Мінск 21:59

Ціханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу

Ілюстрацыя: OSCE PA / flickr.com

19 лютага, Позірк. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) “можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу“, “гэтая арганізацыя была створана менавіта для вырашэння падобных выклікаў“. Такую заяву зрабіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, звяртаючыся да ўдзельнікаў праведзенага на палях 25-га зімовага пасяджэння Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ мерапрыемства “Беларусь і Парламенцкая асамблея АБСЕ: круглы стол аб шляху да дэмакратыі і гуманітарных прыярытэтах“. Суарганізатарамі круглага стала выступілі дэлегацыі Швецыі і Нарвегіі ў ПА АБСЕ сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай.

Паводле яе слоў, Беларусь — “прыклад таго, як правы чалавека і бяспека глыбока ўзаемазвязаныя, і менавіта пра гэта АБСЕ“.

“Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, — гэта палітычны і прававы дэфолт. Правы чалавека адмаўляюцца. Выбары сталі поўнай фальсіфікацыяй. Бяспека падарваная. Краіна стала расійскай пешкай у вайне супраць Украіны”, — заявіла дэмлідар.

“Рэпрэсіі працягваюцца кожны дзень. І ўсё ж летась мы ўбачылі некалькі хваляў вызваленняў палітвязняў, у тым ліку нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Марыі Калеснікавай і журналіста Ігара Лосіка“, — адзначыла палітык. Яна падкрэсліла, што “гэта стала вынікам сумесных намаганняў — перш за ўсё дзякуючы амерыканскай дыпламатыі, якая вядзе гуманітарны кірунак, але таксама — дзякуючы еўрапейскаму ціску, таму што без ціску рэжым ніколі б не вызваляў людзей”.

На думку Ціханоўскай, развіццё падзей выразна паказала, што “санкцыі і дыпламатыя могуць працаваць разам“. “У абмен на вызваленні некаторыя санкцыі ЗША, уведзеныя за парушэнні правоў чалавека, былі змякчаныя. Аднак большасць санкцый па-ранейшаму маюць моц”, — канстатавала яна.

“Мы не павінны быць наіўнымі, — падкрэсліла дэмлідар. — Нават гэтыя вызвалення не азначаюць змены палітыкі рэжыму. З аднаго боку, Лукашэнка вызваляе некаторых закладнікаў, з іншага — затрымлівае ўдвая больш”.

Працяг тэкста даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: