Акт аб дэмакратыі ў Беларусі рыхтуецца да разгляду ў парламенце ЗША — Вячорка

18 лютага, Позірк. Падрыхтоўку Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, а таксама стратэгічны дыялог паміж ЗША і дэмсіламі абмеркавала Святлана Ціханоўская падчас сустрэч з амерыканскімі кангрэсменамі і сенатарамі на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Як адзначыў у каментары “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка, Акт аб дэмакратыі ў Беларусі рыхтуецца да разгляду ў абедзвюх палатах парламента ЗША.
Паводле яго слоў, Ціханоўская правяла сустрэчы з былым спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, кіраўніком дэмакратычнай фракцыі ў ПП Хакімам Джэфрысам, сустаршынёй беларускага кокуса (парламенцкай групы) у ПП Джо Уілсанам, сустаршынёй беларускага кокуса ў Сенаце Джын Шахін, сенатарам Дэнам Саліванам і інш.
Таксама падчас сустрэч абмяркоўвалася пытанне прызначэння спецпасланніка, якое “павінна адбыцца найбліжэйшым часам”, сказаў Вячорка.
Іншымі тэмамі, паводле яго слоў, былі падтрымка незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, прыцягненне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе і судзе ААН, а таксама “больш эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму і закрыццё шчылін, якія выкарыстоўваюцца для іх абыходу”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаОфіс Ціханоўскай працягвае чакаць ад літоўскага боку прапановы аб новай сістэме бяспекі — КучынскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на 3-м месцы ў ЕАЭС паводле росту коштаў на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 900 тыс. чалавек пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі працягвае змяншаецца колькасць жанчын, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзростуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка