У спіс “экстрэмістаў“ унесена 12 чалавек, усе яны адбываюць пакаранне
30 студзеня, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 30 студзеня дададзена яшчэ 12 чалавек. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.226 пазіцый.
Усе яны ўнесеныя ў пералік з пазнакай “адбывае пакаранне“, 11 з 12 асуджаныя па артыкуле 3614 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Мяркуючы па ўсім, тыя, хто гэтым разам папоўніў спіс (ці большасць), праходзілі па справе “Беларускага Гаюна“ (праект па маніторынгу ваеннай актыўнасці ў Беларусі, у т.л. расійскіх войскаў). Чацвёра — Аляксей Кайдаш, Алег Рудніцкі, Арцём Шынкевіч і Аляксандр Караткевіч — прызнаныя палітвязнямі і абвінавачваліся менавіта па гэтай справе. Кайдаш і Караткевіч прыгавораныя да 3 гадоў пазбаўлення волі, прысуды Рудніцкаму і Шынкевічу праваабаронцам невядомыя.
Таксама па артыкуле 3614 асуджаныя ўключаныя 30 студзеня ў спіс “экстрэмістаў“ Андрэй Касцюк, Яўген Мазец, Максім Семітка, Кірыл Лескець, Ігар Фамянок, Аляксандр Хазееў і Аляксандр Верамко.
Андрэй Шмаянкоў асуджаны па арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта, у тым ліку які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў) і 370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі).
Паводле інфармацыі МУС, уключаным у спіс “экстрэмістаў“ асобам да пагашэння судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля яе забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, зброі, выбуховых рэчываў, педагагічнай дзейнасцю, выдавецкай дзейнасцю, а таксама займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу.
Іх фінансавыя аперацыі падлягаюць асабліваму кантролю “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.

- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады нагадалі пра новыя правілы ўвозу гібрыдных аўтамабіляў — з ПДВ і пошлінай 15%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаУ ЕС дапускаюць візавыя абмежаванні для краін, адкуль зыходзяць "гібрыдныя атакі, умяшанне, выкарыстанне міграцыі як зброі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 30 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


