Беларуская супольнасць бізнэс-анёлаў Angels Band перазапускаецца ў Еўропе
Пра гэта dev.by паведамілі прадстаўнікі супольнасці.
Пра гэта dev.by паведамілі прадстаўнікі супольнасці.
Сетка Angels Band была створаная ў Беларусі ў 2018 годзе і на піку аб’ядноўвала каля 100 інвестараў. Пасля 2020 года арганізацыя была вымушаная спачатку спыніць сваю дзейнасць, а затым самаліквідавацца.
Перазапуск Angels Band па-за межамі Беларусі стаўся магчымы дзякуючы падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) у рамках праекта развіцця інавацыйнага прыватнага сектара INNOVATE.
Angels Band 2.0 хоча аб’яднаць беларускіх бізнэс-анёлаў у розных краінах, каб аднавіць «важны элемент экасістэмы венчурнага фінансавання, а таксама падтрымаць стартапы, што рэлакаваліся, выкарыстоўваючы магчымасці еўрапейскага рынку».
У рамках Angels Band 2.0 удзельнікі змогуць прайсці навучанне інвеставанню для рознага ўзроўню кампетэнцый, нэтворкінг як на ўласных рэгулярных сустрэчах сеткі, так і на сайд-івэнтах галоўных стартап-канферэнцый ва ўсёй Еўропе.
Таксама Angels Band 2.0 будзе займацца ментарынгам і інвеставаннем у перспектыўныя стартапы, заснаваныя фаўндарамі з Беларусі.
Бізнэс-анёлы і стартапы могуць абнавіць свой профіль у Dealum або зарэгістравацца. Першая пітч-сесія адбудзецца ў верасні.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
почему-то ссылок нет) нашел на https://angels-band.com/