Анэксаваны Крым гатовы ў бліжэйшыя гады наладзіць чыгуначныя зносіны з Беларуссю

20 сакавіка, Позірк. Ва ўрада анэксаванага Расіяй Крыма “маюцца ўсе напрацоўкі”, каб у бліжэйшыя гады наладзіць чыгуначныя зносіны з Беларуссю, вынікае з заявы прызначанага Масквой пастаяннага прадстаўніка паўвострава пры прэзідэнце РФ Георгія Мурадава.
На прэс-канферэнцыі 19 сакавіка чыноўнік заявіў, што “эксперты з Крыма і Беларусі” на працягу двух гадоў абмяркоўваюць сумесны праект па наладжванні чыгуначнай лініі.
Паводле яго слоў, да пачатку турыстычнага сезона “плануецца ўвесці ў працу адмысловыя вагоны” для ахвочых трапіць з Беларусі ў Крым. Вагоны будуць “прычапляць да цягнікоў, якія ідуць на паўвостраў, пасля прыезду ў Расію”.
Мурадаў заявіў, што ў будучыні таксама плануецца адкрыць прамыя авіязносіны з Беларуссю.
20 кастрычніка 2023 года па маршруце Ялта — Мінск пачаў курсіраваць аўтобус. Рэйсы выконваюцца раз на чатыры дні.
30 лістапада 2021 года ў інтэрв’ю міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву “Россия сегодня” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта — “гэта расійскі Крым”, а пасля рэферэндуму 2014 года “і дэ-юрэ Крым стаў расійскім”. Паводле яго сцвярджэння, украінскія вайскоўцы без бою аддалі Крым, баючыся, што паўвостраў пяройдзе пад кантроль НАТО.
У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў пра намер Кіева вярнуць Крым “любымі сродкамі, якія палічыць правільнымі”.

- ГрамадстваРаспарадчыкі бюджэтных сродкаў за дзяржрахунак спрабуюць купіць дарагую асадку, гарбату, кавамашыну — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка