Грузія забараніла рээкспарт аўтамабіляў у Беларусь
3 жніўня, Позірк. Грузія з 1 жніўня забараніла рээкспарт у Беларусь і Расію аўтамабіляў, увезеных на яе тэрыторыю з ЗША і Еўропы “незалежна ад кошту транспартнага сродку”. Рашэнне прынята ў сувязі з “прымаемымі мерамі па выкананні міжнародных санкцый”, паведаміла 3 жніўня прэс-служба Міністэрства фінансаў краіны.
Ведамства звяртае ўвагу, што згодна з прынятымі абмежавальнымі мерамі “забаронены рээкспарт і экспарт, а таксама транзіт у Расію аўтамабіляў з аб’ёмам рухавіка больш за 1.900 кубічных сантыметраў”.
У санкцыйны спіс патрапілі таксама электрамабілі і гібрыдны транспарт, увезены з Еўразвяза ў Грузію, адзначае Мінфін. Абмежаванні на гэтыя віды транспарту набудуць моц 26 верасня.
Раней грузінскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што не будуць далучацца да санкцый супраць Беларусі і Расіі, бо гэта нанясе шкоду нацыянальнай эканоміцы.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка