Мінск 18:25

БАЖ заклікае міжнародную супольнасць павялічыць увагу да Беларусі з-за ўзмацнення пераследу журналістаў

Ілюстрацыя: БАЖ

9 сакавіка, Позірк. З асуджэннем узмацнення рэпрэсій супраць прадстаўнікоў медыясектара выступіла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) у заяве 9 сакавіка.

Арганізацыя заклікала міжнародную супольнасць павялічыць увагу да Беларусі і патрабаваць ад Мінска неадкладнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх палітвязняў.

У БАЖ адзначылі, што за апошнія дні ў Беларусі да турэмнага зняволення былі асуджаныя адразу некалькі журналістаў, “прысуды па справах якіх шакуюць”.

26 лютага былыя кіраўнікі незалежнага рэгіянальнага выдання Intex-press (Баранавічы, Брэсцкая вобласць) Уладзімір Янукевіч і Андрэй Пакаленка асуджаныя на 14 і 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, нагадала арганізацыя; да дзевяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны журналіст Павел Дабравольскі (усе абвінавачаныя ў “здрадзе дзяржаве” паводле арт. 356 КК).

За супрацу з медыя на тры гады зняволення асуджаны вядомы музыка Алег Хаменка, аб чым стала вядома 5 сакавіка; па два гады зняволення днём пазней асудзілі журналістку з Полацку (Віцебская вобласць) Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч (усіх паводле ч. 3 арт. 361¹ КК, “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім”).

“Гэта адбываецца на тле трансгранічных рэпрэсій, калі ўлады пераследуюць журналістаў, якія вымушана пакінулі Беларусь (завочны крымінальны пераслед, арышт маёмасці, рэпрэсіі супраць родных), і супярэчыць дэклараванаму нібыта паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў звязку з  вызваленнем вядомых палітвязняў”, — гаворыцца ў заяве.

Паводле даных БАЖ, на сёння ў няволі ў Беларусі ўтрымліваюцца 28 прадстаўнікоў медыясектара.

Камітэт па абароне журналістаў патрабуе вызваліць радыёвядоўцу і музыку Алега Хаменку

6 сакавіка, Позірк. З патрабаваннем вызваліць радыёвядоўцу і музыку Алега Хаменку, асуджанага ў рамках палітычна матываванай справы, 5 сакавіка выступіў Камітэт па абароне журналістаў (CPJ). "Трохгадовы тэрмін зняволення для Алега Хаменкі — гэта ўжо трэцяе асуджэнне журналіста ў Беларусі менш …
Падзяліцца: