МУС адсправаздачылася аб затрыманні чацвярых “прыхільнікаў анархічных поглядаў”

19 сакавіка, Позірк. Пра затрыманне “групы прыхільнікаў анархічных поглядаў, а таксама іх лідара” паведаміла 19 сакавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле слоў прадстаўніка ГУБАЗіК МУС Уладзіміра Гарагляда, чацвёра мінчан ва ўзросце ад 20 да 28 гадоў “неаднаразова на тэрыторыі архітэктурна-скульптурнага комплексу “Мінск — горад-герой”, дзейнічаючы з выключным цынізмам, здзяйснялі здзек над сімваламі перамогі і ахвярамі Вялікай Айчыннай вайны”.
“Фігуранты нецэнзурна лаяліся на адрас ветэранаў, плявалі на манумент, суправаджалі тое, што адбываецца, непрымальнымі каментарыямі. Тым самым адмаўляючы генацыд беларускага народа і подзвігі герояў. Тое, што адбываецца, яны здымалі на відэа, ролікі размяшчалі ў сацыяльных сетках”, — адзначыў Гарагляд.
Падчас ператрусаў выяўлена і канфіскавана “халодная зброя, адзенне і прадметы з анархічнай і нацысцкай сімволікай, сігнальны пісталет, аргтэхніка”.
Распачатая крымінальная справа за “злоснае хуліганства”, сказаў прадстаўнік ГУБАЗіК.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пад беларускім народам у кантэксце дакумента “разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За рэабілітацыю нацызму арт. 1301 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу, арышту, абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на перадапошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2026 годзе ВНУ Беларусі прымуць на 400 платнікаў менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінпрацы падрыхтавала папраўкі ў закон аб ахове працы “з упорам на прафілактыку”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

