Прэзідэнт ЗША падпісаў закон аб прыпыненні “нармальных гандлёвых адносін” з Беларуссю і РФ
9 красавіка, BPN. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 8 красавіка падпісаў закон аб “прыпыненні нармальных гандлёвых адносін з Расіяй і Беларуссю” (свабоднага гандлю).
Напярэдадні дакумент зацвердзіў амерыканскі парламент — на пасяджэннях адпаведных палат яго падтрымалі ўсе 100 членаў Сената і 420 членаў Палаты прадстаўнікоў (супраць выказаліся трое).
Паводле звестак беларускага МЗС, тавараабарот Беларусі і ЗША ў 2020 годзе склаў 734 млн 349,8 тыс. долараў (экспарт — 199 млн. 207,7 тыс., імпарт — 535 млн. 142,1 тыс.).
Згодна са звесткамі Інстытута эканомікі НАН, ЗША выйшлі на восьмае месца сярод усіх гандлёвых партнёраў Беларусі па выніках сямі месяцаў 2021 года.
Як паведамлялася, 24 лютага Расія пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Мінску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяннях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне. Акрамя таго, узятыя ў палон расійскія салдаты прызналі ўварванне ва Украіну з Беларусі.
У сувязі з ваеннай агрэсіяй дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да Расіі беспрэцэдэнтныя санкцыі, у дачыненні да Беларусі, кіраўніцтва якой лічаць саўдзельнікам Масквы, прыняты меншыя, але ўсё роўна істотныя абмежавальныя меры.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



