Ціханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу

19 лютага, Позірк. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) “можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу“, “гэтая арганізацыя была створана менавіта для вырашэння падобных выклікаў“. Такую заяву зрабіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, звяртаючыся да ўдзельнікаў праведзенага на палях 25-га зімовага пасяджэння Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ мерапрыемства “Беларусь і Парламенцкая асамблея АБСЕ: круглы стол аб шляху да дэмакратыі і гуманітарных прыярытэтах“. Суарганізатарамі круглага стала выступілі дэлегацыі Швецыі і Нарвегіі ў ПА АБСЕ сумесна з Офісам Святланы Ціханоўскай.
Паводле яе слоў, Беларусь — “прыклад таго, як правы чалавека і бяспека глыбока ўзаемазвязаныя, і менавіта пра гэта АБСЕ“.
“Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, — гэта палітычны і прававы дэфолт. Правы чалавека адмаўляюцца. Выбары сталі поўнай фальсіфікацыяй. Бяспека падарваная. Краіна стала расійскай пешкай у вайне супраць Украіны”, — заявіла дэмлідар.
“Рэпрэсіі працягваюцца кожны дзень. І ўсё ж летась мы ўбачылі некалькі хваляў вызваленняў палітвязняў, у тым ліку нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Марыі Калеснікавай і журналіста Ігара Лосіка“, — адзначыла палітык. Яна падкрэсліла, што “гэта стала вынікам сумесных намаганняў — перш за ўсё дзякуючы амерыканскай дыпламатыі, якая вядзе гуманітарны кірунак, але таксама — дзякуючы еўрапейскаму ціску, таму што без ціску рэжым ніколі б не вызваляў людзей”.
На думку Ціханоўскай, развіццё падзей выразна паказала, што “санкцыі і дыпламатыя могуць працаваць разам“. “У абмен на вызваленні некаторыя санкцыі ЗША, уведзеныя за парушэнні правоў чалавека, былі змякчаныя. Аднак большасць санкцый па-ранейшаму маюць моц”, — канстатавала яна.
“Мы не павінны быць наіўнымі, — падкрэсліла дэмлідар. — Нават гэтыя вызвалення не азначаюць змены палітыкі рэжыму. З аднаго боку, Лукашэнка вызваляе некаторых закладнікаў, з іншага — затрымлівае ўдвая больш”.
Працяг тэкста даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы сельгасвытворчасць павялічылася на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва выраслі ў першым квартале на 7,6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПазыкі прадпрыемстваў за год выраслі на 12,8% і перавысілі 126 млрд рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



