Камітэт па абароне журналістаў патрабуе вызваліць радыёвядоўцу і музыку Алега Хаменку

6 сакавіка, Позірк. З патрабаваннем вызваліць радыёвядоўцу і музыку Алега Хаменку, асуджанага ў рамках палітычна матываванай справы, 5 сакавіка выступіў Камітэт па абароне журналістаў (CPJ).
“Трохгадовы тэрмін зняволення для Алега Хаменкі — гэта ўжо трэцяе асуджэнне журналіста ў Беларусі менш чым за тыдзень, што ясна паказвае — улады ніяк не паслабілі ціск на прэсу ў краіне. Улады павінны неадкладна вызваліць Хаменку разам з усімі зняволенымі журналістамі”, — заявіла старшы даследчык арганізацыі па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ганна Браха.
CPJ звярнуўся ў Следчы камітэт Беларусі з просьбай пракаментаваць справу Хаменкі, але адказу пакуль не атрымаў.
Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), 4 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў 58-гадовага Хаменку да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ён таксама аштрафаваны на суму, якая перавышае 20 тысяч рублёў.
Судовы працэс у дачыненні да Хаменкі распачаўся 19 лютага 2026 года. Вядома, што на экспертызу былі накіраваныя выпускі музычных праграм Хаменкі на “Радыё Рацыя” (Польшча), раней прызнаным “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Такім чынам, абвінавачанне звязанае з супрацай з радыёстанцыяй, канстатавала БАЖ.
Хаменка быў затрыманы ў Мінску 17 чэрвеня 2025 года пасля вобшуку ў яго кватэры.
Летась 9 ліпеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала музыку палітвязнем.
Хаменка — вядомы ў Беларусі музыка, радыёвядучы, прадзюсер і папулярызатар беларускай музычнай культуры. Лідар фолк-групы “Палац”.
Выкладаў у Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў. У 2008 годзе пры падтрымцы дзіцячага фонду ЮНІСЕФ сумесна з Тамарай Лісіцкай і Людмілай Рыжковай запісаў і выпусціў для дзяцей серыю аўдыёказак “Беларускія народныя казкі”, быў вядоўцам музычнага фестывалю “Камяніца”, які штогод праводзіўся пад Мінскам.
Вядоўца радыёверсіі хіт-парада Tuzin.fm “Тузін хітоў” на “Радыё Рацыя” і аўтарскай праграмы “Фолк брама”. Быў вядоўцам праграмы “Брама Існасці” на радыёстанцыі “Аўтарадыё” ажно да яе закрыцця 12 студзеня 2011 года з палітычных матываў.
У складзе гурта “Палац” здымаўся ў мастацкім фільме “Анастасія Слуцкая”, а таксама ў якасці камео ў серыяле “Вышэй за неба”.
CPJ патрабуе неадкладна вызваліць экс-кіраўнікоў Intex-Press Янукевіча і Пакаленку

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка


