Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Янчэўскі сыходзіць з дзяржслужбы. Чым запомніцца эпоха, якая сышла з ім

Сабралі сціснутую хроніку ўзлёту і прызямлення ПВТ у 2017-2023 — гадах дырэктарства Усевалада Янчэўскага. 

16 каментарыяў

Сабралі сціснутую хроніку ўзлёту і прызямлення ПВТ у 2017-2023 — гадах дырэктарства Усевалада Янчэўскага. 

Эпоха Усевалада Янчэўскага на пасадзе кіраўніка ПВТ сышла ў гісторыю. Парк узначаліў выхадзец з КДБ Аляксандр Базанаў, а Янчэўскі, паводле нашай інфармацыі, хутчэй за ўсё сышоў з дзяржслужбы.

devby.io згадаў галоўнае пра Янчэўскага і ПВТ за шэсць бурных гадоў.

З дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа, пачатак 2020 года

Дэкрэт аб ПВТ 2.0

У сакавіку 2017 года Янчэўскі ўзначальвае ПВТ, у красавіку Лукашэнка ставіць задачу падрыхтаваць праект новага дэкрэта аб дзейнасці ПВТ, у снежні дэкрэт № 18 падпісаны. У ім — вялікая лібералізацыя:

  • увайсці ў ПВТ цяпер прасцей: відаў дзейнасці, якія даюць права на рэзідэнцтва, аж 37. Прадуктавікі таксама велкам;
  • ільготы — большыя і даўжэйшыя, да 2049 года (2020-2021: hold my beer! — Заўв.);
  • скасаванне субсідыярнай адказнасці рэзідэнтаў;
  • «прававы эксперымент» з увядзеннем інстытутаў англійскага права;
  • зялёнае святло для крыптавалют.

Як следства — бурны рост колькасці рэзідэнтаў

Вось параўнайце: за адзінаццаць гадоў, ад 2006 да 2016, у ПВТ увайшла 191 новая кампанія.

За наступныя пяць гадоў, ад 2017 да 2021, — 1000+ новых кампаній. У пяць разоў больш. 

Нават у 2023 годзе ПВТ насуперак усяму ўтрымлівае магічны лік 1000+ усіх рэзідэнтаў.

І гучныя ўгоды ў беларускай юрысдыкцыі

У жніўні 2017 Google купляе беларускі стартап AIMatter Гурскага і Мельнічка. Паводле слоў Юрыя Мельнічка, гэта першы выпадак, калі сусветная ІТ-карпарацыя цалкам набывае кампанію з Беларусі, а не інтэлектуальную ўласнасць або афіляваную кампанію ў іншай юрысдыкцыі. Фаўндары звязваюць гэта з апдэйтамі ў заканадаўстве.

Каб угоды ў беларускай юрысдыкцыі сталі агульным трэндам/месцам, аднаго толькі Дэкрэта № 8 было відавочна недастаткова, краіне патрабаваліся б значна маштабнейшыя перамены. Але спроба была добрай.

Кіраўнік ПВТ — без гальштука і наогул «свой хлопец»

Здаецца, у гэтыя шэсць гадоў Янчэўскі развівае не толькі ІТ-галіну, але і імідж па-айцішнаму нефармальнага кіраўніка інавацыйнага парка — нетыпова для беларускага «функцыянера».

Ён ходзіць без гальштука, бярэ ўдзел у адкрыцці офісаў кампаній і наогул стварае вобраз «свайго хлопца» ў ІТ. «Калі трэба нешта палепшыць — заўсёды кажыце», — звяртаецца ён да рэзідэнтаў.

Угода Juno — Gett у 2017 годзе: кіраўнік мінскага офіса Juno Аляксей Мінкевіч, сузаснавальнік Juno Ігар Магазіннік, Усевалад Янчэўскі, заснавальнік Gett Дэйв Вайсер

Янчэўскі актыўна цікавіцца патрэбамі міжнародных кампаній (так, што заснавальнікі яго публічна хваляць) і асабіста разрульвае ў алармавых сітуацыях. Вось, напрыклад, гісторыя з далёкага 2019 года, як CEO Mapbox Эрыка Гундэрсена не пускалі ў Мінск на канферэнцыю, а дырэктар ПВТ вырашыў пытанне.

Юрый Мельнічак, ІТ-бізнэсовец, інвестар
Мінулай ноччу я даведаўся, што Eric Gundersen, CEO Mapbox, не ўпусцілі ў Расію і дэпартавалі назад у Хельсінкі, адкуль ён прыляцеў. Ён ляцеў з Хельсінкі ў Мінск з перасадкай у Маскве, каб выступіць на Bulbacon. Выявілася, што праз збег абставін і памылак яго дадалі ў беларускі спіс неўязных. А 2 гадзіны ночы я ў роспачы напісаў Усеваладу Янчэўскаму, дырэктару ПВТ, і папрасіў дапамагчы. І здзівіўся, што ў 2:05 (!) ён адказаў і паабяцаў заняцца гэтым пытаннем. А раніцай ён звязаўся з МУС і міграцыйнымі ўладамі, і выправіў сітуацыю! Эрык прыляцеў прамым рэйсам у Мінск у той жа дзень і цяпер выступае на канферэнцыі. А я стаю і думаю, што не ведаю, дзе яшчэ, акрамя Беларусі і ПВТ, гэтае пытанне магло б вырашыцца за пару гадзін рана ранкам. Дзякуй ПВТ і асабіста Усеваладу Янчэўскаму за такую ўцягнутасць, дзякуючы якой Эрык цяпер дзеліцца сваім досведам пабудовы аднарога з прадпрымальнікамі ў Мінску.

Пры Янчэўскім з айцішнікамі ўпершыню раяцца перад прыняццем рашэнняў — нават клічуць на нарады (сёння большасць удзельнікаў не ў краіне). Нават у апакаліптычным 2022-м у рэзідэнтаў усё яшчэ пытаюцца, чаго б ім хацелася, і рыхтуюць праект дакумента з адтэрміноўкамі ад прызыву, мараторыем на крымінальныя справы і падобнымі прывілеямі Новага часу. Праўда, увасобіць у жыццё гэтыя ахоўныя меры, мяркуючы з усяго, ужо не ўдаецца. Але мы забягаем наперад.

«Парк высокіх тэхналогій — фантастычнае месца. Прыехаўшы сюды, я адразу адчула сябе ў Крэмніевай даліне», — кажа аперацыйны дырэктар General Electric Джанін Узел падчас візіту вясной 2018 года.

Рост ПВТ заканамерна спрычыніўся да рэкордаў

— Экспарт. За адзінаццаць гадоў, ад 2006 да 2016, выручка рэзідэнтаў ПВТ ад вонкавага гандлю склала $3,5 млрд.

За шэсць гадоў, у 2017-2022, экспарт склаў $13+ млрд. Рост — у 3,7 разу.

Пры гэтым гістарычны рэкорд — $3,2 млрд — прыйшоўся на 2021 год, калі, здавалася, у краіне ўсё ўжо дрэнна.

Падатковыя адлічэнні.  Рэкорд па падатках прыйшоўся ўвогуле на 2022 год — рэзідэнты ПВТ тады заплацілі ў бюджэт 750 млн BYN. У параўнанні з 2019 годам рост — у 2,5 разы (адбілася абнуленне льготы на падаходны падатак, рэлакейт-бонусы, скачок курса і г. д.). Але вынік, здаецца, вывеў галіну на плато. 

Увогуле ўсё выдатна. ІТ-сектар — асноўны драйвер росту эканомікі

Развіццё ІТ адбілася і на беларускай эканоміцы. У 2019–2021 галіна стала адным з галоўных драйвераў эканомікі РБ. У 2020 годзе яна прытармазіла падзенне ВУП.

Нават дзяржсакратар ЗША хваліць ПВТ

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа наведаў ПВТ на пачатку 2020 года. І таксама пакінуў хвалебны водгук — у твітары.

Майкл Пампеа:
— Натхнёны тым, што ўбачыў у ПВТ, — напісаў ён. — Выдатны прыклад таго, як Беларусь можа выкарыстоўваць свой незвычайны патэнцыял росту дальнабачнай эканамічнай палітыкай і разумным рэгуляваннем. Становіцца зразумела, наколькі эфектыўна амерыканскія інвестыцыі могуць садзейнічаць паляпшэнню дабрабыту ва ўсім свеце.

Да «рэальнага пачатку» 2020-га заставалася месяцы тры.

І вось наступіў 2020-ы. Нешта пайшло не так

Сілавікі ў офісах ІТ-кампаній, знікненне сцягоў рэзідэнтаў каля офіса ПВТ, папраўкі ў падатковыя льготы. Усе памятаюць, як гэта было. Ад пачатку 2021-га падаходны падатак для айцішнікаў «часова» зноў 13% замест 9%. Стаўку адлічэнняў у фонд ПВТ для кампаній у 2022-м і зусім падвоілі (праўда, ужо вярнулі на месца).

Кампаніі цалкам і айцішнікі паасобку сталі адкачоўваць на захад. Але назапашаная за гады дзеяння дэкрэта маса яшчэ доўга трымала паказчыкі ПВТ у тонусе.

Па прамых і ўскосных прыкметах было відаць, што ў кулуарах ідзе экзістэнцыйная барацьба Парка за сябе. Янчэўскаму, верагодна, удалося знівеляваць гатоўнасць уладаў ахвяраваць гэтым драйверам эканомікі — і драйверам незалежнага сярэдняга класа, які толькі што меў намер разрабаваць піраміду Маслаў цалкам, не задавальняючыся ніжняй прыступкай. Хадзілі чуткі пра ліквідацыю ПВТ або як мінімум галоўнай ільготы — па ФСАН. Рэкордны з пункта гледжання тэрмінаў досвед выжывання Янчэўскага ў дзяржсістэме, падобна, у гэты смутны час канвертаваўся і ў выжыванне Парка.

Занос яшчэ здаваўся кіраваным.

А ў 2022-м кіраванне страчана

З 24.02 пачалася другая хваля зыходу ІТ-галіны з Беларусі — праз поўнамаштабную вайну ва Украіне, санкцыі, таксічнасць рэгіёна. 

У 2022-2023 некалькі дзясяткаў ІТ-кампаній закрылі/прадалі свой бізнэс і сышлі з краіны. Самыя вядомыя з іх:

  • тутэйшыя Flo, Wargaming, Gurtam, Wannaby, OneSoil, Vochi, Verv;
  • замежныя WorkFusion, Appodeal, Softeq Development, Arteza, EIS Group, Playrix, SK hynix, Kaseya.

Мяркуючы з даных на сайце Парка, за апошнія паўтара года з ПВТ сышло 100+ кампаній.

Большасць ІТ-кампаній з топ-50 пакуль захавалі бізнэс у Беларусі, але колькасць супрацоўнікаў у офісах у РБ за паўтара года скарацілася ў 1,5-2 разы. Ад лютага 2022 года ІТ-сектар страціў, паводле ацэнак dev.by, не менш за 20% супрацоўнікаў.

Наборы ў ПВТ усё яшчэ ўраджайныя. Але якасць не тая. Знікае прадукт, рынак вяртаецца да бадзішопаў нулявых (і, здаецца, заказчыкі не заўсёды разумеюць, дзе менавіта бадзі-шопяцца), разварочваецца на ўсход. Усё часцей у Парк прымаюць зусім зялёныя кампаніі, якія толькі-толькі зарэгістравалі юрыдычную асобу. Дый адкрытасці стала не хапаць. Наборы/адсевы ў ПВТ у 2022-м праходзяць негалосна, назвы кампаній, якія пайшлі, нібы пад грыфам «сакрэтна». Толькі ў 2023 годзе Парк аднавіў публічныя «рэкламныя кампаніі».

Падатковыя адлічэнні ў 2022-м, паўторымся, усё яшчэ на ўзроўні. А вось экспарт ужо рэзка прасеў. Мінус 22% да папярэдняга года.

ІТ-сектар цяпер цягне ВУП уніз

У 2023 годзе ІТ з драйвера эканомікі ператварыўся ў яе абузу. Унёсак галіны «інфармацыя і сувязь» у ВУП у першым паўгоддзі 2023 года — мінус 1,3%. 

Белстат

Нешта больш дэталёва зразумець складана. Белстат закрыў даныя пра экспарт і таксама найманне/звальненні ў ІТ, а МПЗ перастаў публікаваць падрабязную інфармацыю пра выплату падаткаў, у тым ліку рэзідэнтамі ПВТ. Нават звестак пра выручку рэзідэнтаў Парка за 2022 год на сайце ПВТ няма (іх агучыў дзяржканал АНТ).

Пункт-2023. Рэарганізацыя ПВТ

Гісторыя ІТ-краіны скончылася (ці ўсё яшчэ будзе?) рэарганізацыяй ПВТ. Указ № 102 стварыў Сакратарыят Назіральнай рады ПВТ і далучыў да яго адміністрацыю ПВТ. Разам са старой юрыдычнай асобай адмерла і пасада Янчэўскага. На змену дырэктару адміністрацыі прыйшоў начальнік Сакратарыята. 

Ва ўказе было яшчэ пра стварэнне кіруючай кампаніі, якая будзе займацца «інтэнсіўным стратэгічным развіццём», але яе пакуль не відаць. Ёсць меркаванне, што яна будзе займацца стварэннем кампаній за мяжой, якія дапамагаюць рэзідэнтам з заказамі ва ўмовах санкцый і праблем з пераказамі.

Калегі паведамляюць, што Янчэўскі ўзначаліў/ць кампанію ў ААЭ, якая будзе спрыяць гэтаму «інтэнсіўнаму стратэгічнаму развіццю» ПВТ. Такая ж кампанія мае з’явіцца або з’явілася ў Венгрыі. У нас няма пацверджанняў гэтаму. 

Але ёсць уражанне, што лёс Парка цяпер залежыць ад іншых людзей.

Што згадваюць удзельнікі падзей. «Гэта была вельмі крутая гісторыя» 

Мы звярнуліся да некалькіх фаўндараў і кіраўнікоў: папрасілі расказаць, якім запомнілі Янчэўскага на пасадзе дырэктара, як ацэньваюць яго ролю ў гісторыі галіны. Вось што яны даслалі.

Дзяніс Алейнікаў, юрыст, распрацоўшчык Дэкрэта № 8:
— Янчэўскі — дырыжор рэнесансу беларускага ІТ. Разам з шэрагам выбітных прадстаўнікоў ІТ ён дапамог зрабіць ПВТ і нацыянальным сімвалам, і міжнародным брэндам. Намі захапляўся тады ўвесь свет. Гэта была вельмі крутая гісторыя, я ганаруся, што мне пашанцавала стаць яе часткай.
Аляксей Дземічаў, СЕО Itransition:
— Узаемадзейнічалі з Усеваладам Янчэўскім ад моманту яго прызначэння кіраўніком ПВТ. Спачатку з нагоды падрыхтоўкі дэкрэта ПВТ 2.0, які быў безумоўна прарыўным і даў магутны новы імпульс ІТ у Беларусі, а пазней і ў іншых бягучых пытаннях. У самых складаных сітуацыях стараўся максімальна выслухоўваць усе бакі, каб зблізіць пазіцыі дзяржавы і бізнэсу і знайсці прымальныя рашэнні. 
Валерый Астрынскі, ІТ-бізнэсовец, інвестар:
— На мой погляд, Янчэўскі — прадстаўнік прагрэсіўнага крыла праўладнай вертыкалі. Да 2020-га, калі была надзея на эвалюцыю дзяржавы, у тым ліку і дзякуючы развіццю тэхналагічнага сектара, у нас было некаторае ўзаемадзеянне. Я запрашаў у краіну буйных замежных інвестараў, мы абмяркоўвалі сумесныя праекты, і часам я іх знаёміў з Янчэўскім. У акселератары ПВТ я і сябры AngelsBand удзельнічалі ў канферэнцыях, хакатонах, часта чыталі лекцыі для стартапаў. Адзін раз я асабіста звяртаўся да Усевалада Вячаслававіча ў 2019-м з кабінета СК: седзячы ў кайданках, напісаў ліст аб сваім эканамічным кейсе і тым, што на наступны дзень у мяне запланаваная сустрэча з прадстаўнікамі Google. Не ведаю, што тады спрацавала, але ў СІЗА ў мяне быў толькі азнаямленчы экспрэс-тур, суткі на Акрэсціна і двое ў «Амерыканцы». У перыяд надзей і актыўнага росту галіны — лічу, што Янчэўскі адыграў сваю станоўчую ролю.
Мікалай Кураеў, ІТ-прадпрымальнік, СЕО аднаго з першых рэзідэнтаў ПВТ:

— Усевалад Янчэўскі, як мне здаецца, вельмі ўдала выконваў ролю моста паміж дзяржавай і ІТ-бізнэсам. З аднаго боку, ён доўга працаваў на розных дзяржаўных пасадах, адпаведна, выдатна разумее механізмы заканатворчасці ў нашай краіне. З іншага боку, разбіраецца ў ІТ-тэхналогіях, трэндах развіцця і разумее праблемы ІТ як у сусветным маштабе, так і спецыфічныя праблемы ІТ-галіны ў Беларусі. Такое спалучэнне досведу і практыкі дазволіла досыць хутка правесці ўзгадненне Дэкрэта № 8 з усімі міністэрствамі і ведамствамі краіны. Як я разумею, гэта быў вельмі няпросты працэс. Усевалад Вячаслававіч зрабіў значны ўклад у развіццё галіны і ПВТ у 2017–2020 гадах, калі мы неаднаразова сустракаліся і абмяркоўвалі перспектывы развіцця ІТ-індустрыі. Затым ён прыклаў вялікія намаганні для забеспячэння нармальнага функцыянавання і захавання ПВТ.

Згадваецца адзін выпадак восенню 2020 года. У нашай кампаніі працаваў супрацоўнік, які ў той перыяд быў вельмі ўсхваляваны падзеямі ў краіне пасля выбараў. Ён хацеў данесці сваю заклапочанасць і ідэі не толькі да кіраўніцтва кампаніі, але і да кіраўніцтва краіны. Я падтрымаў супрацоўніка і папрасіў Усевалада Вячаслававіча прыняць нас, выслухаць супрацоўніка і абмеркаваць яго ідэі. Мы даволі доўга гутарылі, была адкрытая дыскусія, супрацоўнік атрымаў адказы на свае пытанні і выклаў сваё бачанне сітуацыі. Я ўдзячны Янчэўскаму за тое, што ён адгукнуўся і па-чалавечы паставіўся да нашага супрацоўніка.

Я ўпэўнены, што Усевалад Вячаслававіч не сыдзе на пенсію, а ўнясе ўклад у захаванне і развіццё ІТ-галіны ў краіне.

Фаўндар невялікай кампаніі ў ПВТ, пажадаў застацца ананімным:
— Асабіста не сустракаўся і асабіста мне нічым не запомніўся, але, на мой погляд, гэта цалкам нядрэнна: не перашкаджалі — і выдатна. Паводле слоў сяго-таго са знаёмых, ён спрабаваў адстойваць інтарэсы ПВТ, але беспаспяхова. Так што ўражанне хутчэй станоўчае, нягледзячы ні на падвышэнні падаткаў, ні 2% ПВТ у 1-м квартале 2022, якія ён не «абараніў».
Іван Шумскі, заснавальнік Regula:
— Гэты чалавек быў заўсёды за нас, за рэзідэнтаў. Рабіў усё для развіцця парку і для абароны ўсіх, што б ні адбывалася. Пры ім у Парк прыйшлі кампаніі не толькі софт, але і высокатэхналагічны хард.
Вядомы фаўндар як мінімум дзвюх кампаній (абедзве пераехалі), пажадаў застацца ананімным:
— Янчэўскі пры асабістым знаёмстве зрабіў на мяне нечакана добрае ўражанне. Я думаю, ён даволі шчыра хацеў зрабіць у краіне крутую ІТ-галіну і стараўся як мог. Атрымлівалася ў цэлым добра. Напрыклад, ён моцна спрасціў уступленне ў ПВТ і новы закон пра ПВТ быў, скажам прама, агеньчык. Яшчэ гадоў 5 — і ў Беларусі б закаласіліся першыя юнікорны. Аднак пасля 2020 года ўвесь яго рэсурс скончыўся, бо гісторыя расставіла ўсё на свае месцы. Прыярытэт ІТ-галіны ў дзяржавы неяк сышоў далёка ўніз, у параўнанні з жаданнем умацаваць уладу. У такіх умовах нешта развіваць амаль немагчыма, так што назіраем лагічную канцоўку добрай ідэі.
Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам
Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам
Па тэме
Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

Да никуда не уходит, пишут что юр лицо в ОАЭ открыл, и вместе с КГБ будут полностью контролировать деньги поступающие в ПВТ

0

Не ну план конечно огонь. Ничего что такая прокладка под санкции попадет еще до того, как туда успеют что-то завести. Раз уж туда Белавиа попала.

0

у нас зато бакс уже по 3.2. А в Польше курс уже стабильно как >4 за их зайчик. Т.е. зп BYN-PLN скоро станут +- одинаковыми. Только вот в Польше за ту сумму в pln можно позволить намного меньше чем в РБ)

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

два года назад гамбургер в польше стоил 15 рублей. а сейчас уже 25 рублей. ну и кого они санкциями наказали?

table
table Table в Database
8

перекрасить стены и назначить крэпкого хозяйтсвенника. Теперь пвт точно взлетит

5

Отрицательно взлетит...

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

а ребрендинг? от ребрендинга пвт доходы взлетят как у илона маска от переименования твиттера.
новый руководитель в пвт со свежими идеями всегда на пользу. в ребрендинг потрачено много денег

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 жніўня 2023, 17:28

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
3

Спасибо ФРС и правительству США за мягкую денежно-кредитную политику и за наше счастливое экспортно-ориентированное детство, никогда мы так хорошо еще не зарабатывали.

lookin
lookin Комитёр в доме престарелых для айти-пенсионеров в Нет совпадений
-1

Офигеть новость. Пойду напьюсь

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
8

Тоже янчевский:

он являлся активистом партии «Славянский собор „Белая Русь“», отрицавшей существование отдельного белорусского народа и использовавшей в качестве символики российский «имперский» черно-желто-белый флаг.

янчевский в 1996-м создал первую молодежную организацию в поддержку лукашенко — «Прямое действие»

перед референдумом 1996 года «в Минске появились странные молодые люди, распространявшие не менее странные листовки». В них можно было прочесть следующее: «„Прямое действие“ не болтает, а действует. Действует круто. Ставит цель — добивается. Возникает преграда — преодолевает. МЕШАЮТ ПРОТИВНИКИ — УНИЧТОЖАЕТ
Ходили слухи, что активисты организации избивали оппонентов, а организацию называли фашистской

усилиями янчевского появился «Белорусский патриотический союз молодежи» (БПСМ).
В 1998-м годовой бюджет БПСМ, финансировавшегося государством, составлял около 1 млн долларов. Тогда среднемесячный доход белорусов находился в пределах 20−40 долларов.

Успехам всеволода содействовало и его общение с виктором лукашенко

Самой известной активностью БПСМ на ниве политики стала акция «я за батьку!», прошедшая перед президентскими выборами 2001 года. В следующем году на основе БПСМ появился современный брсм

Затем он перешел работать в администрацию лукашенко — на должность начальника управления по координации идеологической работы. А в 2008-м янчевского повысили: назначили помощником политика по вопросам идеологии.

Святой человек идиолох :)

Заслуга янчевского в пвт в том, что он оказался в нужое время в нужном месте :) пвт точно рос не из-за него.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 жніўня 2023, 14:30

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

без крепкого хозяйственника даже картошку не перебрать

3

ну щас при разведке все заработает - в отрицальном росте с новой силой, пихают их во все дыры, а соответсвует ли человек должно - пофигу - это легче легкого управлять чем угодно, а потом жалуются что в экономике проблемы

1

Вообще конечно все эти похвалы и комплименты Янчевскому, а до того Цепкало - это какой-то чудовищный инфантилизм людей, которые кроме IT не интересовались в Беларуси ничем и никогда, и не имеют представления о том, чем эти деятели занимались до ПВТ. Другими словами - какова их личная роль и ответственность за то, что мы оказались в точке, где рушится и беларусский IT и вообще всё кругом. Вряд ли их лоббистские услуги могут скомпенсировать даже 0.1% от принесенного ими вреда.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Основные вредители в Белоруссии это шелкопряды, листовертки, змагары, рилоканты и красный плодовый клещ

0

какова их личная роль и ответственность за то, что мы оказались в точке, где... рушится все кругом

agentcooper, а ваша "личная роль и ответственность за то, что мы оказались" в ней - какова?

Что было сделано не так, и что можно было сделать по-другому? А главное - что нужно сделать, чтобы выйти из этой точки?

0

Моя личная ответственность ? Ну виноват - учился программировать, когда надо было учиться стрелять. Другой вины за собой не знаю.
Чтобы выйти из этой точки нужно избавиться от внешней и внутренней оккупации и восстановить законность. В настоящий момент это невозможно, может стать возможным при благоприятном изменении внешней конъюнктуры. Если такового благоприятного изменения не произойдет всё кончится очень плохо для большинства оставшихся.