Дадатак Belarus ID для галасавання на выбарах у КР будзе даступны толькі за мяжой

21 траўня, Позірк. Дадатак Belarus ID для ідэнтыфікацыі выбаршчыкаў і галасавання на выбарах у трэці склад Каардынацыйнай рады (КР) будзе даступны толькі беларусам замежжа, вынікае з паведамлення КР.
21 траўня палітычная структура абвясціла пра ранні доступ да дадатку.
“Каманда Паўла Лібера распрацавала для выбараў у КР платформу Belarus ID — бяспечнае рашэнне для верыфікацыі чалавека і галасавання анлайн, — гаворыцца ў паведамленні. — IT-спецыялісты зрабілі ўсё магчымае са свайго боку, каб вашыя даныя засталіся ў бяспецы. Тым часам, мы не можам зрабіць для вашай уласнай бяспекі больш, чым вы самі. Просім вас старанна выконваць нескладаныя інструкцыі, якія вы ўбачыце ўнутры дадатку”.
Для бяспекі выбаршчыкаў унутры Беларусі, адзначыў КР, дадатак не будзе даступны на беларускай тэрыторыі. Замест яго бліжэй да даты галасавання з’явіцца вэб-версія.
Варта адзначыць, што на прысвечанай выбарам канферэнцыі 19 траўня ў Варшаве старшыня Выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька заявіла, што дадатак будзе даступны для беларусаў унутры краіны, але заклікала спампоўваць яго не раней за 25 траўня. На тым самым форуме яна паведаміла, што прагаласаваць змогуць толькі ўладальнікі беларускіх пашпартоў.
На наступны дзень КР удакладніў, што ўдзел у выбарах змогуць узяць у тым ліку грамадзяне Беларусі са скончаным тэрмінам дзеяння пашпарта.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першае паседжанне КР трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў усе 12 кааліцый кандыдатаў на выбарах у трэці склад Каардынацыйнай рады “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



