Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Егіпта ў Беларусь

23 ліпеня, Позірк. Запрашэнне здзейсніць афіцыйны візіт у Беларусь у любы зручны час паўтарыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 23 ліпеня прэзідэнта Егіпта Абдэль Фаттаха ас-Сісі з Днём Рэвалюцыі.
На яго думку, на гэтай сустрэчы бакі маглі б працягнуць “плённы дыялог” і абмеркаваць “перспектыўныя напрамкі супрацы”.
Мінск высока ацэньвае намаганні Каіра, “скіраваныя на падтрыманне міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы”. “Егіпет робіць значны ўнёсак у рэалізацыю праектаў устойлівага развіцця, забеспячэнне рэгіянальнай харчовай і энергетычнай бяспекі”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка ўпэўнены, што далейшая сумесная праца ўрадаў дзвюх краін дазволіць “трансфармаваць існы патэнцыял у рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва”.
29 красавіка Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Егіпта аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 1 лютага 1992 года. Амбасада Беларусі ў Егіпце адкрылася ў жніўні 1997 года.
Паводле даных ААН, у 2023 годзе экспарт Егіпта ў Беларусь склаў 21,5 млн долараў, імпарт з Беларусі — 79,6 млн.
Згодна з інфармацыяй МЗС, у 2021 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 62,68 млн долараў (беларускі экспарт — 41,77 млн, імпарт — 20,91 млн). Пазнейшыя даныя адсутнічаюць.

- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі павялічылася ў 1,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд восені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЗ Беларусі ў Польшчу залятаюць БПЛА, тэлефоны салдат на мяжы ўзломваюць — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Аўстрыі адкрыць у Вене офіс дэмсіл, прызначыць спецпасланніка па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусы сталі есці больш мяса і менш гародніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–4 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка