Беларусь і Венесуэла пацвердзілі “нязменна высокі ўзровень міждзяржаўнага дыялогу”, заяўляе МЗС

5 лютага, Позірк. Пра сустрэчу амбасадара Беларусі Дзмітрыя Дзеравінскага з намеснікам міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацы з краінамі Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэа Габрыэлай Карао Фарыя паведаміла 5 лютага беларускае МЗС.
Паводле інфармацыі ведамства, дыпламаты “пацвердзілі нязменна высокі ўзровень міждзяржаўнага дыялогу і ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні супрацы”.
Бакі таксама “абмеркавалі асноўныя пытанні беларуска-венесуэльскага парадку дня, уключаючы правядзенне шэрага сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін”.
26 студзеня МЗС паведамляў пра сустрэчу Дзеравінскага з сектаральным віцэ-прэзідэнтам па пытаннях навукі, тэхналогій, экасацыялізму і аховы здароўя — міністрам навукі і тэхналогій Венесуэлы Габрыэлай Сервілія Хіменэс Рамірэс. Паводле інфармацыі на сайце амбасады, 19 студзеня дыпламат сустрэўся з міністрам знешняга гандлю гэтай краіны Карамота Годай Кальдэрон.
Як адзначаў “Позірк”, 16 студзеня на сустрэчы з кіраўніком МЗС Венесуэлы Іванам Эдуардам Хілем Пінта амбасадар выказаў “поўную падтрымку і салідарнасць” Беларусі з народам і ўрадам краіны “ў пытаннях абароны нацыянальных інтарэсаў і дзяржаўнага суверэнітэту”.
Дыпламат “рашуча асудзіў беспрэцэдэнтную знешнюю агрэсію ў дачыненні да мірнай дзяржавы”, а таксама выказаў глыбокія спачуванні “ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку начной атакі, здзейсненай 3 студзеня 2026 года супраць Венесуэлы”.
У ноч на 3 студзеня Злучаныя Штаты Амерыкі на распараджэнне прэзідэнта Дональда Трампа нанеслі ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Венесуэлы. У рамках аперацыі былі выкрадзеныя і перапраўленыя ў ЗША прэзідэнт краіны Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс.
5 студзеня суд у Нью-Ёрку абвінаваціў у наркатэрарызме, змове з мэтай увозу какаіну і захоўванні зброі і выбуховых прыладаў.
Абавязкі прэзідэнта краіны часова выконвае віцэ-прэзідэнт Дэлсі Радрыгес.
Сума доўгу Венесуэлы перад беларускімі кампаніямі складае “больш за 199 млн долараў”, заявіў прадстаўнік ініцыятывы BelPol Мацей Купрэйчык у відэароліку “Грошы гарэлі гадамі / Венесуэльскі праект Лукашэнкі” (апублікаваны 1 лютага).
Пры гэтым, паводле слоў Купрэйчыка, беларускія ўлады па-ранейшаму разлічваюць на рэалізацыю часткі сумесных праектаў, раней прыпыненых праз спыненне фінансавання Каракасам.
Спікер спаслаўся на выпіску з пратакола пасяджэння прэзідыума Савета міністраў ад 31 снежня мінулага года, якая маецца ў арганізацыі, пра “задачы эканамічнага характару на 2026 год”.
Адносна Венесуэлы там пазначаныя планаваныя “дыверсіфікацыя экспарту, у тым ліку за кошт паставак прадукцыі беларускага нафтахімічнага комплексу; распрацоўка дзейсных механізмаў па перазапуску зборачных вытворчасцей “ВенеМінск Трактарэс” і “МАЗ-ВЕН” у штаце Барынас (трактары і грузавыя аўтамабілі. — “Позірк”.); забеспячэнне далейшай працы ЗАТ “ВіяСЕТрэйд” (ранейшая назва “Белзамежбуд”. — “Позірк”.) у рамках дзяржпраграмы будаўніцтва сацыяльнага жылля”.
Таксама ў роліку сцвярджаецца, што па арганізаваных у 2010 годзе і пазней спыненых пастаўках венесуэльскай нафты Мінск дагэтуль вінен Каракасу 1,3 млрд долараў.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 2025 год выручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча 15 дзён не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля сваёй мяжы з Беларуссю, Літва — 14Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


