Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларус-айцішнік запусціў бот для пошуку жылля ў Польшчы

Ruby-распрацоўшчык Антон запусціў тэлеграм-бот для пошуку жылля ў Польшчы.

Канал Dzik Pic даведаўся, якія ёсць функцыі і чым бот можа быць карысны.

1 каментарый
Беларус-айцішнік запусціў бот для пошуку жылля ў Польшчы

Ruby-распрацоўшчык Антон запусціў тэлеграм-бот для пошуку жылля ў Польшчы.

Канал Dzik Pic даведаўся, якія ёсць функцыі і чым бот можа быць карысны.

Як працуе бот

Яшчэ пры канцы 2018 года Антон запусціў падобны бот для пошуку жылля ў Беларусі. Ён і паслужыў асновай для «польскай» версіі бота.

Усё працуе проста. Трэба зайсці ў бот, націснуць start, а затым выбраць параметры: плошча, колькасць пакояў, цэнавы дыяпазон, горад і раён.

Можна выбраць некалькі фільтраў адначасова, напрыклад, паставіць пошук кватэры ад 30 «квадратаў» у цэнтры да 4000 злотых (больш за 1 тыс. долараў) і жылля ад 50 кв. метраў на ўскраіне коштам да 3000 злотых (каля 785 долараў).

На дадзены момант ёсць магчымасць выбраць са спісу буйных гарадоў накшталт Варшавы ці Гданьска або ўпісаць сваю назву (на польскай). 

Таксама можна шукаць кватэры на канкрэтным участку. Для гэтага трэба націснуць «Выкарыстоўваць пункт на карце», адправіць геапазіцыю і паказаць радыус.

— Па-першае, гэта альтэрнатыва пошуку па раёнах, — тлумачыць Антон. — Па-другое, з гэтай функцыяй ты можаш шукаць кватэру ў канкрэтным доме, на вуліцы і г. д. Ну і каб не ўводзіць горада, можна адправіць пункт у цэнтры і паказаць радыус у 20 км, напрыклад.

Пасля ўводу параметраў бот пачынае шукаць прыдатны варыянт на Otodom і Olx і дасылаць апісанне на рускай. Спыніць пошук можна ў любы момант. 

З іншых фішак — аб’ява прыходзіць адразу з геалакацыяй. То-бок можна націснуць на карту, адкрыць яе ў тэлеграме і паглядзець, як доўга дабірацца да кватэры на таксі або грамадскім транспарце. 

А затым можна выкарыстоўваць іншую праграму на тэлефоне, напрыклад, Google Maps, каб вывучыць інфраструктуру ў ваколіцах.

Таксама можна паглядзець усе аб’явы па канкрэтным горадзе без фільтрацыі. Айцішнік яшчэ запусціў спецыялізаваныя каналы. Напрыклад, вось гэты — для Варшавы.

Ці можна паскардзіцца на аб’яву?

У боце ёсць кнопка «адправіць скаргу». Яе варта націснуць, калі, напрыклад, арэндадаўца паводзіць сябе дзіўна і просіць скінуць яму 300 злотых (78 долараў) на карту ў якасці «аплаты за рэзервацыю».

Пры націсканні на кнопку нумар трапляе ў спіс падазроных. А пры скаргах ад некалькіх юзераў апынецца ў чорным спісе і больш не стане паказвацца ў боце.

На чым працуе гэтая тула?

Чат-бот напісаны на Ruby і разгорнуты на хостынгу Heroku (айцішнік аплачвае яго са сваіх грошай).

Інструмент запусціўся зусім нядаўна, таму карыстальнікаў пакуль няшмат. Паводле слоў Антона, хуткасць пошуку не будзе залежаць ад колькасці юзераў. Задача бота — дасылаць аб’яву адразу пасля таго, як яго дадалі.

Чаму айцішнік наогул вырашыў запусціць гэты бот?

Суразмоўца кажа, што ўсе такія інструменты ён робіць у першую чаргу для сябе.

— Гляджу, якія функцыі мне патрэбныя; што б мне хацелася зрабіць, каб было зручна шукаць жыллё і не марнаваць на гэта часу. Так як добрую кватэру, а не першую-лепшую, трэба шукаць доўга.

Як бот эканоміць час? Па-першае, бот дасылае замест адной фатаграфіі кватэры ўсе дзесяць (абмежаванне па колькасці здымкаў у пасце). Каб адразу можна было ўсё паглядзець, а не пераходзіць па спасылцы на іншы сайт. 

— Калісьці ў мяне была ідэя зрабіць AI-фільтр, каб ацэньваць па фота — ці каштуе кватэра сваіх грошай. Але потым я вырашыў, што гэта будзе не зусім правільна. Бо тады AI стане адфільтроўваць не толькі «бабушатнікі», але і добрыя кватэры, якія проста дрэнна сфатаграфавалі. А гэта прыбярэ карыснасць бота.

Але AI тут усё роўна прыкручаны — ён дапамагае з перакладам на рускую, плюс збірае самае важнае з аб’явы ў кароткую зводку на адзін-два абзацы.

Што плануецца далей?

У боце прысутнічае патэнцыйна карысная функцыя для рыэлтараў.

— Рыэлтар можа ствараць канал для канкрэтнага кліента і наладжваць для яго індывідуальны пошук, — тлумачыць Антон. — Напрыклад, у цябе будзе 10 кліентаў і 10 каналаў пад кожнага з іх. Як наладзіць гэтую функцыю, я буду першы час расказваць індывідуальна.

Айцішнік у Польшчы здымае дом за $5К+ на месяц і закладам у $10К. Што там такога?
Айцішнік у Польшчы здымае дом за $5К+ на месяц і закладам у $10К. Што там такога?
Па тэме
Айцішнік у Польшчы здымае дом за $5К+ на месяц і закладам у $10К. Што там такога?
У Варшаве знайшлі кавалерку зробленую з лесвічнай клеткі. Прыцаніцеся!
У Варшаве знайшлі кавалерку, зробленую з лесвічнай клеткі. Прыцаніцеся!
Па тэме
У Варшаве знайшлі кавалерку, зробленую з лесвічнай клеткі. Прыцаніцеся!
«Даслаў SMS пра сэкс». Як айцішнікі зязджалі са здымнага жытла — трэш-гісторыі
«Даслаў SMS пра сэкс». Як айцішнікі з’язджалі са здымнага жытла — трэш-гісторыі
Па тэме
«Даслаў SMS пра сэкс». Як айцішнікі з’язджалі са здымнага жытла — трэш-гісторыі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
0

на олх в принципе нет геолокации, просто город -район, а дальше все. На отодоме есть в большинстве случаев