывожнае апавяшчэнне ад АІ пра тое, што дом акружаны натоўпамі людзей — ля галоўнага ўваходу, каля задніх дзвярэй і нават на пад’язной дарожцы.
Яшчэ аднаму юзеру мама напісала пра вельмі знясільваючы паход, які «ледзь не забіў яе» — АІ у зводцы паведаміў яму пра «спробу суіцыду».
У нядаўнім інтэрв’ю гендырэктар Apple Цім Кук тлумачыў адставанне кампаніі ў АІ-гонцы тым, што яна ставіць за мэту не быць першай, а рабіць найлепшы, якасны прадукт. Ён таксама казаў, што Apple Intelligence «змяніў яго жыццё».
Тое, што AI Apple змяняе жыццё, пакуль гучна сказана, лічыць Дэвіс. Пры гэтым функцыя дастаўляе нязручнасць, бо ўвесь час адцягвае ўвагу. Па вялікім рахунку, галоўнае, што яна пакуль робіць — гэта ператварае сумныя паведамлення, якія наўрад ці былі б прачытаныя, у маленькую і патэнцыйна пацешную загадку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Скоро уже закончится этот ИИ хайп, как когда-то было с криптой и NFT
тогда ты можешь заработать кучу денег зашортив AI компании