Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Seedstars адабрала 10 стартапаў з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме ЕБРР

Швейцарская кампанія Seedstars адабрала 10 стартапаў з высокім патэнцыялам росту з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме Star Venture Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Пра гэта кампанія паведаміла ў лінкедзіне.

Пакінуць каментарый

Швейцарская кампанія Seedstars адабрала 10 стартапаў з высокім патэнцыялам росту з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме Star Venture Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Пра гэта кампанія паведаміла ў лінкедзіне.

Вось якія праекты трапілі ў праграму.

  • Baby RAIN Technologies — распрацоўвае платформу на базе АІ для ранняй дыягностыкі аўтызму;
  • BANTgo — трансфармуе перапрацоўку электронных адкідаў па мадэлі Uber;
  • EnergTech Solutions — прапаноўвае разумную воблачную платформу з аналітыкай на базе АІ для энергетычнага рынку;
  • Fandy — дапамагае бізнэсам інтэграваць мікраахвяраванні;
  • Filmustage — спрашчае вытворчасць фільмаў з дапамогай АІ-платформы;
  • Goulash — дапамагае планаваць сталаванне і пакупкі ў лакальных крамах з дапамогай мабільнай праграмы;
  • Govar — дапамагае практыкаваць англійскую праз групавыя відэазванкі;
  • Plain — дапамагае праектаваць свае прасторы з дапамогай АІ-інструментару;
  • Relivent — укараняе інавацыі ў індустрыю мерапрыемстваў з дапамогай AI;
  • Tennis ComStat — робіць дэталёвы аналіз тэнісных матчаў з выкарыстаннем AI.

Праграма Star Venture разлічаная на 18 месяцаў. На працягу гэтага перыяду стартапы атрымаюць доступ да індывідуальнай бізнэс-дыягностыцы і кансалтынгавых праектаў, ментараў, інвестараў і ўсіх інструментаў, неабходных для развіцця праектаў. 

Seedstars  — міжнародная інвестыцыйная і адукацыйная кампанія са штаб-кватэрай у Жэневе. Кампанія інвестуе ў хуткарослыя праекты ў розных рэгіёнах.

Праграма Star Venture ЕБРР накіраваная на прасоўванне інавацыйных стартапаў на ранняй стадыі ў больш як 26 краінах. Для ўдзелу ў праграме адбіраюцца праекты, якія вырашаюць важныя праблемы і маюць патэнцыял для значнага маштабавання.

Star Venture супрацоўнічае з урадамі, акселератарамі, карпарацыямі і іншымі ўплывовымі інвестарамі для стварэння інавацыйных прадпрымальніцкіх экасістэм.

Ад 2019 года Star Venture ЕБРР падтрымала больш за 600 стартапаў у 20+ краінах. За апошнія некалькі гадоў адабраныя стартапы прыцягнулі інвестыцый на суму 420+ мільёнаў долараў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.