“Экстрэмісцкімі” прызнаны кнігі з серыі “Беларускі кнігазбор”, у тым ліку Геніюш і Някляева
17 жніўня, Позірк. Суд Цэнтральнага раёна Мінска 15 жніўня прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” шэраг кніг з серыі “Беларускі кнігазбор”. Адпаведныя дапаўненні ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
У спіс уключаны, у прыватнасці, “Выбраныя творы” Ларысы Геніюш (2000 год выдання), Наталлі Арсенневай (2002), Лідзіі Арабей (2013) і Уладзіміра Някляева (2009).
Серыя “Беларускі кнігазбор” — заснаваны ў 1995 годзе літаратурны праект, у рамках якога выдаваліся лепшыя беларускія кнігі са старажытных часоў да нашых дзён. Складаецца з трох серый: мастацкая літаратура, гісторыка-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай літаратуры. У 2019 годзе выйшаў соты том.
З 2008 года серыя выходзіла ў дзяржаўным выдавецтве (цяпер выдавецкі дом) “Беларуская навука”, якое выпусціла 37 тамоў “Беларускага кнігазбору”.
Творчасць пісьменнікаў, кнігі якіх прызналі “экстрэмісцкімі”, аб’ядноўвае патрыятызм і прыхільнасць беларускай нацыянальнай ідэі.
Уладзімір Някляеў — беларускі літаратар, палітычны і грамадскі дзеяч. У 2010 годзе быў кандыдатам на пасаду прэзідэнта, у дзень выбараў збіты, затрыманы, знаходзіўся пад хатнім арыштам, прызнаны палітвязнем. У 2011 годзе прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады.
Творчасць Геніюш і Арсенневай стала вядома ў Беларусі падчас кароткага перыяду нацыянальнага адраджэння ў 1990-х гадах.
Геніюш з 1935 году і да арышту савецкімі спэцслужбамі ў 1948 годзе працавала ў Празе ва ўрадзе Беларускай народнай рэспублікі (БНР). Адбыла тэрмін зняволення спачатку ў Чэхіі, затым у сталінскіх лагерах — ёй паставілі ў віну супрацоўніцтва з нацыстамі. Вызвалілася ў 1956 годзе. Не рэабілітаваная, нягледзячы на некалькі запытаў грамадскасці на гэты конт. Памерла ва ўзросце 77 год у Беларусі.
Арсеннева — аўтар знакамітай “Малітвы” (другая назва “Магутны божа”). Гэты верш стаў гімнам пасляваеннай беларускай эміграцыі. У 1993 годзе спецыяльна створаная камісія Вярхоўнага Савета прапаноўвала зацвердзіць тэкст “Малітвы” ў якасці дзяржаўнага гімна Беларусі.
Арсеннева эмігравала з Беларусі ў 1944 годзе. Памерла ва ўзросце 93 гадоў у Нью-Ёрку.
Арабей была членам Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза беларускіх пісьменнікаў (незалежнае аб’яднанне). Памерла ў Беларусі ў 2015 годзе на 90-м годзе жыцця.
17 жніўня Генеральная пракуратура паведаміла, што вершы “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда” са зборніка выбраных твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які выдадзены праектам “Беларускі кнігазбор”, прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

