Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў, бізнесменаў і шэрагу арганізацый
20 кастрычніка, BPN. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам зацвердзіў санкцыйныя спісы, прапанаваныя 19 кастрычніка украінскім Саветам нацыянальнай бяспекі і абароны.
У санкцыйны пералік, апублікаваны на сайце Зяленскага, увайшлі каля 4 тыс. фізічных і юрыдычных асоб з Беларусі і Расіі.
Афіцыйны Мінск у спісе прадстаўляюць: дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, яго першы намеснік, начальнік Генштаба Віктар Гулевіч, кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, генпракурор Андрэй Швед, кіраўнік Следчага камітэта Дзмітрый Гара, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, кіраўнік КДБ , прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, старшыня арганізацыйнага камітэта партыі “САЮЗ” Сяргей Лушч, гендырэктар Мінскага завода колавых цягачоў Аляксей Рымашэўскі, яго намеснік Аляксандр Вецяневіч, бізнесмены Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Варабей, Аляксандр Шакуцін і іншыя.
Патрапіла пад санкцыі і Галіна Лукашэнка — жонка Аляксандра Лукашэнкі, якога ў спісах няма. Раней яна была ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША і Аўстраліі. Са сваёй жонкай Лукашэнка даўно не жыве.
Санкцыі Украіны накладзены таксама на шэраг беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку абароннага сектара: 558-ы авіяцыйны рамонтны завод, завод мікраэлектронікі “Інтэграл”, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, “Амкадор”, “Белнафтахім”, Мінскі трактарны завод, “Агат” -сістэм”, УУС Гомельскага аблвыканкама, Белтэлерадыёкампанія, “Белмытсэрвіс”, “Беларуснафта”, “Белшына”, “Нафтан”, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, “Гродна Азот”, Мінскі завод колавых цягачоў, “Сінезіс”, Міністэрства абароны, банкі “Белінвестбанк” “, “Дабрабыт”, “Банк развіцця”, “Белаграпрамбанк” і “Беларусбанк”.
Папярэдні раз Украіна ўводзіла санкцыі супраць Беларусі 2 верасня. Тады ў спісы было ўключана 99 фізічных і 178 юрыдычных асоб. Імёны і назвы кампаній і арганізацый не публікаваліся.
Афіцыйны Кіеў матываваў увядзенне санкцый тым, што прадпрыемствы, арганізацыі і службовыя асобы садзейнічалі агрэсіі Расіі супраць Украіны.
У ліпені 2021 года ўрад Украіны склаў санкцыйны спіс з 52 беларускіх грамадзян, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і разгону ўдзельнікаў акцый пратэсту ў 2020 годзе.


- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

