Журналіст Анджэй Пачобут асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі
8 лютага, BPN. Гродзенскі абласны суд 8 лютага прыгаварыў журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Анджэя Пачобута да пазбаўлення волі на 8 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляюць дзяржСМІ.
Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў Пачобута вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне варожасці і варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Суд над Пачобутам пачаўся 16 студзеня, у гэты ж дзень пасля хадайніцтва дзяржабвінаваўцы Бубенчык прыняў рашэнне правесці працэс у закрытым рэжыме.
Разгляд гэтай справы некалькі разоў пераносілі: спачатку пасяджэнне было прызначанае на 28 лістапада мінулага года, затым — на 9 студзеня.
Пачобут затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Увосень мінулага года журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. 6 кастрычніка стала вядома, што Камітэт дзяржбяспекі ўнёс яго ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
У “справе Саюза палякаў” пяць фігурантаў, Пачобут адзіны, хто застаецца пад вартай. Праваабаронцы прызналі яго палітзняволеным.

- Палітыка
- ПалітыкаДэпутат Еўрапарламента: Месца Лукашэнкі — перад Міжнародным трыбуналам у Гаазе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка