Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вільня прытуліла амаль увесь беларускі геймдэў. Як маюцца студыі ў крызіс

Другі год запар у Вільні праходзіць DevGAMM, і абедзве падзеі атрымаліся падобнымі: хай не такімі люднымі і шумнымі, як калісьці ў Мінску, але ўтульнымі і насычанымі.

Хайлайты гэтага года — глыбокі разбор рэалізму і стылізацыі ў гульнявой графіцы ад Кім Аавы з EA DICE і магутны матывацыйны спіч заснавальніка Vlambeer Рамі Ісмаіла «Як кіраваць гульнявой студыяй ва ўсю моц».

Расказваем, як прайшоў івэнт і як наогул пачуваюцца праекты з беларускімі каранямі ў Літве.

21 каментарый
Вільня прытуліла амаль увесь беларускі геймдэў. Як маюцца студыі ў крызіс

Другі год запар у Вільні праходзіць DevGAMM, і абедзве падзеі атрымаліся падобнымі: хай не такімі люднымі і шумнымі, як калісьці ў Мінску, але ўтульнымі і насычанымі.

Хайлайты гэтага года — глыбокі разбор рэалізму і стылізацыі ў гульнявой графіцы ад Кім Аавы з EA DICE і магутны матывацыйны спіч заснавальніка Vlambeer Рамі Ісмаіла «Як кіраваць гульнявой студыяй ва ўсю моц».

Расказваем, як прайшоў івэнт і як наогул пачуваюцца праекты з беларускімі каранямі ў Літве.

Акрамя таго, канферэнцыя застаецца галоўным месцам сустрэчы беларускай гульнявой індустрыі, для значнай часткі якой Вільня пасля 2020 стала новым домам. Амаль палова стэндаў у выставачнай частцы DevGAMM — ад кампаній з беларускімі каранямі: Vizor Games, Glera, Melsoft, Belka Games, лакалізатараў Alconost і digital-агенцтва Asterman.

Рычардас Яшчэмскас з Літоўскай асацыяцыі гульнявых распрацоўшчыкаў падзяліўся з dev.by свежымі лічбамі пра беларускія кампаніі ў Літве.

Wargaming застаецца найбуйнейшым працадаўцам у літоўскім геймдэве — цяпер у кампаніі працуе 987 чалавек.

На другім месцы — Melsoft (298 працаўнікоў). Glera Games за апошні год вырасла амаль на 15% (136 супрацоўнікаў супраць 118 у 2022 годзе) і стала шостым паводле памеру працадаўцам у геймдэве Літвы, Belka Games (69 супрацоўнікаў) — сёмым. Усе чатыры кампаніі ўваходзяць у топ-6 літоўскага геймдэву па сярэдняй заработнай плаце, саступаючы толькі Game Insight і вядомай індзі-кампаніі No Brakes Games.

Іншыя беларускія геймдэў-студыі з офісамі ў Літве — Happymagenta, Asterman, Fizzy Brizzy Games.

У цэлым кампаніі з беларускімі каранямі складаюць дзве траціны колькасці літоўскага геймдэву — больш за 1500 чалавек з 2200, занятых у індустрыі.

Студия Размер (июнь 2023) Средняя ЗП (апрель 23) Оборот в 2022, тыс. евро Прибыль в 2022, тыс. евро Оборот в 2021, тыс. евро Прибыль в 2021, тыс. евро
Wargaming Vilnius 987 4986 23810 2230    
Melsoft LT 298 5089 28511 1559 10860 453
Glera Games 136 4677 8139 -23 7512 -66
Belka Games LT 69 4851 4418 -23 960 –77
Happymagenta 17 3673     2024 456
Asterman LT 3 1310 137 3 17 -28
Fizzy Brizzy Games 2     -77    

АІ атакуе

Штучны інтэлект — самая гарачая тэма канферэнцыі і па сумяшчальніцтве адзін з галоўных страхаў індустрыі.

Удзельнікі дыскусіі «Ці крадзе АІ нашыя працоўныя месцы?» сышліся на тым, што іхнія месцы АІ скрасці пакуль не здольны, але дапусцілі, што гэта пытанне часу.

Калі верыць штогадоваму апытанню рэкрутынгавага агенцтва Values Value, першымі вынікамі якога ў сваім выступе падзялілася Каця Сабірава, больш за ўсіх прыход АІ у геймдэў палохае мастакоў. Алею ў агонь гэтых асцярог падліў Зміцер Савасцьянаў — у сваёй лекцыі заснавальнік Artifactory.ai расказаў, як ягоны стартап стварае арт для гульняў з дапамогай генератыўнага АІ.

Artifactory.ai выкарыстоўвае ў сваёй працы text-to-image-мадэль Stable Diffusion. Яе можна трэніраваць на ўласных выявах, што дазваляе генераваць выявы ў пэўным стылі, абраным для праекта. Працу з мадэллю ў Artifactory.ai вядуць праз вэб-інтэрфейс Automatic1111, для даводкі і цюнінгу выкарыстоўваюць DreamBooth, для прапрацоўкі дэталяў — image-to-image-мадэль ControlNet. Выніковы працоўны працэс можна выкарыстоўваць для генерацыі самых розных асэтаў — ад пейзажаў і персанажаў да іконак. Artifactory.ai пастаянна паліруе працэс і спрабуе «спакаваць» яго ў адзіны зручны інтэрфейс для гульнявых студый.

Без мінусаў, вядома, ніяк. Па-першае, для працы з мадэллю патрэбныя свае GPU-магутнасці, па-другое, для атрымання якасных вынікаў у Stable Diffusion трэба вельмі старанна прапрацоўваць тэкставыя запыты. Нарэшце, пытанне аўтарскіх правоў на выявы, згенераваныя нейрасеткамі, пакуль застаецца адкрытым. Аднак пры працы са Stable Diffusion вынікі генерацыі захоўваюцца толькі на баку кліента (у адрозненне ад, напрыклад, Midjourney, якая захоўвае выявы на сваіх серверах). А гэта значыць, каб пазбегнуць праблем капірайту, згенераваны арт перад выкарыстаннем можна проста перамаляваць уручную.

Праграмістам пакуль што шанцуе больш: АІ не забірае іх працы, а толькі спрабуе зрабіць яе прасцейшай і хутчэйшай.

Міхаіл Ішэнін з Amazon Web Services на DevGAMM расказаў пра генератар кода Amazon Codewhisperer — патэнцыйны канкурэнт GitHub Copilot, які набірае папулярнасць. Генератар пастаўляецца як плагін для некалькіх IDE (уключаючы VSCode і ўсю лінейку JetBrains) і «знае» 15 моў праграмавання. Як і Copilot, CodeWhisperer рэагуе на тэкставыя каментары ў рэдактары: распрацоўшчык піша запыт, генератар у адказ прапануе кавалак кода або нават цэлую функцыю. Плагін умее чытаць кантэкст праекта і выкарыстоўваць у кодзе існыя класы і пераменныя. 

Мадэль натрэніраваная на ўнутраных праектах Amazon і адкрытым кодзе, і з аўтарскімі правамі ў гэтым выпадку ўсё празрыста: усё, што вы пішаце ў сваёй IDE, належыць толькі вам. Акрамя таго, Amazon абяцае вельмі ўважлівы падыход да бяспечнасці кода. І, бадай, самы прыемны момант — пакуль што CodeWhisperer можна выкарыстоўваць абсалютна бясплатна, у тым ліку ў камерцыйных праектах.

Як геймдэў дае рады крызісу

Адзіная тэма, якая па частаце згадак на канферэнцыі магла паспаборнічаць са штучным інтэлектам, — крызіс індустрыі.

Геймдэў перажывае цяперашні эканамічны шторм спакайней за big tech, але яму таксама даводзіцца няпроста: прыбыткі пасля «тлустых» пандэмійных гадоў упалі, знайсці інвестыцыі стала складаней. Адразу некалькі сегментаў геймдэву за апошні год атрымалі сур’ёзныя ўдары: рынак NFT-гульняў ператварыўся ў гарбуз, Metaverse згадваюць часцей у жартах, ніж у прагнозах; нарэшце, гіперказуальны сегмент перанасычаны, і яму таксама прадракаюць верную смерць.

На панэльнай дыскусіі пра стан гульнявой індустрыі ў краінах Балтыі прадстаўнікі асацыяцый геймдэву Літвы, Латвіі і Эстоніі расказалі пра тое, як мясцовыя кампаніі вымушаныя мяняць фокус.

Гіперказуальшчыкі, у прыватнасці, спрабуюць дыверсіфікаваць рынкі: так, літоўска-латвійская кампанія Estoty выпусціла версію свайго хіта Johnny Trigger для Nintendo Switch і рыхтуе рэліз My Little Universe у Steam.

Дарэчы, паблішарам PC-версіі (як і iOS/Android-версій гульні) выступае беларуская кампанія SayGames.

На думку Ігара Гуранёва з Unity, паніжаная цікавасць вялікіх гульцоў да гіперказуальнага жанру — добры момант для індзі-студый, каб уварвацца ў сегмент з новымі ідэямі.

У сваім дакладзе беларускі распрацоўшчык з багатым досведам (у мінулым — Playgendary, SayGames) адзначыў, што насычаны рынак агрэсіўней адсейвае праекты спрэчнай якасці, якімі гіперказуальны сегмент грашыў мінулыя гады. Дасведчаныя кампаніі, у сваю чаргу, бяруць прыцэл на паглыбленне меты ў сваіх гульнях, захоўваючы ўласцівую жанру прастату кіравання і ўваходу ў гульнявы працэс.

Але што рабіць недасведчаным джунам і тым, каго сегменты гульнявой індустрыі, што скурчваюцца, ужо пакінулі без працы?

Праект gamedev.camp, запушчаны ў Вільні беларускай Лерай Бацян і выпускніком БДУІР, былым евангелістам Unity Оле Прыдзюксанам, аб’ядноўвае такіх людзей пад сваім дахам. «Лагер» працуе як інтэнсіўны трохмесячны гейм-джэм: арганізатары збіраюць каманды з гейм-дызайнера, праграміста і 1-2 дызайнераў, і пры актыўным удзеле ментараў з індустрыі вядуць іх да стварэння дэма-праекта. Адзін з такіх праектаў — Evolute ад каманды gravitation.io — атрымаў на DevGAMM Awards 2023 прыз за найлепшую мабільную гульню.

Іншыя пераможцы DevGAMM Awards 2023:

Наступны DevGAMM пройдзе ў лістападзе ў Лісабоне. Сярод ужо абвешчаных гасцей канферэнцыі — легенда жанру immersive sim, стваральнік Deus Ex Уорэн Спектар.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Без панікі!» Што думаюць айцішнікі ў Літве пра магчымыя забароны для беларусаў
«Без панікі!» Што думаюць айцішнікі ў Літве пра магчымыя забароны для беларусаў
Па тэме
«Без панікі!» Што думаюць айцішнікі ў Літве пра магчымыя забароны для беларусаў
Кампаніі з беларускімі каранямі ў Літве выраслі за год у 3 разы. Топ-10
Кампаніі з беларускімі каранямі ў Літве выраслі за год у 3 разы. Топ-10
Па тэме
Кампаніі з беларускімі каранямі ў Літве выраслі за год у 3 разы. Топ-10

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

пока они там в игрушки гуляют, у нас гусеницы вдоль западных границ лязгают. не до игрушечек. нужно Президента защищать

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 ліпеня 2023, 15:24

-3

Вопрос : почему тебя не банят за всю ту чушь ,что ты постоянно пишешь?
Ответ : ты внедренная в беларуский офис дев бай агент КГБ.

0

Я бы банил за упоминание глазированных сырков

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

2

В сатиру не умеешь, да?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

Ты один тут, кто ещё не понимает, что это такой троллинг, очень жирный :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 ліпеня 2023, 13:10

0

Видимо потому что ты не умеешь в сарказм

-5

Что вы пристали к этому президенту? Главное, что люди в безопасности и мир на земле. Защищайте европейских президентов, платите им налоги, вы же не рабы

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
-3

В Абу Даби Twofour54 в качестве incentive program дает бесплатный офисы на несколько месяцев и +30% к ЗП GameDev релокантов.
Но люди готовы +30-40% из своих на налоги откидывать. Ещё и сарай в три дорога в ипотеку взять.

0

Правильно... Первая доза должна быть бесплатной. Традиции рушить нельзя.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 ліпеня 2023, 23:58

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
2

дает бесплатный офисы на несколько месяцев и +30% к ЗП GameDev релокантов

Арабы удавятся за дирхам :)

Адская жара, кругом песок и пустыня, на улице не погулять, жёсткий ультрафиолет, плохая экология, инфраструктура из прошлого века (не для пешеходов) необоснованно высокий ценник за посредственное качество всего: от ресторанов до услуг :)
Толпы приезжих из бедных стран.
Точно идеальная страна для жизни :)

0

не для пешеходов

Ты бы хоть поинтересовался историческими температурами там. Какие нафиг пешеходы?

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
-1

Вы похоже об Абу Даби знаете из рекламных подтирок/листовок из Максима или Бедронки.
Вполне себе walkable city. Про высокий ценник и посредственное качество это как раз про европу.
У сирийцев и ливанцев одна из самых лучших кухонь на этой планете.

-9

Глазированных сырков бы только завоз наладить и все у белорусов будет хорошо.

3

Надо эту шутку еще 100500 раз повторить, тогда она еще смешнее станет. Придумай уже новое что-то

-1

пиво с Литвы идёт в Беларусь,а сырки почему нельзя?

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
0

идут сырки в Польщчу из Литвы - Магия называются, в Аушане продаются, но всё равно не то пальто