За хабар затрыманыя кіраўнікі аднаго з прадпрыемстваў — МУС
19 сакавіка, Позірк. Аб затрыманні кіраўнікоў “прадпрыемства — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў алейна-тлушчавай прадукцыі” паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што менеджары затрыманыя “за атрыманне хабару з доказамі злачынства”.
“Незаконная “падзяка” была перададзена крымінальнаму дуэту за забеспячэнне закупкі сыравіны праз пасярэднікаў і адгрузкі тавару на экспарт па заніжаных цэнах”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Каб завуаляваць сваю супрацьпраўную дзейнасць перад бізнесменам-хабарадавальнікам і падначаленымі, фігуранты дзейнічалі паводле прынцыпу “добрага і злога” кіраўнікоў, пры гэтым карупцыйны даход дзялілі на дваіх”, — адзначае ведамства.
Распачатая крымінальная справа за “атрыманне хабару ў буйным памеры”.
МУС заяўляе, што праца “па спыненні падобных фактаў праводзіцца на сістэмнай аснове”.
Падкрэсліваецца, што згаданыя кіраўнікі прадпрыемства затрыманыя ў рамках выканання даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі, якія тычацца “пытанняў неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва пры ажыццяўленні закупак дзяржаўнымі арганізацыямі, што прыводзіць да павелічэння выдаткаў і сабекошту прадукцыі”.
Нарада аб мерах па выключэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва прайшла пад кіраўніцтвам Лукашэнкі 12 сакавіка.
У 2025 годзе за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці асуджана 657 асоб — на 7,3% менш, чым у 2024-м (709), сведчаць даныя Вярхоўнага суда.
З асуджаных 199 чалавек прыгавораныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі. Пазбаўленне права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю ў якасці асноўнай меры пакарання прызначана 17 асобам, у якасці дадатковай — 557. Акрамя таго, 29 асоб пазбаўленыя воінскага або спецыяльнага звання.
Пакаранне ў выглядзе штрафу абрана ў дачыненні да 535 асуджаных (для аднаго чалавека гэта было асноўным пакараннем, для 534 — дадатковым).
Найбольш вялікая доля асуджаных за злачынствы паводле арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) — 259; арт. 430 аб атрыманні хабару — 229; ч. 2, 3 арт. 426 аб перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў — 102.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым пабудавана на 38,3% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год на 17,7%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа два месяцы 140 непаўналетніх пацярпелі ад кіберзлачынстваў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



